Навучэнцам

Правілы ўнутранага распарадку для навучэнцаў

  1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.1. Правілы ўнутранага распарадку для навучэнцаў дзяржаўнай установы адукацыі “Першамайская сярэдняя школа” распрацаваны ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (далей – Кодэкс), пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.12.2011 №283 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі” і іншымі нарматыўна-прававымі актамі.

1.2. Правілы ўсталёўваюць нормы паводзін навучэнцаў у памяшканні і на тэрыторыі ўстановы адукацыі з мэтай стварэння ўмоў, якія садзейнічаюць паспяховаму навучанню кожнага навучэнца, выхавання павагі да яго асобы і яго праў, развіццю культуры паводзін і навыкаў зносін, падтрымцы парадку ва ўстанове адукацыі.

1.3. Згодна Правілам усе навучэнцы маюць аднолькавыя правы і абавязкі, нясуць аднолькавую адказнасць за парушэнні норм паводзін ва ўстанове адукацыі.

1.4. У адпаведнасці з Правіламі ва ўстанове на пачатак новага навучальнага года распрацоўваюцца Правілы ўнутранага распарадку  для навучэнцаў, якія ўзгадняюцца з саветам установы адукацыі і зацвярджаюцца дырэктарам.

1.5. Змяненні і дапаўненні ў Правілы ўносяцца ў парадку, вызначаным падпунктам 1.4. Правіл.

1.6. Правілы даводзяцца да ведама педагагічных работнікаў установы адукацыі на першым пасяджэнні педагагічнага савета або на нарадзе пры дырэктару на пачатак навучальнага года, усіх навучэнцаў установы на першай класнай гадзіне новага навучальнага года, а іх законных прадстаўнікоў – на першым бацькоўскім сходе (пад подпіс).

1.7. Правілы распаўсюджваюцца на ўсіх навучэнцаў установы адукацыі.

1.8. Правілы размяшчаюцца ў даступным для ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу месцы і на афіцыйным сайце ўстановы адукацыі.

ІІ. АСНОЎНЫЯ ПРАВЫ НАВУЧЭНЦАЎ

  1. Навучэнцы маюць права на:

2.1. атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі праграмамі агульнай сярэдняй адукацыі;

2.2. стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі з улікам асаблівасцей іх псіхафізічнага развіцця;

2.3. атрыманне дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў адпаведнасці з Кодэксам і ў парадку, вызначаным Пастановай аб установе дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25.07.2011 №149;

2.4. павагу сваёй чалавечай годнасці, абарону ад прымянення фізічнага і (або) псіхічнага насілля, жорсткіх, грубых або абражлівых адносін, прыніжэння;

2.5. ахову жыцця і здароўя ў час адукацыйнага працэсу;

2.6. забеспячэнне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі ў адпаведнасці з заканадаўствам;

2.7. бясплатнае карыстанне бібліятэкай, вучэбнай, культурна-спартыўнай базай школы;

2.8. адпачынак або падрыхтоўку дачарговага навучальнага занятку на перапынках, арганізацыю занятасці ў час канікул;

2.9. стварэнне спрыяльных умоў для самаадукацыі;

2.10. аб’ектыўную ацэнку ведаў;

2.11. захаванне месца ў выпадку хваробы або праходжання санаторна-курортнага лячэння;

2.12. навучанне на ўроках фізічнай культуры і здароўя ў адпаведнасці з узроўнем фізічнага развіцця і групай здароўя;

2.13. удзел у кіраванні школай праз органы самакіравання;

2.14. наведванне стымулюючых і (або) падтрымліваючых заняткаў;

2.15. выбар факультатыўных заняткаў у межах устаноўленых тыпавым вучэбным планам колькасці гадзін факультатыўных заняткаў і максімальна дапушчальнай нагрузкі на аднаго навучэнца, устаноўленай спецыфічнымі санітарна-эпідэміялагічнымі патрабаваннямі да ўтрымання і эксплуатацыі ўстаноў адукацыі;

2.16. атрыманне дадатковых адукацыйных паслуг (у тым ліку платных) з ліку паслуг, якія аказвае ўстанова адукацыі;

2.17. атрыманне харчавання ў школе ў парадку і на ўмовах, якія вызначаюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

2.18. удзел у алімпіядах, конкурсах, турнірах, фестывалях, канферэнцыях, семінарах і іншых адукацыйных мерапрыемствах, спартыўна-масавай, грамадскай, навукова-даследчай, эксперыментальнай, інавацыйнай дзейнасці;

2.19. заахвочванне за поспехі ў вучэбнай, спартыўна-масавай, грамадскай, навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай дзейнасці, а таксама ў адукацыйных мерапрыемствах;

2.20. атрыманне сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай дапамогі з боку спецыялістаў школы;

2.21. удзел у маладзёжных і дзіцячых грамадскіх аб’яднаннях, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь;

2.22. выбіраць і быць выбраным у органы вучнёўскага самакіравання, Савет школы;

2.23. абарону ад любых супрацьпраўных дамаганняў;

2.24. недатыкальнасць асобы.

  1. Іншыя правы навучэнцаў усталёўваюцца Кодэксам, іншымі актамі заканадаўства або лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі.

ІІІ АСНОЎНЫЯ АБАВЯЗКІ НАВУЧЭНЦАЎ

  1. Навучэнцы абавязаны:

4.1. выконваць Устаў, правілы ўнутранага распарадку, вусныя і пісьмовыя распараджэнні, загады, рашэнні класнага кіраўніка, настаўніка-прадметніка, дзяжурнага настаўніка, кіраўніцтва ўстановы, органаў вучнёўскага самакіравання, педагагічнага савета, Савета школы;

4.2. знаходзіцца ва ўстанове адукацыі на працягу часу, прадугледжанага раскладам заняткаў (вучэбных, факультатыўных, аб’яднанняў па інтарэсах і іншых). Пакідаць тэрыторыю ўстановы адукацыі ў час заняткаў толькі з дазволу класнага кіраўніка ці дзяжурнага прадстаўніка кіраўніцтва;

4.3. добрасумленна і адказна ставіцца да засваення зместу адукацыйных праграм, праграм выхавання;

4.4. наведваць класныя і інфармацыйныя гадзіны;

4.5. удзельнічаць у мерапрыемствах грамадска карыснай працы;

4.6. вырашаць спрэчныя і канфліктныя пытанні па прынцыпах узаемапавагі, з улікам меркавання іншых удзельнікаў спрэчкі. Пры неабходнасці звяртацца за дапамогай да настаўніка, класнага кіраўніка, кіраўніцтва ўстановы адукацыі;

4.7. беражліва адносіцца да маёмасці школы, падтрымліваць чысціню і парадак ва ўстанове адукацыі і на тэрыторыі, беражліва адносіцца да энергарэсурсаў, берагчы цеплыню, электрычнасць і ваду;

4.8. паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

4.9. клапаціцца аб сваім здароўі, імкнуцца да маральнага, духоўнага і фізічнага развіцця і самаўдасканалення;

4.10. неадкладна паведамляць класнаму кіраўніку, дзяжурнаму настаўніку або дзяжурнаму прадстаўніку кіраўніцтва і звярнуцца ў медпункт у выпадку атрымання на ўроках, занятках або пры правядзенні мерапрыемстваў мікратраўмы, траўмы або пагаршэння агульнага стану свайго здароўя;

4.11. загадзя паведамляць класнаму кіраўніку аб плануемым наведванні лячэбнай установы, паведамляць класнаму кіраўніку (напярэдадні ці раніцай) аб факце і прычыне сваёй адсутнасці на ўроках;

4.12. абсталяванне сувязі, інтэрнэт-сувязі перад пачаткам вучэбных заняткаў выключаць і класці ў партфель;

4.13. захоўваць дзелавы стыль адзення, выкарыстоўваць адзенне для заняткаў фізічнай культурай у адпаведнасці з санітарнымі нормамі, спецыяльнае адзенне на ўроках працоўнага навучання і мерапрыемствах грамадска карыснай працы;

4.14. мець на ўроках неабходныя вучэбныя прыналежнасці;

4.15. мець акуратна і разборліва падпісаныя рабочыя і кантрольныя сшыткі;

4.16. акуратна і разборліва запісваць у дзённік расклад урокаў на тыдзень наперад, а ў канцы кожнага ўрока – дамашняе заданне;

4.17. штотыднёва здаваць дзённік на праверку класнаму кіраўніку;

4.18. прадстаўляць дзённік па першым патрабаванні настаўніка;

4.19. выконваць правілы паводзін у бібліятэцы і правілы карыстання бібліятэчным фондам;

  1. Навучэнцам ва ўстанове адукацыі катэгарычна забараняецца:

5.1. курыць, ужываць алкагольныя (слабаалкагольныя) напоі, таксічныя і наркатычныя рэчывы, выкарыстоўваць нецынзурныя выразы, спазняцца на заняткі без уважлівых прычын, наносіць урон маёмасці ўстановы адукацыі і асобам, якія знаходзяцца ва ўстанове адукацыі;

5.2. прыносіць агнястрэльную зброю любога выгляду, газавую зброю, боепрыпасы любога выгляду або выбуховыя рэчывы (іх імітатары ці муляжы), халодную зброю (або іх імітатары ці муляжы), хімічныя, ядавітыя, вогненебяспечныя рэчывы, тытуневыя вырабы, электронныя сістэмы курэння, вадкасці для электронных сістэм курэння, сістэмы для ўжывання тытуню, запалкі, наркатычныя сродкі, алкагольныя (слабаалкагольныя) напоі, псіхатропныя рэчывы, іх прэкурсоры і аналагі, таксічныя ці іншыя дурманлівыя рэчывы і прэпараты, якія могуць нанесці шкоду маёмасці ці здароўю іншым, а таксама прыналежнасці для азартных гульняў;

5.3. парушаць дысцыпліну ў ходзе адукацыйнага працэсу, прымяняць фізічную сілу і абразу ў адносінах да іншых яго ўдзельнікаў;

5.4. не выконваць патрабаванні педагагічных работнікаў;

5.5. пропускаць вучэбныя заняткі без уважлівай прычыны;

5.6. карыстацца прыладамі мабільнай сувязі, інтэрнэт-сувязі, музычнымі калонкамі, гульнёвымі прыладамі ў час адукацыйнага працэсу без дазволу педагогаў;

5.7. прапагандаваць, захоўваць і распаўсюджваць пасродках мабільнай сувязі, інтэрнэт-сувязі інфармацыю, якая нясе жорсткасць, насілле;

5.8. здымаць на камеру правядзенне вучэбных заняткаў, класных мерапрыемстваў без дазволу кіраўніцтва ўстановы, класнага кіраўніка, настаўніка-прадметніка;

5.9. перашкаджаць вядзенню ўрока, гучна размаўляць, крычаць, выкрыкваць, адцягваць увагу самому і ўвагу іншых;

5.10. ужываць ежу і напоі падчас вучэбных заняткаў;

5.11. перасаджвацца з аднаго вучэбнага месца на другое без дазволу настаўніка;

5.12. рабіць запісы ў падручніках, вырываць з іх старонкі;

5.13. у час правядзення заняткаў і ў перапынках між імі гуляць у азартныя гульні, праводзіць аперацыі спекулятыўнага характару;

5.14. пакідаць установу адукацыі да заканчэння вучэбных (ці іншых) заняткаў без узгаднення з класным кіраўніком ці кіраўніцтвам установы;

  1. IV. ПАТРАБАВАННІ ДА ЗНЕШНЯГА ВЫГЛЯДУ НАВУЧЭНЦА
  2. Навучэнцы абавязаны прытрымлівацца дзелавога стылю адзення, прызначанага для наведвання імі вучэбных заняткаў ва ўстанове адукацыі.
  3. Савет установы адукацыі мае права выбару мадэлі, колеру і якасці тканіны, з якіх вырабляецца адзенне дзелавога стылю.
  4. Адзенне дзелавога стылю, як правіла, уключае вялікі выбар элементаў, якія можна камбінаваць (пінжак, жалетка, кашуля, спадніца, сарафан, штаны і інш.).

У зімовы час у камплект адзення могуць уваходзіць трыкатажны світар або жакетка.

  1. Пры наведванні навучэнцамі вучэбных заняткаў недапушчальна выкарыстоўваць:

спартыўнае адзенне і абутак;

рэчы, якія маюць яркія, выклікальныя малюнкі;

бруднае і неахайнае адзенне;

джынсы, кароткія сукенкі і спадніцы;

верхняе адзенне і галаўныя ўборы;

біжутэрыю, наяўнасць пірсінгу, яркі экстравагантны макіяж і колер валасоў, святочныя прычоскі і аксесуары, якія адлюстроўваюць сімволіку музычных груп і розных напрамкаў маладзёжных субкультур і спартыўных клубаў;

  1. Спрэчныя пытанні, звязаныя са знешнім выглядам навучэнца, вырашае кіраўніцтва ўстановы.
  2. V. ПАРАДАК НАВЕДВАННЯ НАВУЧЭНЦАМІ ВУЧЭБНЫХ ЗАНЯТКАЎ

11 Вучэбныя заняткі праводзяцца па раскладзе ў адпаведнасці з вучэбнымі планамі і праграмамі, зацверджанымі ва ўстаноўленым парадку. Вучэбны расклад складаецца на навучальны год з карэкціроўкай на вучэбную чвэрць. Наведванне вучэбных заняткаў з’ўляецца абавязковым для ўсіх навучэнцаў.

  1. У выпадку невыканання дамашняга задання па якой-небудзь прычыне навучэнец да пачатку ўрока павінен паведаміць аб гэтым настаўніку.
  2. Не пазней, чым за 5 хвілін да пачатку ўрока кожны навучэнец абавязаны:

 заняць сваё месца ў кабінеце;

падрыхтаваць неабходныя рэчы для работы на ўроку: падручнікі, сшыткі, прыналежнасці;

выключыць абсталяванне мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі) і пакласці яго ў партфель.

  1. Пры ўваходзе настаўніка ў клас навучэнцы абавязаны ўстаць у знак прывітання і сесці пасля таго, як настаўнік адкажа на прывітанне і дазволіць сесці. Падобным чынам навучэнцы вітаюць любога дарослага, які ўвайшоў у клас падчас заняткаў, акрамя ўрокаў інфарматыкі, працоўнага навучання, фізічнай культуры і здароўя, выканання кантрольнай работы.
  2. Падчас урока навучэнцы павінны ўважліва слухаць тлумачэнні настаўніка і адказы аднакласнікаў, не дапускаецца шумець, быць няўважлівым самому і адцягваць увагу іншых навучэнцаў ад заняткаў гутаркамі, гульнямі і іншымі справамі, якія не тычыцца ўрока.
  3. Пры выкліку для адказу навучэнец павінен устаць, узяць з сабой дзённік і выйсці да дошкі. Дзённік ён абавязаны перадаць настаўніку для выстаўлення адзнакі.
  4. Не дапускаюцца дапаўненні і выпраўленні адказаў іншых навучэнцаў без дазволу настаўніка. Забараняецца перабіваць выступаючага навучэнца або настаўніка.
  5. Навучэнец абавязаны праяўляць актыўнасць на ўроку. Сваю гатоўнасць да адказу на пытанні, прапанаваныя настаўнікам, навучэнец абавязаны дэманстраваць, падымаючы руку.
  6. Дапаўненні і выпраўленні адказаў іншых навучэнцаў магчымы толькі з дазволу настаўніка.
  7. Падчас правядзення кантрольных і самастойных работ кожны навучэнец абавязаны выконваць іх самастойна. Дапамога іншых навучэнцаў (падказкі і спісванне) не дапускаецца. Дазваляецца карыстацца толькі тымі матэрыяламі, якія паказаў настаўнік. У выпадку парушэння гэтых правіл настаўнік мае права забраць у навучэнца работу і ацаніць толькі тую частку, якая выканана навучэнцам самастойна.
  8. Выкананне патрабаванняў настаўніка на ўроку з’яўляецца абавязковым.

21.1. У выпадку, калі навучэнец не выконвае патрабаванні настаўніка, парушае дысцыпліну ў час урока, настаўнік інфармуе аб гэтым дзяжурнага прадстаўніка кіраўніцтва ўстановы і навучэнец выдаляецца з урока ў суправаджэнні кіраўніка ўстановы або яго намесніка.

21.2. У выпадку, калі патрабаванні настаўніка парушаюць правы навучэнца, апошні можа праінфармаваць аб гэтым дзяжурнага прадстаўніка кіраўніцтва ўстановы.

21.3. Дырэктар школы або яго намеснік выклікае ва ўстанову законнага прадстаўніка навучэнца, а пры неабходнасці - прадстаўніка тэрытарыяльнага органа ўнутраных спраў.

21.4. Дзяжурны прадстаўнік кіраўніцтва пасля вывучэння сітуацыі мае права дазволіць навучэнцу прысутнічаць на наступных уроках.

21.5. У выпадку, калі законны прадстаўнік не з’яўляецца ва ўстанову адукацыі ў дадзены тэрмін, дзяжурны кіраўнік мае права забраць навучэнца з любога ўрока для высвятлення сітуацыі.

  1. Падчас вучэбных заняткаў навучэнец павінен сачыць за сваёй паставай.
  2. Званок аб заканчэнні ўрока даецца для інфармавання настаўніка. Толькі калі настаўнік абвесціць аб заканчэнні заняткаў, навучэнец мае права пакінуць клас.
  3. На ўроках фізічнай культуры і здароўя, на гадзіне здароўя і спорту навучэнцы павінны быць у спартыўнай форме.
  4. Па заканчэнні ўрока навучэнцы наводзяць парадак на рабочым месцы.
  5. Навучэнцы, якія прапусцілі заняткі, абавязаны, прыйшоўшы ў школу, прадаставіць класнаму кіраўніку дакумент устаноўленага ўзору (даведку ад урача або запіску ад законных прадстаўнікоў аб прычыне адсутнасці на занятках), які пацвярджае ўважлівую прычыну адсутнасці навучэнца на вучэбных занятках. Прапускаць заняткі без уважлівых прычын не дазваляецца.
  6. Уважлівай прычынай лічыцца:

хвароба навучэнца;

сямейныя абставіны (па заяве законных прадстаўнікоў);

удзел у конкурсах, спаборніцтвах, алімпіядах (па загадзе дырэктара школы або іншых устаноў).

  1. Дзяжурства навучэцаў:

28.1. Ва ўстанове адукацыі з ліку навучэнцаў VII – ІХ класаў назначаюцца дзяжурныя, якія дапамагаюць дзяжурным настаўнікам падтрымліваць дысцыпліну і парадак на перапынках.

28.2. У кожным класе назначаюцца дзяжурныя ў адпаведнасці з графікам дзяжурства па класе, дзяжурныя ў час перапынкаў дапамагаюць настаўнікам падрыхтаваць кабінет да ўрока, раздаюць дыдактычны матэрыял.

  1. VI. ПАРАДАК ЗНАХОДЖАННЯ НАВУЧЭНЦАЎ НА ПЕРАПЫНКУ
  2. Перапынак (час паміж вучэбнымі заняткамі) прызначаны для:

- пераходу навучэнцаў у другі кабінет (пры неабходнасці) у адпаведнасці з раскладам вучэбных заняткаў;

- адпачынку і фізічнай размінкі навучэнцаў;

- прыёму ежы навучэнцамі: прыём ежы павінен ажыццяўляцца толькі па графіку і ў суправаджэнні настаўніка, класнага кіраўніка;

- праветрывання класа, для чаго навучэнцам неабходна выйсці з класа;

- падрыхтоўкі, па просьбе настаўніка, вучэбнага кабінета да чарговага ўрока;

- падрыхтоўкі навучэнцаў да ўрока.

- наведаць санітарны пакой.

  1. На перапынку навучэнцы абавязаны:

- выконваць распараджэнні дзяжурных навучэнцаў па класе, дзяжурнага настаўніка на паверсе, дзяжурнага кіраўніка ўстановы;

- выконваць інструкцыі аб мерах бяспекі для навучэнцаў у школе.

  1. Падчас перапынкаў забараняецца:

перашкаджаць адпачываць іншым, бегаць па лесвіцы, каля аконных праёмаў і ў іншых месцах, дзе няма прыстасавання для гульняў;

штурхаць адзін аднага, кідацца прадметамі і прымяняць фізічную сілу для вырашэння канфліктных сітуацый;

катацца на тэрыторыі ўстановы на веласіпедах, самакатах і іншых сродках руху;

выкарыстоўваць непрыстойныя выразы і жэсты ў адрас навучэнцаў і іншых асоб, займацца вымаганнем. Парушэнне дадзенага пункта прыцягвае за сабой прымяненне мер, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

VII. МЕСЦЫ МАСАВАГА ЗНАХОДЖАННЯ

Сталовая

  1. У сталовую навучэнцы ходзяць арганізавана ў суправаджэнні настаўніка, які праводзіў урок.
  2. Навучэнцы павінны выконваць правілы гігіены: уваходзяць у памяшканне сталовай без верхняга адзення, мыць рукі перад прыёмам ежы.
  3. Ужываць напоі і прадукты харчавання дазваляецца толькі ў сталовай. У час прыёму ежы навучэнцы павінны захоўваць культуру харчавання.
  4. Кожны навучэнец прыбірае за сабой сталовыя прыналежнасці і посуд у спецыяльна адведзенае месца.

Спартыўная зала

  1. Заняткі ў спартыўнай зале арганізуюцца ў адпаведнасці з раскладам работы.
  2. Наведванне заняткаў у спартыўнай зале дазваляецца толькі ў спартыўнай форме і ў зменным абутку.
  3. Забараняецца знаходзіцца ў спартыўнай зале без настаўніка, выхавацеля гурпы падоўжанага дня, іншага педагагічнага работніка.

39 Заняткі ў спартыўнай зале ў пазаўрочны час арганізуюцца па раскладзе работы спартыўных секцый, аб’яднанняў па інтарэсах.

Санітарныя пакоі

  1. Навучэнцы карыстаюцца санітарнымі пакоямі, прызначанымі для іх (навучэнцам забараняецца карыстацца санітарнымі пакоямі, прызначанымі для карыстання работнікамі школы), пры карыстанні санітарным пакоем навучэнцы павінны захоўваць чысціню і парадак, выконваць правілы асабістай гігіены;
  2. забараняецца затрымлівацца ў санітарным пакоі без патрэбы, а таксама раскідваць ці паліць смецце, прымаць ежу, напоі, кідаць ва ўнітазы пабочныя прадметы.

Гардэроб

  1. Па заканчэнні заняткаў, пазакласных мерапрыемстваў пад кіраўніцтвам настаўніка, які праводзіў апошні ўрок, навучэнцы ідуць у гардэроб, забіраюць сваё адзенне ў парадку чаргі, захоўваючы меры бяспекі.
  2. Улічваючы масавае (калектыўнае) карыстанне гардэробам, школа не нясе адказнасці за захаванасць рэчаў у гардэробе, у сувязі з чым навучэнцам не рэкамендуецца:

 апранаць у школу каштоўную вопратку;

пакідаць у рукавах, кішэнях верхняга адзення і ў пакетах: шапкі, кепкі, шалікі, рукавіцы, ключы ад дома, грошы, дакументы, мабільныя тэлефоны і іншыя каштоўнасці.

  1. Пасля выхаду з гардэроба навучэнцы абавязаны прывесці сябе (прычоску, адзенне) у парадак.
  2. Знойдзеныя, пакінутыя ці забытыя кім-небудзь у гардэробе рэчы, навучэнцы абавязаны перадаць гардэробшчыку, дзяжурнаму настаўніку або кіраўніцтву ўстановы.

VIII. ПАРАДАК НАВЕДВАННЯ НАВУЧЭНЦАМІ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ У ПАЗАЎРОЧНЫ ЧАС

  1. Забараняецца навучэнцам спазняцца на пазакласныя мерапрыемствы;
  2. Прысутнічаць на пазакласных мерапрыемствах асобам, якія не навучаюцца ў школе, дапушчальна толькі з дазволу адказнага за правядзенне мерапрыемства (намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, дзяжурнага адміністратара).
  3. Навучэнцы абавязаны выконваць інструкцыі аб мерах бяспекі для навучэнцаў, прадугледжаныя для канкрэтнага мерапрыемства.
  4. Прыход і адыход з мерапрыемства ажыццяўляецца арганізавана, у парадку, устаноўленым адказным за правядзенне мерапрыемства.

ІХ. ЗААХВОЧВАННІ І ДЫСЦЫПЛІНАРНАЯ АДКАЗНАСЦЬ НАВУЧЭНЦАЎ

  1. За высокія поспехі ў вучобе, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці школы для навучэнцаў ўсталёўваюцца наступныя меры заахвочвання:

аб’ява падзякі;

напісанне ліста падзякі законным прадстаўнікам;

узнагароджанне каштоўным падарункам.

Заахвочванні аб’яўляюцца загадам дырэктара. Выпіска з загада захоўваецца ў асабістай справе.

  1. За парушэнне статута і правілаў унутранага распарадку навучэнец можа быць прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці. Падставамі для прыцягнення навучэнца да дысцыплінарнай адказнасці з’яўляюцца супрацьпраўнае (наўмыснае або па неасцярожнасці) невыкананне або неналежнае выкананне абавязкаў, ускладзеных на яго актамі заканадаўства, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі школы
  2. За здзяйсненне навучэнцам дысцыплінарнага парушэння ўстанаўліваецца дысцыплінарная адказнасць, якая выяўляецца ў прымяненні да яго наступных мер спагнання:

- заўвага; 

- вымова;

- адлічэнне.

  1. Адлічэнне як мера дысцыплінарнага спагнання можа быць прыменена да навучэнцаў ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукцыі.
  2. Права выбару меры дысцыплінарнага спагнання належыць дырэктару школы. Пры выбары меры дысцыплінарнага спагнання ўлічваюцца цяжар дысцыплінарнай правіны, прычыны і абставіны, пры якіх яна здзейснена, папярэднія паводзіны навучэнца.
  3. Звесткі аб прымяненні меры дысцыплінарнага спагнання даводзяцца да законных прадстаўнікоў непаўналетняга навучэнца.

Х. ПРАВІЛЫ КАРЫСТАННЯ АБСТАЛЯВАННЯМІ МАБІЛЬНАЙ СУВЯЗІ (ІНТЭРНЭТ-СУВЯЗІ)

  1. У памяшканні ўстановы адкацыі навучэнцы павінны выключыць абсталяванне мабільнай сувязі.
  2. У час правядзення вучэбных, факультатыўных, стымулюючых і падтрымліваючых заняткаў, заняткаў аб’яднанняў па інтарэсах, пазакласных мерапрыемстваў абсталяванні мабільнай сувязі павінны знаходзіцца ў партфелі навучэнца ў выключаным стане.
  3. Карыстацца абсталяваннем мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі) ва ўстанове адукацыі на перапынках дазваляецца толькі з дазволу класнага кіраўніка, настаўніка-прадметніка ці прадстаўніка кіраўніцтва ўстановы для сувязі з законнымі прадстаўнікамі ў выпадках надзвычайнай неабходнасці.
  4. У выпадках першага парушэння правіл карыстання мабільнай сувяззю (інтэрнэт-сувяззю) навучэнцы павінны напісаць тлумачальную запіску з указаннем прычыны парушэння Правіл. Класным кіраўніком робіцца запіс навучэнцу ў дзённік.
  5. Пры паўторным факце парушэння правіл карыстання мабільнай сувяззю (інтэрнэт-сувяззю) класны кіраўнік, настаўнік-прадметнік або прадстаўнік кіраўніцтва ўстановы ў навучэнца забіраюць тэлефон, а ва ўстанову запрашаюцца бацькі (законныя прадстаўнікі ) непаўналетняга, з якімі праводзіцца гутарка і вяртаецца мабільнае абсталяванне. На навучэнца ўскладаецца пакаранне, вызначанае дырэктарам установы адукацыі.
свернуть

Працягласць чвэрцяў і канікул на 2023/2024 год

Арганізацыя адукацыйнага працэсу ў 2023/2024 н.г. будзе ажыццяўляцца па чвэрцях у наступныя тэрміны:

першая чвэрць – з 1 верасня 2023 г. па 28 кастрычніка 2023 г.;

другая – з 8 лістапада 2023 г. па 23 снежня 2023 г.;

трэцяя – з 8 студзеня 2024 г. па 23 сакавіка 2024 г.;

чацвёртая –з 1 красавіка 2024 г. па 31 мая 2024 г.,

а для вучняў ІХ і ХІ класаў з 1 красавіка 2024 г. па 24 мая 2024 г

 

На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы:

восеньскія – 9 дзён (з 29 кастрычніка 2023 г. па 7 лістапада 2023 г. уключна);

зімовыя – 15 дзён (з 24 снежня 2023 г. па 7 студзеня 2024 г. уключна);

вясновыя – 8 дзён (з 24 сакавіка 2024 г. па 31 сакавіка 2024 г. уключна);

летнія – 92 дні з 1 чэрвеня 2024 г. па 31 жніўня 2024 г. для вучняў, якія завяршылі навучанне на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі; 81 дзень  (з 12 чэрвеня 2024 г. па 31 жніўня 2024 г. уключна), для вучняў, якія завяршылі навучанне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі; 85 дзён (з 8 чэрвеня 2024 г па 31 жніўня 2024 г. уключна) для вучняў Х класа.

Для навучэнцаў I – II класаў (ІІІ класаў – для навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з пяцігадовым тэрмінам навучання  на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі) у ІІІ чвэрці праводзяцца дадатковыя зімовыя канікулы з 19 лютага 2024 г. па 25 лютага 2024 г. працягласцю  7 дзён.

Для выхаванцаў дашкольнай адукацыі ўстанаўліваюцца канікулы: летнія – 90 каляндарных дзён, зімовыя – 10 каляндарных дзён, вясновыя –  10 каляндарных дзён.

свернуть

Расклад званкоў

II - ХІ класы

№ урока

Час вучэбных заняткаў

1

9.00 - 9.45

2

10.00 – 10.45

3

10.55 – 11.40

4

11.55 – 12.40

5

12.50 – 13.35

6

13.50 – 14.35

7

14.55 – 15.40

свернуть

Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час

Дапамога нарказалежным

«МЧС Беларуси: помощь рядом»

 

Министерством по чрезвычайным ситуациям разработано мобильное приложение «МЧС Беларуси: помощь рядом». В настоящее время данный программный продукт доступен для скачивания всем обладателям смартфонов и планшетов на базе операционной системы Android.

«МЧС Беларуси: помощь рядом» включает в себя несколько разделов и функций, в том числе заблаговременное оповещение о неблагоприятных и опасных явлениях, основанное напредупреждениях
ГУ «Республиканский центр по гидрометеорологии, контролю 
радиоактивного загрязнения и мониторингу окружающейсреды». На специальной карте помимо явлений и регионов,где ониожидаются, доступны рекомендации от МЧС по действиям в складывающейся обстановке.

В разделе «Что делать?» собраны более 50 типичных нештатных ситуаций с рекомендациями от МЧС по действиям в них. Из любой страницы приложения доступна специальная кнопка звонка в МЧС «112».
Предусмотрена возможность не только соединения с МЧС, но и отправки смс или звонков на заданный номер – например, врачу или родным. Это позволяет связаться в экстренных случаях с нужным человеком любому гражданину, в том числе людям с различными заболеваниями.

В приложении также присутствует раздел «Проверь себя», позволяющий в режиме тестов проверить собственные знания по различным темам. Кроме того, в случае масштабной ЧС природного характера возможна активация для пользователей дополнительного раздела «Сообщить о ЧС».

Более подробная информация о приложении, а также ссылка для
установки доступны по адресу http://mchs.gov.by/rus/main/events/app/.

 

свернуть