Бацькоўскія ўніверсітэты

План работы

Дата

Тэма

Адказныя

30.09.2023

Значэнне сямейных традыцый у фарміраванні і развіцці дзіця (форум)

Шэлег Н.І.

28.10.2023

Здароўе школьніка і яго поспехі ў вучобе. Фарміраванне здаровага ладу жыцця навучэнцаў малодшых класаў. Асноўныя правілы здароўя: рацыянальнае харчаванне, рухальная актыўнасць, станоўчыя эмоцыі. Роля сям’і ў фізічным выхаванні.

Шашок Т.У.

25.11.2023

Уздзеянне сям’і на эмацыянальны стан дзіця. Сямейная благанадзейнасць і неблаганадзейнасць. Фактары, прычыны, індыкатары, сямейнай неблаганадзейнасці. Псіхічнае здароўе дзіця

 

Гурыновіч І.П.

23.12.2023

Меры пакарання і заахвочвання ў сучаснай сям’і. Пытанні дысцыпліны ў сям’і з падлеткам. Чаму не працуюць прывычныя метады. Як стаці дзіцяці сябрам без страты бацькоўскага аўтарытэту

 

Анцыповіч А.В.

27.01.2024

Бяспека падлеткаў у сетцы Інэрнет. Віртальная рэальнасць: магчымасці і небяспека. Асноўныя правілы медыябяспекі бацькоў і падлеткаў

 

Саротнік Ж.С.

24.02.2024

Як павысіць вучэбную матывацыю падлеткаў. Адносіны падлеткаў да вучобы. Страта цікавасці да навучання. Шляхі фарміравання вучэбнай матывацыі. 

Шымчэнка В.В.

23.03.2024

Роля бацькоў ў выхаванні дзіця. Цяжкасці старэйшага пераходнага ўзросту. Школьныя канфлікты. Як папярэдзіць ужыванне падлеткамі псіхаактыўных рэчываў.

Шапавал В.А.

27.04.2024

Як дапамагчы старшакласніку ў прафесійным самавызначэнні. Прафесійныя схільнасці і здольнасці. Фактары, якія ўздзейнічаюць на выбар старшакласнікаў.

Сыцько Т.Я.

25.05.2023

Адносіны паміж хлопчыкамі і дзяўчынкамі: праблемы палавога выхавання. Як захаваць рэпрадуктыўнае здароўе?

Шакун Т.І.

 

свернуть

Бацькоўскі ўніверсітэт "Як дапамагчы старшакласніку ў выбары прафесіі"

27.04.2024

Бацькоўскі ўніверсітэт "Як дапамагчы старшакласніку ў выбары прафесіі", падчас якога былі дадзены парады наконт дапамогі падлеткам у прафесійным самавызначэнні, былі вызначаны фактары, якія ўздзейнічаюць на выбар прафесіі. Акцэнтавалася ўвага на тым, што сярэдняя спецыяльная і вышэйшая адукацыя даступная для ўсіх у адпаведнасці са здольнасцямі кожнага

свернуть

Бяспека дзяцей у сетцы Інтэрнэт

24.02.2024

У рамках рэспубліканскага праекта "Бацькоўскія ўніверсітэты" 24.02.2024 г. адбылося чарговае мерапрыемства з законнымі прадстаўнікамі навучэнцаў па тэме "Бяспека падлеткаў у сетцы Інтэрнэт. Віртуальная рэальнасць: магчымасці і небяспека. Асноўныя правілы медыябяспекі для бацькоў і падлеткаў". Падчас інтэрактыўнай гутаркі-дыялогу законныя прадстаўнікі непаўналетніх разважалі аб пагрозах, якія падсцерагаюць дзяцей у Інтэрнэце, высветлілі адмоўныя і станоўчыя бакі віртуальнай рэальнасці. Пасля прагляду і абмеркавання прэзентацыі былі агучаны правілы медыябяспекі як для падлеткаў, так і для дарослых. Напрыканцы пасяджэння бацькам былі ўручаны памяткі "Бяспека дзіцяці ў Інтэрнэце".

свернуть

Меры пакарання і заахвочвання ў сучаснай сям'і. Пытанні дысцыпліны ў сям' і з падлеткам. Чаму не працуюць прывычныя метады

21.12.2023

21 снежня ў рамках Рэспубліканскага праекта "Бацькоўскія ўніверсітэты" прайшоў занятак па тэме "Меры пакарання і заахвочвання ў сучаснай сям'і. Пытанні дысцыпліны ў сям' і з падлеткам. Чаму не працуюць прывычныя метады", які садзейнічаў фарміраванню ў законных прадстаўнікоў навучэнцаў культуры заахвочвання і пакарання ў сям'і.

свернуть

"Сямейная благанадзейнасьць і неблаганадзейнасць. Фактары, прычыны, індыкатары неблаганадзейнасці"

02.12.2023

Адбылося пасяджэнне бацькоўскага ўніверсітэта "Сямейная благанадзейнась і неблаганадзейнасць. Фактары, прычыны, індыкатары неблаганадзейнасці". У час мерапрыемства разам з бацькамі пагутарылі аб тых цяжкасцях, якія існуюць у сем'ях, назвалі формы неблаганадзейнасці. Бацькі актыўна ўдзельнічалі ў рашэнні розных сямейных сітуацый, знаходзілі шляхі выхаду з іх. Таксама абмеркавалі псіхічнае здароўе дзіцяці ў неблаганадзейнай сям'і. Напрыканцы бацькі пазнаёміліся з літаратурай па сямейным выхаванні і атрымалі парады і памяткі

свернуть

Здароўе школьніка і яго поспехі ў вучобе. Фарміраванне здаровага ладу жыцця навучэнцаў малодшых класаў. Асноўныя правілы здароўя: рацыянальнае харчаванне, рухальная актыўнасць, станоўчыя эмоцыі. Роля сям’і ў фізічным выхаванні.

28.10.2023

У рамках рэспубліканскага праекта “Бацькоўскія ўніверсітэты” 28 кастрысніка прайшло чарговае мерапрыемства з законнымі прадстаўнікамі навучэнцаў на тэму "Здароўе школьніка і яго поспехі ў вучобе. Фарміраванне здаровага ладу жыцця навучэнцаў малодшых класаў. Асноўныя правілы здароўя: рацыянальнае харчаванне, рухальная актыўнасць, станоўчыя эмоцыі. Роля сям’і ў фізічным выхаванні. Бацькі навучэнцаў атрымалі карысныя парады ў выхаванні здаровага ладу жыцця малодшых школьнікаў.

 

свернуть

Занятак па тэме “Значэнне сямейных традыцый у фарміраванні і развіцці дзіцяці”

30.09.2023

З законнымі прадстаўнікамі навучэнцаў прайшоў занятак па тэме “Значэнне сямейных традыцый у фарміраванні і развіцці дзіця”. Пры абмеркаванні пытання настаўнік звярнуў асаблівую ўвагу на сямейныя каштоўнасці, традыцыі, якія станоўча ўплываюць на развіццё асобасных якасцей і на фарміраванне паняцця “сям’я”, а таксама прадстаўлення аб ім у непаўналетніх.

свернуть