Мерапрыемствы

Акция «Обелиск»

10.04.2024

На календаре скоро май, а значит, самый главный и самый памятный весенний праздник — День Победы. Во всех уголках страны пройдут торжественные мероприятия, к памятникам и могилам павших защитников Родины придут ветераны, дети и взрослые, чтобы возложить цветы и отдать дань памяти тем, кто воевал за мирное небо над нашими головами или погиб от вражеских пуль. 

А сейчас, в эти апрельские дни, — самое время навести порядок на воинских захоронениях и на мемориальных комплексах. Учащиеся учреждения образования «Первомайская средняя школа Слуцкого района», члены клуба «Патриот», совместно с в/ч 18662 30-ой отдельной железнодорожной бригады 

г. Слуцка приняли участие в благоустройстве памятников и мемориалов Первомайского сельского совета Слуцкого района

свернуть

Спаборніцтвы, прысвечаныя 35-годдзю вываду войск з Афганістана

10.02.2024

10 лютага члены клуба “Патрыёт” прынялі ўдзел у спаборніцтвах, прысвечаных 35-годдзю вываду войск з Афганістана. Навучэнцы паказалі свае разумовыя здольнасці ў інтэлектуальным квізе, прадэманстравалі навыкі зборкі і разборкі аўтамата, надзявання процівагаза, зборы экстранага рукзака. За свае ўменні і навыкі дзеці былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі.

свернуть

Прафарыентацыйная сустрэча

07.02.2024

Прад навучэнцамі 7-11 класаў выступіў сяржант Лешчанка А., прадстаўнік Гродзенскай пагранічнай групы 2141. Падчас прафарыентацыйнай сустрэчы сяржант ярка і пераканальна расказаў навучэнцам пра галоўны абавязак мужчыны перад Радзімай - службе ў арміі, аб запатрабаванасці прафесіі ваеннага.

свернуть

Кінаўрок “Рэдкі від” (праект аб будучым)

31.01.2024

З мэтай фарміравання пачуцця патрыятызму, гонару за гераічны беларускі народ, навучэнцы праглядзелі кінаўрок “Рэдкі від” (праект аб будучым).

свернуть

Урок мужнасці "Аперацыя "Баграціён"

10.01.2024

Адбыўся Урок мужнасці "Аперацыя "Баграціён", прысвечаны 80- годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На сустрэчы прысутнічалі ветэран Узброеных сіл, член Слуцкай раённай арганізацыі імя маршала Г.К. Жукава, маёр у адстаўцы Рэбрык С.І., прадстаўнік вайсковай часці старшы лейтэнант Швайба А.В., прадстаўнік раённага камітэта ГА "БРСМ" галоўны спецыяліст Аўсіевіч Марына Вітальеўна

свернуть

Практычны занятак "Патрабаванні бяспекі пры звароце са зброяй"

19.12.2023

З членамі клуба "Патрыёт" праведзены практычны занятак "Патрабаванні бяспекі пры звароце са зброяй" на базе в/ч 18662. Напачатку мерапремства вайсковец Грак М. І. правёў невялікую экскурсію па тэрыторыі вайсковай часці, паказаў галоўныя атрыбуты салдацкага жыцця, казармы. Падчас занятка навучэнцы трэніраваліся ў зборцы і разборцы аўтаматаў, прымяралі ваеннае абмундзіраванне.

свернуть

Акцыя "Абеліск"

28.10.2023

Члены клуба "Патрыёт" прынялі ўдзел у акцыі "Абеліск". Мэта дадзенага мерапрыемства - добраўпарадкаванне мемарыяльных комплексаў, воінскіх пахаванняў на тэрыторыі Першамайскага с/с. Уборка памятнікаў - гэта не проста праца, гэта даніна памяці, павагі тым, хто загінуў у час Вялікай Айчыннай вайны.

свернуть

Дыялогавая пляцоўка “17 верасня - Дзень народнага адзінства”

15.09.2023

Навучэнцы 6-11 класаў, члены клуба “Патрыёт” прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы “17 верасня - Дзень народнага адзінства”. Вайсковец в/ч 25886 Архіпаў С. С. напомніў дзецям, што святкаванне Дня народнага адзінства – даніна памяці нашым суайчыннікам, якія змагаліся за ўз'яднанне беларускага народа ў адзінай нацыянальнай дзяржаве.

свернуть

Сустрэча з вайскоўцам Сцепановічам Я. В.

04.05.2023

Напярэдадні святкавання 78-й гадавіны Пабеды ў Вялікай Айчыннай вайне, члены клуба "Патрыёт" сустрэліся з вайскоўцам в/ч 25886 Сцепановічам Я. В. Ён нагадаў дзецям як пачалася вайна і як Беларусь з першых дзён аказвала супраціўленне агресару. Урокі другой сусветнай вайны не страцілі сваёй актуальнасці і на сёняшні дзень. Выхоўваючы патрыятызм у нашых юнакоў, мы набудзем надзейных абаронцаў, якія не дазволяць знішчыць нашу краіну і суверэнітэт.

свернуть

Ваенна-гістарычны комплекс "Партызанскі лагер"

05.04.2023

Вучні старэйшых класаў, якія з'яўляюцца членамі клуба "Патрыёт", наведалі ваенна-гістарычны комплекс "Партызанскі лагер" каля вёскі Станькава Дзяржынскага раёна.

Навучэнцы азнаёміліся з лясным жыццём партызан, іх бытавымі умовамі. Яны ўбачылі партызанскія зямлянкі, майстэрню для зброі, тыпаграфіі і іншае. Дзецям нагадалі пра подзвіг юнага партызана Марата Казея, пра значэнне партызанскага руху ў вызваленні Беларусі.

Мерапрыемства садзейнічала развіццю інтарэсу да гістарычнага мінулага беларускага народа, ушанаванню яго подзвігу і гонару за сваю Радзіму.

свернуть

Мітынг на месцы спаленай у 1943 годзе вёскі Крушнік

23.03.2023

22.03.2023 члены клуба "Патрыёт" разам з малодшымі навучэнцамі нашай установы адукацыі прынялі ўдзел у правядзенні мітынгу на месцы спаленай у 1943 годзе вёскі Крушнік Першамайскага сельсавета Слуцкага раёна. Вёска была спалена разам з жыхарамі і пасля вайны не адноўлена.

На мітынгу навучэнцы ўспомнілі пра ахвяр вайны і аддалі даніну павагі і памяці загінуўшым людзям. Да помніка быў ускладзены вянок ахвярам трагедыі. Жахі вайны ніколі не павінны паўтарыцца.

свернуть

Урок мужнасці - "Мы - армія краіны, мы - армія народа"

11.01.2023

З навучэнцамі старэйшых класаў, членамі клуба "Патрыёт" праведзены Урок мужнасці - "Мы - армія краіны, мы - армія народа", прысвечаны 105-годдзю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
У дадзеным мерапрыемстве прынялі ўдзел Фурманаў М. А. - член грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз афіцэраў", вайсковец ст. л-т Мацюшэнка Я. Я., галоўны спецыяліст ГА" БРСМ" Чайкоўская М. В.
Выступаючыя праінфармавалі вучняў аб гісторыі стварэння Узброеных Сіл РБ, аб подзвігах народа і арміі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аб грамадскім абавязку перад Айчынай і ролі БРСМ у сучасным жыцці моладзі.

свернуть

Старэйшыя класы наведалі базу інжынерных войск 4970 у Старадарожскім раёне

28.10.2022

Навучэнцы старэйшых класаў наведалі базу інжынерных войск 4970 у Старадарожскім раёне. Падчас наведвання юнакі даведаліся аб прызначэнні гэтай вайсковай часці, пабачылі якім чынам выконваецца размініраванне мясцовасці і тушэнне пажару. Навучэнцы былі ўражаны сучаснымі сродкамі і тэхнікай, якую выкарыстоўваюць вайскоўцы. Дадзенае мерапрыемства спрыяла выхаванню юнакоў, фарміраванню у іх пашаны і гонару да абаронцаў нашай краіны, маральна-псіхалагічнай гатоўнасці да ваеннай службы.

свернуть