Мерапрыемствы

Сакавік

Ва ўстанове адукацыі прайшлі мерапрыемствы ў рамках заняткаў "Я. Мая сям'я. Мая Радзіма".Кожны клас абмяркоўваў розныя пытанні, што тычацца выхавання патрыятычных і грамадзянскіх якасцяў навучэнцаў. Вучні 3 і 4 класаў вырашалі піянерскія і акцябрацкія справы, пяцікласнікі знаёміліся з асаблівасцямі цімураўскага руху. Навучэнцы 6 і 7 класа разглядалі пытанні ўзаемаадносін і выхавання здаровага ладу жыцця. Старшакласнікі засяродзілі ўвагу на больш важных пытаннях развіцця палітыкі і эканомікі дзяржавы, а таксама заканадаўчую палітыку Рэспублікі Беларусь.

свернуть

Верасень

Ва ўстанове адукацыі прайшлі заняткі ў рамках вучэбнай праграмы "Я. Мая сям'я. Мая Радзіма". З навучэнцамі пачатковых класаў разглядаліся пытанні: "Радзіма мая - Беларусь", "Радзіма вялікая і малая", "Радзіма - Айчына - Дзяржава" мая - Беларусь. Радзіма - гэта краіна, у якой мы нарадзіліся і жывем. Мы жывем у Беларусі. Я - жыхар нашай краіны. Дзяржаўныя сімвалы РэспублікіБеларусь: Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь. Правілы паводзін на мерапрыемствах з выкарыстаннем Дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь.

Навучэнцы сярэдніх і старэйшых класаў  разглядалі тэмы: "Хто такія піянеры?", "Знакамітыя землякі", "На карысць і славу Айчыны", "Што такое БРСМ?", "Грамадзянская пазіцыя асобы".

свернуть

Кастрычнік

Навучэнцы 3-4 класаў установы адукацыі ў рамках заняткаў "Я. Мая сям'я. Мая Радзіма" абмеркавалі важныя пытанні: "Традыцыі і абрады беларусаў", "Духоўнае багацце роднага краю", "Каштоўнасці нацыянальнай культуры беларусаў".

Навучэнцы сярэдніх і старэйшых класаў  вырашалі пытанні: "Як стаць паспяховым у сучасным грамадстве?", "Праекты і акцыі БРСМ", "Што азначае быць дастойным грамадзянінам?", "Якія мэты і задачы моладзевага парламента?"

 

свернуть

Лістапад

Навучэнцы пачатковых класаў на занятках "Я. Мая сям'я.Мая Радзіма" пазнаёміліся з экспазіцыямі школьнага музея, абмеркавалі пытанні: Што такое музей? Якія бываюць музеі? Навошта патрэбны музеі?  Навучэнцы 4 класа разглядалі пытанні ў рамках тэмы "Свет зносін". Значэнне зносін у жыцці чалавека.
Зносіны чалавека са светам прыроды: станоўчыя эмоцыі,"асалода", "натхненне". Зносіны чалавека са светам прыгожага:
"мастацтва", "творчасць", "прыгажосць". Умовы паспяховых зносін з людзьмі. Акцябрацкія і піянерскія традыцыі:традыцыя спадчыны і традыцыя дабра.

Старшакласнікі абмеркавалі пытанні:"Як усе паспяваць?", "Як пераадольваць цяжкасці?", " Чаму чалавек слаўны працай".

свернуть

Снежань

На класных гадзінах у рамках праграмы "Я. Мая сям'я. Мая Радзіма" навучэнцы пачатковых класаў разглядалі тэмы:  “Прыродныя багацці роднага краю” і "Акцябрацкія справы".  У кожнага з нас ёсць свой родны край, месца, дзе мы нарадзіліся і жывём, знаёмства з якім пачынаецца з самага ранняга дзяцінства. Родны край бліжэй за ўсё да дзіцяці. А наша задача навучыцца берагчы і любіць прыроду роднага краю. А як гэта зрабіць? На гэта пытанне адказвалі навучэнцы 4 класа 16 снежня падчас класнай гадзіны “Прыродныя багацці роднага края”. Дзеці пашырылі свае веды пра прыродныя рэсурсы роднага края і беражлівыя адносіны да іх. А навуэнцы 3 класа вырашалі акцябрацкія справы.

Навучэнцы 5-11 класаў вырашалі не менш важныя пытанні: "Піянерскія справы", "Законы сяброўства","Як стаць лідэрам?", "Сацыяльная абарона навучэнцаў", "Моладзевая палітыка ў Рэспублікі Беларусь" і іншыя.

свернуть

Студзень

На занятках "Я. Мая сям'я. Мая Радзіма" навучэнцы 3 і 4 класаў разважалі на пытанні "Што такое пазітыўнае мысленне?", "што значыць быць спагадлівымі і добразычлівымі". А навучэнцы 5-7 класаў вырашалі праблемы : традыцыі калектыўных творчых спраў, традыцыі спадчыны і дабрыні. Старшакласнікі  імкнуліся  разгледзіць Беларускую мадэль сацыяльна-эканаітчнага развіцця.

свернуть

Люты

Ва ўсіх класах арганізавана прайшлі класныя гадзіны "Я. Мая сям'я. Мая Радзіма" Класныя кіраўнікі з навучэнцамі абмяркоўвалі важныя і надзённыя пытанні: "Хто такія акцябраты?", " Чым адрозніваюцца паняцці "праца" і "прафесія"?", "Праекты БРПА", "Сеткавы этыкет" і шматлікія іншыя. Кожны класны кіраўнік абіраў найбольш эфектыўную форму мерапрыемства: "вусны часопіс", "падарожжа ў краіну піянераў", "музейны ўрок" і іншыя. Самае галоўнае - гэта тое, што дзеці вельмі актыўна прымалі ўдзел у мерапрыемствах, якія спрыялі пашырэнню іх ведаў  у розных сферах жыцця, фарміраванню актыўнай жыццёвай пазіцыі і выхаванню грамадзянска-патрыятычных якасцяў школьнікаў.

свернуть
поделиться в: