Тыдзень роднай мовы

План мерапрыемстваў Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!” ДУА “Гольчыцкі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа”

Дата

Мерапрыемства

Удзельнікі

Адказныя

15.09.

2022

Размяшчэнне на сайце ўстановы адукацыі банера “Да Тыдня роднай мовы”, плана мерапрыемстваў Тыдня

 

Саротнік Ж.С.

Баранаў А.С.

16.09.

2022

1. Выстава вучэбнай літаратуры па беларускай мове “Сэрцам роднага слова краніся” ў школьнай бібліятэцы

 

Давідоўская В.У.

2. Рэспубліканскі дыктант “Дзень народнага адзінства”

Навучэнцы

VIII- ХІ кл.

Сугака В.С.,

Саротнік Ж.С.

Багацце роднай мовы

“Кожны народ стварыў хоць бы адзін геніяльны твор, і твор гэты – мова”

 ( Алесь Разанаў)

19.09.

2022

1. Акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”

Навучэнцы І- ХІ кл., настаўнікі, выхаванцы дашкольнай групы

Сугака В.С.,

Саротнік Ж.С.,

Яновіч К.М.,

Савіцкая Т.К.

2. Стварэнне інтэрактыўнага воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску”

Навучэнцы

І-ХІ кл., настаўнікі

Сугака В.С.,

Саротнік Ж.С.

Родная мова ў культуры і мастацтве

“Культура нацыі без культуры роднай мовы- нонсэнс, бяссэнсіца” (Ніл Гілевіч)

20.09.

2022

1. Песенны марафон “Мова родная – мова модная” (выкананне беларускіх песень)

Навучэнцы

V- ХІ кл.

 

Шкудун В.С.

 

2. Квэст-гульня “Фальклор, фальклор – душа народа”

Навучэнцы

V- VII кл.

Саротнік Ж.С.

3. Экскурсія ў школьны музей этнаграфіі і быту “Аб родным краі роднай мовай”

Выхаванцы дашкольнай

групы

Яновіч К.М.,

Савіцкая Т.К.,

Крот Н.М.

За што я люблю родную зямлю

“Я нарадзіўся ў Беларусі, і так, як маці, гавару” (Сяргей Грахоўскі)

21.09.

2022

1. Гастранамічны фэст-гульня “Беларуская кухня”

Навучэнцы

І-ІV кл.

Шашок Т.У.,

 Шэлег Н.І.

2. Флаер-фэст “Мой родны кут, як ты мне мілы…”

ІХ- ХІ кл.

Шкудун В.С.

Літаратура як люстэрка мовы

“Родная мова – бесстэрміновы пашпарт пісьменніка” (Янка Сіпакоў)

22.09.

2022

1. Сустрэча з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Ганнай Іванаўнай Міклашэвіч

Навучэнцы

 VIIІ- ХІ кл.

Сугака В.С.

 

2. Конкурсна-забаўляльная праграма “Любі, ведай, шануй роднае слова!”

Навучэнцы

V- VII кл.

Давідоўская В.У.

3. Акцыя “Беларускія часопісы для дзяцей”

Выхаванцы дашкольнай

групы

Яновіч К.М.,

Савіцкая Т.К.,

 

Родная мова – мова навукі

“Мова – гэта ключ да дзвярэй у свет…” (Віктар Каваленка)

23.09.

2022

1. Гульня-віктарына “Цудоўны свет беларускай мовы”

Навучэнцы

І-ІV кл.

Гурыновіч І.П.,

Анцыповіч А.В.

2. Старт творчай акцыі “Чытаем Максіма Танка разам”

Навучэнцы

V- ХІ кл

Давідоўская В.У.

свернуть

Гульня-віктарына "Цудоўны свет беларускай мовы"

23.09.2022

Для навучэнцаў пачатковых класаў прайшла гульня-віктарына " Цудоўны свет беларускай мовы", якая садзейнічала фарміраванню імкнення вывучаць родную мову, развіццю пазнавальнага інтарэсу да беларускай мовы, выхаванню любові і павагі да роднага краю, яго гісторыі.

свернуть

Акцыя "Чытаем Максіма Танка разам"

23.09.2022

Навучэнцы старэйшых класаў прынялі ўдзел у творчай акцыі "Чытаем Максіма Танка разам" (да 110-годдзя з дня нараджэння паэта).

свернуть

Конкурсна- забаўляльная праграма "Любі, ведай, шануй роднае слова!"

22.09.2022

З мэтаю развіцця творчых здольнасцей, кемлівасці, выхавання любові да роднай мовы, цікавасці да моўнага багацця беларускага народа была праведзена конкурсна- забаўляльная праграма "Любі, ведай, шануй роднае слова!" У час мерапрыемства каманды спаборнічалі ў веданні літаратурных твораў, прыказак, фразеалагізмаў, у перакладзе слоў

свернуть

Літаратурная гасцёўня

22.09.2022

Літаратурная гасцёўня стала значнай падзеяй Тыдня роднай мовы, бо настаўнікам і вучням выпаў гонар сустрэцца і пагутарыць з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Ганнай Іванаўнай Міклашэвіч. З захапленнем слухалі школьнікі аповед пра жыццёвы і творчы шлях паэтэсы, пра тэматыку і праблематыку яе твораў. Дэкламуючы свае вершы, Ганна Іванаўна імкнулася паяднаць усіх слухачоў адной ідэяй - любоўю да роднага слова.

свернуть

Акцыя "Беларускiя часопісы, кнiгi для дзяцей"

22.09.2022

У групе дашкольнай адукацыі была праведзена Акцыя "Беларускiя часопісы, кнiгi для дзяцей". Дашкольнiкi наведалі школьную бiблiятэку. Выхаванцы з задавальненнем разглядалі часопісы, дзiцячыя кнiгi.

свернуть

Фэст-гульня “Беларуская кухня”

21.09.2022

У рамках тыдня роднай мовы адбыўся гастранамічны фэст-гульня “Беларуская кухня”, у час якога навучэнцы пачатковых класаў пазнаёміліся з беларускімі нацыянальнымі стравамі, укладам жыцця беларусаў, дакрануліся да скарбніц народнай культуры.

свернуть

Флаер-фэст "Мой родны кут, як ты мне мілы..."

21.09.2022

Падчас флаер-фэсту "Мой родны кут, як ты мне мілы ..." навучэнцы 8-11 класаў даведаліся, што такое флаер і ў чым яго адрозненне ад лістоўкі, разважалі, якім павінен быць сучасны флаер. Акрамя гэтага школьнікі прадэманстравалі розныя віды флаераў, якія выклікаюць у людзей пачуццё павагі, гонару, патрыятызму, любові да сваёй краіны, малой радзімы, роднай мовы.

свернуть

Квэст-гульня "Фальклор, фальклор - душа народа"

20.09.2022

Далучыцца да багатай духоўнай спадчыны беларусаў змаглі навучэнцы 5-7 класаў падчас квэст-гульні "Фальклор, фальклор - душа народа". У ходзе мерапрыемства дзеці паглыбілі свае веды па этнаграфіі, гісторыі і культуры Беларусі.

свернуть

Песенны марафон "Мова родная - мова модная"

20.09.2022

Нікога не пакінуў раўнадушным песенны марафон "Мова родная - мова модная", які прайшоў пад дэвізам " Слухай сваё!". На працягу дня ва ўстанове гучалі беларускія народныя песні, а ўсе жадаючыя мелі магчымасць выканаць песні на беларускай мове.

свернуть

Экскурсія "Аб родным краі роднай мовай"

20.09.2022

У рамках тыдня роднай мовы для выхаванцаў дашкольнай адукацыі праведзена экскурсія "Аб родным краі роднай мовай". Дзеці даведаліся пра назвы бытавых прадметаў на беларускай мове і іх прызначэнне, дакрануліся да скарбніц народнай культуры.

свернуть

Акцыя "Размаўляй са мной па-беларуску" на тэму "Агароднiна"

19.09.2022

У групе дашкольнай адукацыі была праведзена Акцыя "Размаўляй са мной па-беларуску" на тэму "Агароднiна". Выхаванцы пазнавалі i называлі агароднiну на беларускай мове, складалі апiсальныя апавяданні пра агароднiну.

свернуть

Акцыя "Размаўляй са мной па-беларуску"

19.09.2022

З мэтай выхавання ў навучэнцаў любові і павагі да роднай мовы, культуры беларускага народа прайшла ва ўстанове адукацыі акцыя "Размаўляй са мной па-беларуску", якая дала старт святкаванню Тыдня роднай мовы "Як ты дорага мне, мая родная мова!"

У стварэнні інтэрактыўнага воблака "Маё любімае беларускае слова" прынялі актыўны ўдзел усе навучэнцы і настаўнікі ўстановы адукацыі.

 

свернуть