Мерапрыемствы

Ваенна-патрыятычнае мерапрыемства, прысвечанае Дню Абаронцаў Айчыны і 105-годдзю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

21.02.2023

Навучэнцы 9-11 класаў наведалі ваенна-патрыятычнае мерапрыемства, прысвечанае Дню Абаронцаў Айчыны і 105-годдзю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Дзеці даведаліся пра ўмовы паступлення ў ваенную акадэмію і нават змаглі памераць ваеннае абмундзіраванне, патрымаць у руках зброю.

свернуть

Навучэнцы старэйшых класаў наведалі Слуцкі краязнаўчы музей

14.02.2023

Навучэнцы старэйшых класаў наведалі Слуцкі краязнаўчы музей. Супрацоўнік музея Цішкевіч В. В. паведаў дзецям пра дзеянне савецкіх войскаў на тэрыторыі Рэспублікі Афганістан у 80-х гадах 20 стагоддзя. Ён акцэнтаваў увагу вучняў на подзвігу салдат Савецкай Арміі, іх самаахвярнасці і высокіх духоўных каштоўнасцях падчас вядзення баявых дзеянняў. Былы воін-інтэрнацыяналіст Вечар Ю. В. падзяліўся сваімі ўспамінамі аб падзеях "афганскай" вайны. Ён прызваў дзяцей быць вернымі сваім сімвалам, ідэалам і прынцыпам, быць вернымі сынамі сваёй Айчыны. Дадзенае мерапрыемства садзейнічала фарміраванню пачуцця павагі і гонару да гераічнага мінулага Савецкай Арміі, гатоўнасці да абароны незалежнасці і суверэнітэту роднай краіны.

свернуть

Сустрэча намесніка начальніка цэнтра па ідэалагічнай рабоце з вучнямі старэйшых класаў

11.01.2023

Адбылася сустрэча намесніка начальніка цэнтра па ідэалагічнай рабоце в/ч 25886 Бойка А. В. з вучнямі старэйшых класаў нашай школы. Падчас сустрэчы вайсковец заявіў, што адным з прыярытэтных напрамкаў забеспячэння бяспекі Рэспублікі Беларусь з'яўляецца стварэнне неабходнага абароннага патэнцыялу. Ен распавядаў юнакам умовы паступлення ў ваенную акадэмію МА РБ, давеў на ведама вучняў перавагі вайсковай службы афіцэраў і кантрактнікаў адносна працы грамадзянскіх асоб.
Сустрэча спрыяла выхаванню грамадзянскасці і патрыятызму, фарміраванню ў юнакоў псіхалагічнай гатоўнасці да будучай ваеннай службы.

свернуть

Старэйшыя класы наведалі базу інжынерных войск 4970 у Старадарожскім раене

28.10.2022

Навучэнцы старэйшых класаў наведалі базу інжынерных войск 4970 у Старадарожскім раене. Падчас наведвання юнакі даведаліся аб прызначэнні гэтай вайсковай часці, пабачылі якім чынам выконваецца размініраванне мясцовасці і тушэнне пажару. Навучэнцы былі ўражаны сучаснымі сродкамі і тэхнікай, выкарыстоўваемай вайскоўцамі. Дадзенае мерапрыемства спрыяла выхаванню юнакоў, фарміраванню ў іх пашаны і гонару да абаронцаў нашай краіны, маральна-псіхалагічнай гатоўнасці да ваеннай службы.

свернуть

Дзень прафесіянальнай арыентацыі

22.10.2022

У Мінскім абласным кадэцкім вучылішчы адбыўся Дзень прафесіянальнай арыентацыі. У дадзеным мерапрыемстве прынялі ўдзел навучэнцы ўстаноў адукацыі Слуцкага і Любанскага раёнаў. Навучэнцы старэйшых класаў нашай установы праявілі зацікаўленасць да пагранічнай службы. Перад дзецьмі выступілі афіцэры. Яны азнаёмілі будучых выпускнікоў аб парадку паступлення ў Інстытут пагранічнай службы. У ходзе мерапрыемства юнакі адпрацоўвалі навыкі выканання нарматываў па няпоўнай разборцы і зборцы аўтамата Калашнікава, атрымалі пачатковыя веды аб стралковым узбраенні.

свернуть

Алея да Дня народнага адзінства

19.09.2022

У в. Шантароўшчына Слуцкага раёна, каля помніка «Дыслакацыі партызанскага атрада імя Будзённага брыгады імя Фрунзе», членамі школьнага клуба "Патрыёт", сумесна з прадстаўнікамі Гольчыцкага лясніцтва ДЛТУ «Слуцкі лясгас» была закладзена алея да Дня народнага адзінства.
Мерапрыемства садзейнічала фарміраванню ў навучэнцаў патрыятычнай свядомасці, пачуцця годнасці сваёй Айчыне і гатоўнасці да абароны сваёй Радзімы.

свернуть

Урок "Гістарычная памяць - дарога ў будучыню"

01.09.2022

01.09.2022 ва ўстанове адукацыі для навучэнцаў 1-11 класаў прайшоў урок "Гістарычная памяць - дарога ў будучыню" з мэтай фарміравання ўяўлення аб укладзе беларускага народа ў Вялікую Перамогу. Вучні даведаліся аб гераічнай спадчыне і гісторыі свайго роднага краю, бессмяротным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Значная ўвага сёння надаецца захаванню гістарычнай спадчыны, таму што без яе няма паспяховай будучыні.

свернуть

Урок мужнасці

01.09.2022

З мэтай выхавання патрыятызму, грамадзянска-патрыятычнай свядомасці, павагі да гістарычнага мінулага беларускага народа для навучэнцаў старэйшых класаў прайшоў Урок міра з Сяргеевым А.В., старэйшым лейтэнантам в/ч 25886, які праінфармаваў  навучэнцаў аб дасягненнях Рэспублікі Беларусь за гады незалежнасці, асобны акцэнт быў зроблены на подзвігі беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Алег Віктаравіч нагадаў юнакам старэйшых класаў аб адказнасці і гатоўнасці да выканання свайго грамадзянскага абавязку перад Айчынай.   

свернуть