Мерапрыемствы

Акцыя “Абеліск"

26.04.2025

Штогод у нашай школе праходзіць акцыя “Абеліск”. Мэта дадзенай акцыі-добраўпарадкаванне тэрыторыі помніка воінам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Навучэнцы нашай школы на працягу многіх гадоў падтрымліваюць гэтую добрую традыцыю, рэгулярна прыводзяць у парадак воінскае пахаванне. 3 красавіка да акцыі актыўна падключыліся члены ваенна-патрыятычнага клуба “Патрыёт”. Школьнікі абнавілі, пачысцілі бардзюры і мемарыяльныя пліты, прыбралі леташнюю лістоту. Уборка помнікаў - гэта не проста праца, гэта даніна памяці, павагі і бясконцай падзякі тым, хто цаной свайго жыцця падарыў нам мір і спакой.

свернуть

Акцыя “Абеліск”

20.03.2025

Патрыятычнае выхаванне-гэта фарміраванне ў моладзі прыхільнасці найважнейшым духоўным каштоўнасцям, выхаванне такіх патрыятычных пачуццяў, як: клопат пра інтарэсы нашай краіны, гатоўнасць да самаахвяравання дзеля Радзімы, гонар за гераічнае мінулае Беларусі, за яе ўклад у сусветную цывілізацыю. У рамках работы клуба “Патрыёт” навучэнцы ДУА “Першамайская сярэдняя школа Слуцкага раёна” прынялі ўдзел у акцыі “Абеліск” па навядзенні парадку на помніках Першамайскага сельскага савета (в.Крушнік, в.Палікараўка, в.Беразінец, в.Фадзееўка, в.Жылін Брод).

свернуть

Музейны занятак “Рэха вогненных гор”

6 студзеня 2025 члены клуба “Патрыёт” установы адукацыі прынялі ўдзел у музейным занятку “Рэха вогненных гор”, прысвечаным Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. На сустрэчы прысутнічалі воіны-інтэрнацыяналісты Рэбрык С. І., Жаркоўскі І. М. і начальнік аддзела прызыву Дуцэвіч А. В. Навучэнцы з асаблівай увагай слухалі ўспаміны ветэранаў, разглядалі абмундзіраванне салдатаў, якія мужна змагаліся ў Афганістане. У адрас воінаў-інтэрнацыяналістаў навучэнцы школы выказалі словы падзякі за мужнасць і гераізм, праяўлены імі на вайне, а таксама добрыя пажаданні міру, дабра і дабрабыту.

свернуть

Урок мужнасці “Паклонімся вялікім тым гадам”

9 мая 1945 года - Дзень Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. З мэтай пашырэння ведаў пра гэтую значную дату 15 студзеня ва ўстанове адукацыі прайшоў урок мужнасці, прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, “Паклонімся вялікім тым гадам”. На ўроку прысутнічалі госці: ветэран Узброенных Сіл, член раёнай арганізацыі імя маршала Жукава Г. К. грамадскага аб’яднанення “Беларускі Саюз афіцэраў”, маёр у адстаўцы Рэбрык С. І.; прадстаўнік вайсковай часці 18662, старэйшы лейтэнант Дзікун І.Э., першы сакратар Слуцкага райвыканкама грамадзянскага аб’яднання “БРСМ” Задзёра В.В.; прадстаўнік Слуцкага ДТСААФ Шакірава Г.К.

свернуть

Адзіная інфармацыйная гадзіна “Ала - сястра Хатыні”

Для навучэнцаў установы адукацыі прайшоў адзіны ўрок “Ала - сястра Хатыні…” Дзеці здзейснілі віртуальнае падарожжа па мемарыяльным комплексе ў в. Ала, паглядзелі і абмеркавалі дакументальны фільм “Звычайны генацыд. Ала”. Навучэнцы паглыбілі свае веды па праблеме генацыду беларускага народа і яшчэ раз упэўніліся ў нялюдскасці акупацыйнай палітыкі фашыстаў і чаму так важна захаваць мір.

свернуть

Экскурсія ў “Дзяржаўны музей гісторыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь”

11.11.2024

Вялікая Айчынная вайна-найвялікшая трагедыя ў гісторыі беларускага народа, у якой трагічна загінуў кожны трэці.

З мэтай пашырэння ведаў пра жудасную старонку гісторыі нашай краіны 11 лістапада члены клуба “Патрыёт” ДУА “Першамайская сярэдняя школа Слуцкага раёна” наведалі дзяржаўны музей гісторыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Экспазіцыя музея ўключала 9 залаў, кожны з якіх распавядае аб важных этапах гісторыі нашай краіны, развіцця Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Навучэнцы захоплена разглядалі тэхніку, узбраенні, узнагароды герояў, стэнды, знаёміліся з інфармацыяй, прадстаўленай на экранах музея.

свернуть

Экскурсія ў вайсковую часць 30-й асобнай чыгуначнай брыгады

18.10.2024

18 кастрычніка для членаў клуба “Патрыёт” была арганізавана экскурсія ў в/ч 18662. Спачатку была невялікая экскурсія па тэрыторыі вайсковай часці, вайсковец паказаў галоўныя атрыбуты салдацкага жыцця, казармы.  

З вялікім задавальненнем дзеці наведалі музей транспартных войск на тэрыторыі часці. 

У тым ліку з членамі клуба "Патрыёт" праведзены практычны занятак "Патрабаванні бяспекі пры звароце са зброяй". Падчас занятка навучэнцы трэніраваліся ў зборцы і разборцы аўтаматаў, прымяралі ваеннае абмундзіраванне.

свернуть

Акцыя да Міжнароднага дня міру

20.09.2024

Штогод 21 верасня не толькі наша краіна, але і ўся наша вялікая планета, адзначае Міжнародны дзень міру. Гэты дзень заклікае людзей не толькі задумацца пра свет, але і зрабіць што-небудзь дзеля яго. 

20 верасня члены БРСМ і БРПА сумесна з клубам “Патрыёт” сталі ўдзельнікамі акцыі “Мір і згода - шлях чалавецтва”. Мэта мерапрыемства - выхаванне пачуцця патрыятызму і любові да Радзімы; фарміраванне разумення неабходнасці і важнасці мірнага жыцця.

свернуть

Акция «Обелиск»

10.04.2024

На календаре скоро май, а значит, самый главный и самый памятный весенний праздник — День Победы. Во всех уголках страны пройдут торжественные мероприятия, к памятникам и могилам павших защитников Родины придут ветераны, дети и взрослые, чтобы возложить цветы и отдать дань памяти тем, кто воевал за мирное небо над нашими головами или погиб от вражеских пуль. 

А сейчас, в эти апрельские дни, — самое время навести порядок на воинских захоронениях и на мемориальных комплексах. Учащиеся учреждения образования «Первомайская средняя школа Слуцкого района», члены клуба «Патриот», совместно с в/ч 18662 30-ой отдельной железнодорожной бригады 

г. Слуцка приняли участие в благоустройстве памятников и мемориалов Первомайского сельского совета Слуцкого района

свернуть

Спаборніцтвы, прысвечаныя 35-годдзю вываду войск з Афганістана

10.02.2024

10 лютага члены клуба “Патрыёт” прынялі ўдзел у спаборніцтвах, прысвечаных 35-годдзю вываду войск з Афганістана. Навучэнцы паказалі свае разумовыя здольнасці ў інтэлектуальным квізе, прадэманстравалі навыкі зборкі і разборкі аўтамата, надзявання процівагаза, зборы экстранага рукзака. За свае ўменні і навыкі дзеці былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі.

свернуть

Прафарыентацыйная сустрэча

07.02.2024

Прад навучэнцамі 7-11 класаў выступіў сяржант Лешчанка А., прадстаўнік Гродзенскай пагранічнай групы 2141. Падчас прафарыентацыйнай сустрэчы сяржант ярка і пераканальна расказаў навучэнцам пра галоўны абавязак мужчыны перад Радзімай - службе ў арміі, аб запатрабаванасці прафесіі ваеннага.

свернуть

Кінаўрок “Рэдкі від” (праект аб будучым)

31.01.2024

З мэтай фарміравання пачуцця патрыятызму, гонару за гераічны беларускі народ, навучэнцы праглядзелі кінаўрок “Рэдкі від” (праект аб будучым).

свернуть

Урок мужнасці "Аперацыя "Баграціён"

10.01.2024

Адбыўся Урок мужнасці "Аперацыя "Баграціён", прысвечаны 80- годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На сустрэчы прысутнічалі ветэран Узброеных сіл, член Слуцкай раённай арганізацыі імя маршала Г.К. Жукава, маёр у адстаўцы Рэбрык С.І., прадстаўнік вайсковай часці старшы лейтэнант Швайба А.В., прадстаўнік раённага камітэта ГА "БРСМ" галоўны спецыяліст Аўсіевіч Марына Вітальеўна

свернуть

Практычны занятак "Патрабаванні бяспекі пры звароце са зброяй"

19.12.2023

З членамі клуба "Патрыёт" праведзены практычны занятак "Патрабаванні бяспекі пры звароце са зброяй" на базе в/ч 18662. Напачатку мерапремства вайсковец Грак М. І. правёў невялікую экскурсію па тэрыторыі вайсковай часці, паказаў галоўныя атрыбуты салдацкага жыцця, казармы. Падчас занятка навучэнцы трэніраваліся ў зборцы і разборцы аўтаматаў, прымяралі ваеннае абмундзіраванне.

свернуть

Акцыя "Абеліск"

28.10.2023

Члены клуба "Патрыёт" прынялі ўдзел у акцыі "Абеліск". Мэта дадзенага мерапрыемства - добраўпарадкаванне мемарыяльных комплексаў, воінскіх пахаванняў на тэрыторыі Першамайскага с/с. Уборка памятнікаў - гэта не проста праца, гэта даніна памяці, павагі тым, хто загінуў у час Вялікай Айчыннай вайны.

свернуть

Дыялогавая пляцоўка “17 верасня - Дзень народнага адзінства”

15.09.2023

Навучэнцы 6-11 класаў, члены клуба “Патрыёт” прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы “17 верасня - Дзень народнага адзінства”. Вайсковец в/ч 25886 Архіпаў С. С. напомніў дзецям, што святкаванне Дня народнага адзінства – даніна памяці нашым суайчыннікам, якія змагаліся за ўз'яднанне беларускага народа ў адзінай нацыянальнай дзяржаве.

свернуть

Сустрэча з вайскоўцам Сцепановічам Я. В.

04.05.2023

Напярэдадні святкавання 78-й гадавіны Пабеды ў Вялікай Айчыннай вайне, члены клуба "Патрыёт" сустрэліся з вайскоўцам в/ч 25886 Сцепановічам Я. В. Ён нагадаў дзецям як пачалася вайна і як Беларусь з першых дзён аказвала супраціўленне агресару. Урокі другой сусветнай вайны не страцілі сваёй актуальнасці і на сёняшні дзень. Выхоўваючы патрыятызм у нашых юнакоў, мы набудзем надзейных абаронцаў, якія не дазволяць знішчыць нашу краіну і суверэнітэт.

свернуть

Ваенна-гістарычны комплекс "Партызанскі лагер"

05.04.2023

Вучні старэйшых класаў, якія з'яўляюцца членамі клуба "Патрыёт", наведалі ваенна-гістарычны комплекс "Партызанскі лагер" каля вёскі Станькава Дзяржынскага раёна.

Навучэнцы азнаёміліся з лясным жыццём партызан, іх бытавымі умовамі. Яны ўбачылі партызанскія зямлянкі, майстэрню для зброі, тыпаграфіі і іншае. Дзецям нагадалі пра подзвіг юнага партызана Марата Казея, пра значэнне партызанскага руху ў вызваленні Беларусі.

Мерапрыемства садзейнічала развіццю інтарэсу да гістарычнага мінулага беларускага народа, ушанаванню яго подзвігу і гонару за сваю Радзіму.

свернуть

Мітынг на месцы спаленай у 1943 годзе вёскі Крушнік

23.03.2023

22.03.2023 члены клуба "Патрыёт" разам з малодшымі навучэнцамі нашай установы адукацыі прынялі ўдзел у правядзенні мітынгу на месцы спаленай у 1943 годзе вёскі Крушнік Першамайскага сельсавета Слуцкага раёна. Вёска была спалена разам з жыхарамі і пасля вайны не адноўлена.

На мітынгу навучэнцы ўспомнілі пра ахвяр вайны і аддалі даніну павагі і памяці загінуўшым людзям. Да помніка быў ускладзены вянок ахвярам трагедыі. Жахі вайны ніколі не павінны паўтарыцца.

свернуть

Урок мужнасці - "Мы - армія краіны, мы - армія народа"

11.01.2023

З навучэнцамі старэйшых класаў, членамі клуба "Патрыёт" праведзены Урок мужнасці - "Мы - армія краіны, мы - армія народа", прысвечаны 105-годдзю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
У дадзеным мерапрыемстве прынялі ўдзел Фурманаў М. А. - член грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз афіцэраў", вайсковец ст. л-т Мацюшэнка Я. Я., галоўны спецыяліст ГА" БРСМ" Чайкоўская М. В.
Выступаючыя праінфармавалі вучняў аб гісторыі стварэння Узброеных Сіл РБ, аб подзвігах народа і арміі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аб грамадскім абавязку перад Айчынай і ролі БРСМ у сучасным жыцці моладзі.

свернуть

Старэйшыя класы наведалі базу інжынерных войск 4970 у Старадарожскім раёне

28.10.2022

Навучэнцы старэйшых класаў наведалі базу інжынерных войск 4970 у Старадарожскім раёне. Падчас наведвання юнакі даведаліся аб прызначэнні гэтай вайсковай часці, пабачылі якім чынам выконваецца размініраванне мясцовасці і тушэнне пажару. Навучэнцы былі ўражаны сучаснымі сродкамі і тэхнікай, якую выкарыстоўваюць вайскоўцы. Дадзенае мерапрыемства спрыяла выхаванню юнакоў, фарміраванню у іх пашаны і гонару да абаронцаў нашай краіны, маральна-псіхалагічнай гатоўнасці да ваеннай службы.

свернуть
поделиться в: