МУЗЕЙ

Музей этнаграфіі і побыту

Мінская вобласць, Слуцкі раён, в. Гольчычы, вул. Цэнтральная, 1,

т. 8(01795)9-28-73

Профіль музея комплексны

Асноўны фонд -136 экспанатаў

Дапаможны -106 экспанатаў

Плошча экспазіцый–49 м2

Найбольш каштоўныя музейныя прадметы :

  1. План прадажных надзелаў зямлі маёнтка Гольчыцы Мінскай губерніі Слуцкага павета ўладання княгіні Гогенлоэ
  2. Пасведчанне аб дваранскім паходжанні К.Акуліча (14.05.1851 г.н.) ад 23 сакавіка 1876 года.
  3. Часопіс “Ніва” №7 1909 г.
  4. Настольная кніга настаўніка. Пачаковая школа, 1950 г.
  5. Газета “Народны мсцівец” ад 29 кастрычніка 1943 года.
  6. Дзве франтавыя паштоўкі - ад 12 лістапада 1944 года і ад 31 снежня 1944 года. 

У музеі аформлены экспазіцыі: “Беларуская хата”, “Памяць свяшчэнная”, “Летапіс школы”, “Гісторыя калгаса. Славутыя землякі”, “Мой родны кут, як ты мне мілы…”

Раздзел экспазіцыі “Беларуская хата” апавядае пра асаблівасць быту беларусаў ХІХ – ХХ стст., вядзення хатняй гаспадаркі, дэманструе прылады працы,  прадметы хатняга ўжытку, адзенне і абутак мінулых часоў.  Стварэнне ў музеі мініяцюры беларускай хаты з’яўляецца наглядным дапаможнікам для правядзення ўрокаў гісторыі, літаратуры, мовы, “падарожжаў” у мінулае. Праводзяцца экскурсіі “Просім у хату, госцейкі нашы!”, “Быт беларусаў ХІХ ст.”, “Музей у куфэрку”, “Свет даўніны ў музейных рэчах”.

У раздзеле экспазіцыі “Памяць свяшчэнная” сабраны матэрыялы аб удзельніках Вялікай Айчыннай вайны – жыхарах вёсак Першамайскага сельсавета: ваенныя фатаздымкі, біяграфічныя дадзеныя, успаміны мясцовых жыхароў пра ваеннае ліхалецце, аформлены вугалок “Генацыд беларускага народа на Случчыне”. Экспазіцыя выкарыстоўваецца для правядзення экскурсій “Наш край у гады Вялікай Айчыннай вайны”, “Яны змагаліся за Радзіму”, “Людская памяць жыве (Воінскія пахаванні на тэрыторыі Першамайскага сельсавета)”, “Мы ганарымся вамі, землякі”, “Спаленыя вёскі Першамайскага сельсавета”, “Слуцк у гады Вялікай Айчыннай вайны”.

У раздзеле экспазіцыі “Летапіс школы” сабраны матэрыялы аб гісторыі школы, аб настаўніках, якія калісьці працавалі ў нашай установе, аб выпускніках, аб дзейнасці школьных грамадскіх арганізацый. Праводзяцца экскурсіі “Ветэраны педагагічнай працы”, “Гонар школы”.

Раздзел экспазіцыі “Гісторыя калгаса. Славутыя землякі” ўтрымлівае інфармацыю пра калгасы, якія калісьці дзейнічалі на тэрыторыі Першамайскага сельсавета, інфармацыю пра сучасную падсобную гаспадарку ААТ “Гольчыцкае”, сабраны матэрыял пра лепшых працаўнікоў гаспадаркі, пра славутых землякоў. Праводзяцца экскурсіі “Славутыя землякі маёй малой радзімы”.

Раздзел экспазіцыі “Мой родны кут, як ты мне мілы…” апавядае пра мінулае і сучаснае вёскі Гольчычы, утрымлівае інфармацыю пра паходжанне назваў населеных пунктаў і мікратапонімаў (сабраны краязнаўчы матэрыял “Тапанімічныя загадкі Першамайскага сельсавета”). Праводзяцца экскурсіі “Я тут нарадзіўся”, “Княгіня Марыя Львоўна Гогенлоэ Шылінгфюрст (Вітгенштэйн) – уладальніца маёнтка Гольчыцы ў ХІХ ст.”.

Музей наведваюць навучэнцы ўстановы адукацыі, выхаванцы дзіцячага сада, настаўнікі і выхавацелі, законныя прадстаўнікі непаўналетніх, былыя выпускнікі, госці.

Экспазіцыйныя матэрыялы выкарыстоўваюцца класнымі кіраўнікамі пры правядзенні класных, інфармацыйных гадзін, мерапрыемстваў шостага школьнага дня, бібліятэкарам школы, педагогам-арганізатарам для правядзення патрыятычных гадзін, гадзін памяці ў гонар загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, святкавання Дня Перамогі, Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, урокаў мужнасці, конкурсаў на лепшага чытальніка вершаў пра ваеннае ліхалецце 1941-1945 гг., пра землякоў-хлебаробаў і інш.

Навучэнцы нашай школы ў 2022/2023 навучальным годзе прынялі ўдзел у раённым этапе рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі і атрымалі дыплом ІІ ступені ў намінацыі “Роднымі пуцявінамі” (узроставая катэгорыя ад 15 гадоў)

Савет музея на 2023/2024 навучальны год

Савет музея

 

  1. Саротнік Жанна Сцяпанаўна – кіраўнік музея, настаўнік беларускай мовы і літаратуры
  2. Сугака Валянціна Станіславаўна – намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
  3. Крот Наталля Мікалаеўна – настаўнік рускай мовы і літаратуры
  4. Шкудун Валянціна Сцяпанаўна – педагог-арганізатар
  5. Шэлег Наталля Іванаўна – кіраўнік гуртка “Турызм і спартыўнае арыентаванне”, настаўнік дадатковай адукацыі
  6. Шашок Таццяна Уладзіміраўна – кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні
  7. Гурыновіч Ірына Пятроўна– кіраўнік гуртка “Экалагічная мазаіка”
  8. Чоўжык Марыя Іосіфаўна – загадчык гаспадаркі
свернуть

План работы музея на 2023/2024 навучальны год

План работы  школьнага музея на 2023/2024 навучальны год

 

№ п/п

Змест работы

Тэрмін

Адказныя

І. Арганізацыйная работа

1.

Зацвярджэнне плана работы школьнага музея

Верасень, 2023

Дырэктар  Корбут Т.Л.

2.

Афармленне музейнай дакументацыі

Верасень, 2023

Саротнік Ж.С.

3.

Стварэнне Савета школьнага музея, размеркаванне абавязкаў паміж членамі Савета музея

Верасень, 2023

Саротнік Ж.С.

4.

Вядзенне Кнігі водгукаў наведвальнікаў музея

На працягу года

Саротнік Ж.С.

5.

Размяшчэнне інфармацыі аб рабоце музея на сайце  ўстановы адукацыі

На працягу года

Саротнік Ж.С.

6.

Касметычны рамонт памяшкання музея

Чэрвень, 2024

Саротнік Ж.С.,

Чоўжык М.І.

ІІ. Экспазіцыйна-фондавая работа

1.

Улік і апрацоўка матэрыялаў, якія паступілі ў музей

На працягу года

Саротнік Ж.С.

2.

Праца з фондамі. Інвентарызацыя архіва

На працягу года

Саротнік Ж.С.

3.

Папаўненне музейнага фонду экспанатамі, звязанымі з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны

На працягу года

Шашок Т.У.

4.

Абнаўленне  матэрыялаў па экалагічным выхаванні навучэнцаў

На працягу года

Гурыновіч І.П.

5.

Абнаўленне экспазіцыі “Быт беларусаў”

Верасень, 2023

Саротнік Ж.С.,

Крот Н.М.

6.

Абнаўленне інфармацыйнага вугалка “Генацыд беларускага народа ў час Вялікай Айчыннай вайны”

Верасень, 2023

Саротнік Ж.С.,

Крот Н.М.

7.

Абнаўленне прэзентацыі “Роля музея ў выхаванні патрыётаў”

Лістапад, 2023

Саротнік Ж.С., Шкудун В.С.,

8.

Абнаўленне экспазіцыі “Наша школа ўчора і сёння”

Студзень, 2024

Саротнік Ж.С.,

Крот Н.М.

9

Афармленне альбома “Ветэраны педагагічнай працы”

 

Люты-красавік, 2024

Саротнік Ж.С.,

Крот Н.М.

                                           ІІІ. Экскурсійная работа

1.

Арганізацыя экскурсій у школьны музей для  дашкольнікаў

Верасень, 2023

Крот Н.М., выхавальнікі

2.

Правядзенне экскурсій для выпускнікоў, бацькоў і гасцей школы

На працягу года

Савет музея, экскурсаводы

3.

Арганізацыі экскурсій у Слуцкі краязнаўчы музей

На працягу года

Саротнік Ж.С., кл.кіраўнікі

     4.

Падрыхтоўка матэрыялаў да правядзення экскурсіі “Беларускі лён – сімвал нацыі і брэнд беларусаў”

Кастрычнік-лістапад, 2023

Саротнік Ж.С.,

Крот Н.М.

5.

Правядзенне экскурсіі “Беларускі лён – сімвал нацыі і брэнд беларусаў”

Снежань,

2023

Крот Н.М., экскурсаводы

6.

Падрыхтоўка матэрыялаў да правядзення экскурсіі “Каляровыя ўзоры жыцця” (“Дэкартыўна-прыкладное мастацтва нашага краю”)

Снежань-студзень, 2023

Саротнік Ж.С.,

Крот Н.М.

7.

Правядзенне экскурсіі “Каляровыя ўзоры жыцця”

Студзень,

2024

Крот Н.М., экскурсаводы

8.

Правядзенне экскурсіі “Спаленыя вёскі Першамайскага сельсавета”

Люты, 2024

Саротнік Ж.С., экскурсаводы

9.

Правядзенне экскурсіі “Славутыя землякі”

Сакавік,

2024

Крот Н.М., экскурсаводы

10.

Арганізацыя і правядзенне турыстычнага паходу з навучэнцамі  па месцах воінскай славы

Май, 2024

Шэлег Н.І.,

Шашок Т.У.

Саротнік Ж.С.

                                                       Пошукавая дзейнасць

1.

Арганізацыя  і правядзенне пошукавай працы аб удзельніках Вялікай Айчыннай вайны, ураджэнцах в. Гольчычы

На працягу года

Савет музея

2.

Збор матэрыялаў для афармлення папкі “Вайной украдзенае дзяцінства”  (Успаміны жыхароў навакольных вёсак пра падзеі вайны)

На працягу года

Савет музея

3.

Збор матэрыялаў і афармленне папкі “Афганістан у лёсе нашых землякоў”

На працягу года

Саротнік Ж.С.

Шкудун В.С

свернуть