Клуб "Патрыёт"

Палажэнне ваенна-патрыятычнага клуба “Патрыёт”

1. Агульныя палажэнні

1.1. Клуб “Патрыёт” – добраахвотнае аб’яднанне падлеткаў, якое ствараецца з мэтай фарміравання патрыятычнай свядомасці і грамадзянскай пазіцыі, любові да сваёй Радзімы, праяўлення самастойнасці.

1.2. Клуб “Патрыёт” ажыццяўляе сваю дзейнасць на аснове дадзенага Палажэння, Канстытуцыі РБ, Закона “Аб грамадскіх аб’яднаннях”, “Канвенцыі аб правах дзіцяці”, Закона “Аб правах дзіцяці ў РБ”, Закона “Аб адукацыі”.  

1.3. Клуб будуе сваю работу на прынцыпах:

наяўнасці дакладных і ясных перспектыў у той дзейнасці, у якую ўключаецца падлетак;

добраахвотнасці ўступлення ў арганізацыю і актыўны ўдзел у яе дзейнасці;

адкрытасці і супрацоўніцтва з іншымі арганізацыямі;

непрымання сацыяльнай, ідэйнай, рэлігійнай варожасці  і нянавісці;

уліку узроставых і індывідуальных асаблівасцяў дзяцей;

уцягваннем навучэнцаў у розныя віды сацыяльна значнай дзейнасці.

 

1.4. Асноўнымі мэтамі з’яўляюцца:

Мэта: стварыць умовы для фарміраванню патрыятычнай свядомасці, жадання у падлеткаў вывучаць гісторыю Слуцкага раёна і Першамайскага сельскага савета, Вялікай Айчыннай вайны, прапагандаваць патрыятызм, грамадскую свядомасць.

Задачы якія стаяць перад клубам:

далучыць навучэнцаў да даследчай і творчай дзейнасці;

фарміраваць у вучняў пачуццё патрыятызму, актыўную сацыяльную пазіцыю і высокую культуры;

пашыраць веды аб гістарычных месцах Слуцкага раёна і  Першамайскага сельскага савета, аб гісторыі вызвалення раёна, лёсах ветэранаў вайны і працы, малалетніх вязняў, жанчын і дзяцей, якія аднаўлялі разбураную гаспадарку пасля вайны;

1.5. Клуб “Патрыёт” ствараецца на базе ўстановы адукацыі “Гольчыцкі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа”.

1.6. Дзейнасць клуба рэгламентуецца гэтым Палажэннем і загадамі ўстановы адукацыі.

1.7. Кіраўніцтва клубам ажыццяўляецца кіраўніком з ліку педагагічных работнікаў установы адукацыі.

1.8. Клуб мае сваё Палажэнне, структуру арганізацыі, дэвіз.

 

2. Структура і арганізацыя работы клуба

 2.1. Членамі клуба “Патрыёт” могуць быць дзеці ва ўзросце ад 13 да 17 гадоў, якія маюць жаданне актыўна ўдзельнічаць у яго рабоце.

2.2. Прыём у члены клуба праводзіцца на падставе вуснай заявы на імя кіраўніка клуба. Уступленне ў клуб праходзіць на яго пасяджэнні. Той, хто ўступае,  дае клятву быць вартым памяці тых, хто заваяваў і абараніў незалежнасць нашай Радзімы, абавязуецца добрасумленна выконваць усе  даручаныя справы.

2.3. Мінімальная колькасць клуба складае 15 чалавек.

2.4. Кіруе клубам савет, у склад якога ўваходзяць члены клуба, педагог-арганізатар, кіраўнік клуба.

2.5. У склад савета клуба, члены клуба выбіраюцца простым галасаваннем.

2.5. Савет клуба збіраецца 1 раз у чвэрць.

2.6. Клуб “Патрыёт” супрацоўнічае з дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі ў інтарэсах дзяцей, з БРСМ, воінскімі часцямі, раённым Саветам ветэранаў, раённым краязнаўчым музеем і іншымі дзяржаўнымі установамі.

 

3. Асноўныя напрамкі дзейнасці клуба

3.1. Пошукавая і краязнаўчая работа:

пошук звестак аб ветэранах вайны, земляках-удзельніках Вялікай Айчыннай вайны, малалетніх вязняў ВАВ.;

вывучэнне біяграфій знакамітых жыхароў Слуцкага раёна і Першамайскага сельскага савета;

вывучэнне гістарычных помнікаў Слуцкага раёна і Першамайскага сельскага савета;

удзел у злётах краязнаўцаў.

3.2. Цімураўская работа:

аказанне дапамогі ветэранам вайны і працы, вязням, якія пражываюць у мікрараёне школы;               

віншаванне ветэранаў вайны і працы са святамі, арганізацыя сустрэч, урачыстых мерапрыемстваў.

добраўпарадкаванне помнікаў загінуўшым воінам Слуцкага раёна і Першамайскага сельскага савета;

правядзенне дабрачынных акцый.

3.3. Экскурсійная работа:

правядзенне экскурсій, мерапрыемстваў, урокаў Мужнасці ў школьным музеі этнаграфіі і побыту;

абнаўленне матэрыялаў музея, папаўненне музейнага фонду.

3.4. Прапаганда здаровага ладу жыцця:

спартыўныя гульні, спаборніцтвы ў гонар герояў вайны і значных дат;

развіццё навыкаў, набытых на ўроках АБЖ на працягу навучальнага года;

удзел у ваенна-спартыўнай гульні «Зарніца», ваенна-палявых зборах.

 

4. Правы і абавязкі членаў клуба

Член клуба мае права:

на добраахвотны ўваход і выхад з клуба;

на праяўленне ўласнай актыўнасці;

на ўдзел у выбарах органаў самакіравання і на абранне ў любы з іх;

на выказванне свайго меркавання па любым пытанні, якое датычыцца дзейнасці клуба;

удзельнічаць у разных мерапрыемствах (слёты, конкурсы, спаборніцтвы і інш.)

на павагу сваёй чалавечай годнасці;

на атрыманне поўнай інфармацыі аб дзейнасці клуба.

 

Член клуба абавязаны:

дзейнічаць у адпаведнасці з Палажэннем;

выконваць мэты і задачы клуба;

абараняць інтарэсы клуба;

годна паводзіць сябе, праяўляць павагу да аднагодкаў і дарослых.

 

5. Дакументацыя клуба

Загад аб стварэнні клуба;

Палажэнне аб клубе;

Спіс членаў клуба;

План работы на навучальны год;

Палажэнні аб правядзенні раённых, абласных, рэспубліканскіх мерапрыемств;

Іншае.

свернуть

Спіс членаў клуба “Патрыёт” па стану на 2023/2024 вучэбны год

  1. Баравік Анастасія, 8 клас
  2. Варанцоў Дзмітрый, 9 клас
  3. Голых Злата, 10 клас
  4. Давідоўская Аліна, 8 клас
  5. Жаўрыд Уладзіслаў, 11 клас
  6. Кудзелька Анастасія, 9 клас
  7. Кунтыш Аляксандр, 10 клас
  8. Лапцэвіч Вера, 11 клас
  9. Мароз Іван, 8 клас
  10. Мошка Паліна, 7 клас
  11. Мурашкевіч Маргарыта, 7 клас
  12. Мышук Дар’я, 11 клас
  13. Сталярчук Марк, 10 клас
  14. Чалевіч Ягор, 7 клас
  15. Шашок Дзмітрый, 10 клас
свернуть

План мерапрыемстваў ваенна-патрыятычнага клуба “Патрыёт”

 

 

№ п/п

Назва мерапрыемстваў

Тэрмін выканання

Адказны

Арганізацыйна-метадычнае і інфармацыйнае суправаджэнне дзейнасці па ваенна-патрыятычным выхаванні

1.       

Арганізацыя мерапрыемстваў па ваенна-патрыятычным выхаванні ў адпаведнасці                 з датамі дзяржаўных свят, святочных дзён                і памятных дат

пастаянна, на працягу года

кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Шашок Т.У.

 

2.       

Супрацоўніцтва  ўстановы адукацыі з воінскімі часцямі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Распрацоўка сумеснага плана дзеяння

штогод

кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Шашок Т.У.

3.       

Асвятленне ў сродках масавай інфармацыі,          на сайце ўстановы адукацыі, у сацыяльных сетках, інфармацыйных стэндах установы адукацыі дзейнасці па ваенна-патрыятычным выхаванні

пастаянна, на працягу года

кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Шашок Т.У.,

настаўнік інфарматыкі Баранаў А.С.

4.       

Ажыццяўленне кантролю за правядзеннем класных мерапрыемстваў ваенна-патрыятычнага накірунку

пастаянна, на працягу года

намеснік дырэктара

Сугака В.С.

 

5.       

Арганізацыя і правядзенне мітынгаў і іншых мерапраемстваў на месцы брацкіх магіл                     і воінскіх захаванняў перыяду Вялікай Айчыннай вайны

штогод,

май, ліпень 2024 г.

кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Шашок Т.У.,

педагог-арганізатар

Шкудун В.С.

Увекавечванне памяці загінуўшых пры абароне Айчыны і захаванне памяці аб ахвярах вайны.

Музейная педагогіка і пошукава-даследчая дзейнасць. Турысцка-экскурсійная дзейнасць

6.       

Правядзенне тэматычных экскурсій для навучэнцаў па гістарычных месцах, звязаных        з падзеямі перыяду Вялікай Айчыннай вайны

на працягу года

кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Шашок Т.У.,

педагог-арганізатар

Шкудун В.С.

7.       

Правядзенне турыстычнага паходу                              з навучэнцамі старэйшых класаў па месцах воінскай славы

кастрычнік 2023 г.

кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Шашок Т.У.,

педагог-арганізатар

Шкудун В.С.

8.       

Арганізацыя шэфства над удзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны, працаўнікамі і ветэранамі тылу, сем’ямі загінуўшых вайскоўцаў

на працягу года

кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Шашок Т.У.,

педагог-арганізатар

Шкудун В.С., першасная арганізацыя  грамадскага аб’яднання “БРСМ”

9.       

Правядзенне акцый па добраўпарадкаванні помнікаў на могілках і месцах воінскіх захаванняў.

на працягу года

кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Шашок Т.У.,

педагог-арганізатар

Шкудун В.С.,

першасная арганізацыя  грамадскага аб’яднання “БРСМ”

10.  

Правядзенне месячніка ваенна-патрыятычнай работы з наведваннем удзельнікаў і сведак ваенных падзей, воінаў-інтэрнацыяналістаў

на працягу года

кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Шашок Т.У.,

педагог-арганізатар

Шкудун В.С.,

першасная арганізацыя 

ГА “БРСМ”

11.  

Правядзенне пошукавай працы, папаўненне экспазіцыі школьнага музея, тэматычных выставак і інш.

на працягу года

кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Шашок Т.У.,

педагог-арганізатар

Шкудун В.С.,

кіраўнік школьнага музея

Саротнік Ж.С.

12.  

Прагляд і абмеркаванне дакументальнай хронікі  ваенных часоў, кіна- і відэафільмаў аб падзеях Другой сусветнай вайны

на працягу года

кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Шашок Т.У.,

класныя кіраўнікі

Акцыі і мерапрыемствы ваенна-патрыятычнага напрамку

13.  

Удзел у рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “Да абароны Айчыны гатовы!”, “Служым Беларусі”

штогод, згодна з рэспубліканскімі тэрмінамі

кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Шашок Т.У.,

настаўнік фізічнай культуры і здароўя

Ілюкевіч Д.У.

14.  

Правядзенне мерапрыемстваў, прымеркаваных да знакавых гістарычных і памятных дат                  у гісторыі Узброеных Сіл

штогод, згодна з рэспубліканскімі  тэрмінамі

кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Шашок Т.У.

15.  

Удзел у працы спартыўна-патрыятычнага лагера на базе вайсковай часткі

штогод, згодна з рэспубліканскімі  тэрмінамі

кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Шашок Т.У.,

настаўнік фізічнай культуры і здароўя

Ілюкевіч Д.У.

16.  

Удзел у рэспубліканскай дэкадзе “Афганістан       у лёсах нашых землякоў”

люты 2024 г.

кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Шашок Т.У.,

педагог-арганізатар

Шкудун В.С.,

класныя кіраўнікі

17.  

Удзел у Рэспубліканскай акцыі “Беларусь памятае”

штогод, згодна з рэспубліканскімі  тэрмінамі

кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Шашок Т.У.,

педагог-арганізатар

Шкудун В.С.

18.  

Удзел у рэспубліканскай канферэнцыі “Пошукава-даследчая дзейнасць як эфектыўны сродак патрыятычнага выхавання навучэнцаў”

штогод, згодна з рэспубліканскімі  тэрмінамі

кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Шашок Т.У.,

педагог-арганізатар

Шкудун В.С.

19.  

Удзел у рэспубліканскай спартакіядзе “Абаронца Айчыны” сярод юнакоў дапрызыўнага і прызыўнага ўзросту

штогод, згодна з рэспубліканскімі  тэрмінамі

кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Шашок Т.У.,

настаўнік фізічнай культуры і здароўя Ілюкевіч Д.У.

20.  

Удзел у рэспубліканскай ваенна-патрыятычнай гульні “Зарніца”

штогод, згодна з рэспубліканскімі  тэрмінамі

кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Шашок Т.У.,

настаўнік фізічнай культуры і здароўя Ілюкевіч Д.У.

21.  

Удзел у рэспубліканскай спартакіядзе сярод дзяцей і моладзі (турызм спартыўны, арыентаванне спартыўнае, скалалазанне спартыўнае)

штогод, згодна з рэспубліканскімі  тэрмінамі

кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Шашок Т.У.,

настаўнік фізічнай культуры і здароўя Ілюкевіч Д.У.

22.  

Сумесныя мерапрыемствы з ГА “БРСМ”,           ГА “БРПА”:

велапрабегі, квэсты, зборы, свята піянерскаяга сяброўства і г.д.

штогод, згодна з рэспубліканскімі  тэрмінамі

кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Шашок Т.У.,

настаўнік фізічнай культуры і здароўя Ілюкевіч Д.У.,

педагог-арганізатар Шкудун В.С.

свернуть