Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне па адукацыі Слуцкага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
"Першамайская сярэдняя школа Слуцкага раёна"
наяўнасць дакладных і ясных перспектыў у той дзейнасці, у якую ўключаецца падлетак;
добраахвотнасць ў арганізацыю і актыўны ўдзел у яе дзейнасці;
адкрытасць і супрацоўніцтва з іншымі арганізацыямі;
непрыманне сацыяльнай, ідэйнай, рэлігійнай варожасці і нянавісці;
улік узроставых і індывідуальных асаблівасцяў дзяцей;
уцягванне навучэнцаў у розныя віды сацыяльна значнай дзейнасці.
Мэта: стварыць умовы для фарміравання патрыятычнай свядомасці, жадання у падлеткаў вывучаць гісторыю Слуцкага раёна і Першамайскага сельскага савета, Вялікай Айчынна вайны, прапагандаваць патрыятызм, грамадскую свядомасць.
Задачы, якія стаяць перад клубам:
далучыць навучэнцаў да даследчай і творчай дзейнасці;
фарміраваць у вучняў пачуццё патрыятызму, актыўную сацыяльную пазіцыю і высокую культуру;
пашыраць веды аб гістарычных месцах Слуцкага раёна і Першамайскага сельскага савета, аб гісторыі вызвалення раёна, лёсах ветэранаў вайны і працы, малалетніх вязняў, жанчын і дзяцей, якія аднаўлялі разбураную гаспадарку пасля вайны.
пошук звестак аб ветэранах вайны, земляках-удзельніках Вялікай Айчыннай вайны, малалетніх вязнях ВАВ;
вывучэнне біяграфій знакамітых жыхароў Слуцкага раёна і Першамайскага сельскага савета;
вывучэнне гістарычных помнікаў Слуцкага раёна і Першамайскага сельскага савета;
удзел у злётах краязнаўцаў.
аказанне дапамогі ветэранам вайны і працы, вязням, якія пражываюць у мікрараёне школы;
віншаванне ветэранаў вайны і працы са святамі, арганізацыя сустрэч, урачыстых мерапрыемстваў;
добраўпарадкаванне помнікаў загінуўшым воінам Слуцкага раёна і Першамайскага сельскага савета;
правядзенне дабрачынных акцый.
правядзенне экскурсій, мерапрыемстваў, урокаў Мужнасці ў школьным музеі этнаграфіі і побыту;
абнаўленне матэрыялаў музея, папаўненне музейнага фонду.
спартыўныя гульні, спаборніцтвы ў гонар герояў вайны і значных дат;
развіццё навыкаў, набытых на ўроках АБЖ на працягу навучальнага года;
удзел у ваенна-спартыўнай гульні “Зарніца”, ваенна-палявых зборах.
Член клуба мае права:
на добраахвотны ўваход і выхад з клуба;
на праяўленне ўласнай актыўнасці;
на ўдзел у выбарах органаў самакіравання і на абранне ў любы з іх;
на выказванне свайго меркавання па любым пытанні, якое датыыцца дзейнасці клуба;
удзельнічаць у разных мерапрыемствах (слёты, конкурсы, спаборніцтвы і інш.);
на павагу сваёй чалавечай годнасці;
на атрыманне поўнай інфармацыі аб дзейнасці клуба.
Член клуба абавязаны:
дзейнічаць у адпаведнасці з Палажэннем;
выконвваць мэты і задачы клуба;
абараняць інтарэсы клуба;
годна паводзіць сябе, праяўляць павагу да аднагодкаў і дарослых.
Загад аб стварэнні клуба;
Палажэнне аб клубе;
спіс членаў клуба;
план работы на навучальны год;
палажэнні аб правядзенні раённых, абластных, рэспубліканскіх мерапрыемствах;
іншае.