Папячыцельскі савет

ПОСТАНОВЛЕНИЕ МИНИСТЕРСТВА ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ ОБ УТВЕРЖДЕНИИ ПОЛОЖЕНИЯ О ПОПЕЧИТЕЛЬСКОМ СОВЕТЕ УЧРЕЖДЕНИЯ ОБРАЗОВАНИЯ

Об изменении постановления Министерства образования Республики Беларусь от 25 июля 2011 г. № 146

Інфармацыя для законных прадстаўнікоў навучэнцаў

У 2024/2025 навучальным годзе ў дзяржаўнай установе адукацыі “Першамайская сярэдняя школа Слуцкага раёна” будзе працягваць работу папячыцельскі савет у наступным складзе:

         Чалевіч Таццяна Рыгораўна, старшыня 

         Саротнік Жанна Сцяпанаўна, сакратар

Папячыцельскі савет створаны для аказання садзейнічання ўстанове адукацыі ў развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы, забеспячэнні якасці адукацыі.

Фінансавыя сродкі папячыцельскага савета фарміруюцца з добраахвотных узносаў і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам, якiя залiчваюцца на бягучы (разліковы) рахунак па ўліку пазабюджэтных сродкаў установы адукацыі і могуць выкарыстоўвацца па мэтавым прызначэнні ў адпаведнасці з рашэннем папячыцельскага савета на:

умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы;

удасканаленне арганізацыі харчавання навучэнцаў;

правядзенне спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, сацыяльна-культурных, адукацыйных мерапрыемстваў;

іншыя мэты, не забароненыя заканадаўствам.

 

Добраахвотныя ўзносы пералічваюцца на разліковы рахунак

BY37 АКВВ 3642 0442 4151 0660 0000 ОАО “АСБ Беларусбанк”

УНП 601057770     БИК АКВВВY

Название учреждения образования

ГУО “Первомайская средняя школа Слуцкого района”, класс

Код учреждения 034

Ф.И.О. ребёнка

Ф.И.О. одного из родителей

Справаздача аб даходах і расходаванні фінансавых сродкаў прадастаўляецца законным прадстаўнікам навучэнцаў старшынёй папячыцельскага савета ўстановы з прад’яўленнем адпаведных плацежных дакументаў.

Тэлефоны “гарачай лініі” для аператыўнага рэагавання на выпадкі прымусовага збору грашовых сродкаў і іншых парушэнняў у рабоце папячыцельскага савета:

 

Кіраўнік установы адукацыі

Корбут Таццяна Леанідаўна

тэлефон 8 (01795) 92875

 

Начальнік упраўлення па адукацыі Слуцкага райвыканкама

Серадзінская Іна Алікаўна, тэлефон 8 (01795) 75316

 

Намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі Слуцкага райвыканкама

Беразоўская Кацярына Сяргееўна, тэлефон 8 (01795) 75063

 

Галоўнае ўпраўленне адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта

8 (017) 500 42 26

 

Час работы тэлефонаў "гарачай лініі":

панядзелак-пятніца з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00

План работы папячыцельскага савета дзяржаўнай установы адукацыі “Першамайская сярэдняя школа Слуцкага раёна” на 2024/2025 навучальны год

Мэта дзейнасці: стварэнне ўмоў для рэалізацыі мэт і задач, статутных функцый і перспектыўнага развіцця ўстановы адукацыі праз умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, забеспячэнне якасці адукацыі.

         Задачы дзейнасці:

  1. Умацоўваць і ўдасканальваць фінансавую і матэрыяльную базы ўстановы адукацыі.
  2. Падтрымліваць адораных і высокаматываваных навучэнцаў і садзейнічаць іх удзелу ў алімпіядах, канферэнцыях і конкурсах рознага ўзроўню.
  3. Садзейнічаць арганізацыі і правядзенню сацыяльна-культурных мерапрыемстваў установы адукацыі, развіццю адукацыйнага працэсу.
  4. Прыцягваць дадатковыя рэсурсы для забеспячэння дзейнасці і развіцця ўстановы адукацыі.
  5. Удасканальваць матэрыяльна-тэхнічную базу школы.

 

п/п

Змест работы

 

Тэрміны выканання

Адказны за выкананне

1.

Збор, сістэматызацыя і падрыхтоўка матэрыялаў для складання справаздачы аб рабоце папячыцельскага савета за 2023/2024 навучальны год.

Жнівень

2024 года

Старшыня папячыцельскага савета

Чалевіч Т.Р.

2.

Агульны сход папячыцельскага савета №1:

1. Аб выніках фінансавай дзейнасці папячыцельскага савета за 2023/2024 навучальны год.

2. Аб складзе папячыцельскага савета на 2024/2025 навучальны год.

3. Аб планаванні работы папячыцельскага савета на 2024/2025 навучальны год.

Верасень

2024 года

Старшыня папячыцельскага савета

Чалевіч Т.Р.

Запрошаныя:

Корбут Т.Л., дырэктар

Сугака В.С., намеснік дырэктара

3.

Выступленне на агульнашкольным бацькоўскім сходзе. Справаздача старшыні папячыцельскага савета аб праведзенай рабоце за 2023/2024 навучальны год.

Кастрычнік

2024 года

Старшыня папячыцельскага савета

Чалевіч Т.Р.

 

4.

Аналіз фарміравання грашовых сродкаў папячыцельскага савета з добраахвотных пералічэнняў (узносаў) і іх мэтавае выкарыстанне па выніках І паўгоддзя 2024/2025 навучальнага года.

Да 15.01.2025

Старшыня папячыцельскага савета

Чалевіч Т.Р.

 

5.

Агульны сход папячыцельскага савета №2:

1. Аб фінансава-гаспадарчай дзейнасці ўстановы адукацыі за І паўгоддзе 2024/2025 навучальнага года.

2. Праблемы, нявырашаныя пытанні і шляхі іх рашэння.

3. Аб правядзенні акцыі па зборы      і здачы другаснай сыравіны.

Студзень

2025 года

Старшыня папячыцельскага савета

Чалевіч Т.Р.

 

6.

Агульны сход папячыцельскага савета №3:

1. Аб фінансава-гаспадарчай дзейнасці ўстановы адукацыі за ІІ паўгоддзе 2024/2025 навучальнага года.

2. Аб правядзенні рамонтных работ у летні перыяд.

 

Май

2025 года

Старшыня папячыцельскага савета

Чалевіч Т.Р.

Запрошаныя:

Корбут Т.Л., дырэктар

Сугака В.С., намеснік дырэктара

7.

Аналіз фарміравання грашовых сродкаў папячыцельскага савета з добраахвотных пералічэнняў (узносаў) бацькоў, спонсараў, атрымання грашовых сродкаў ад рэалізацыі платных адукацыйных паслуг па выніках ІІ паўгоддзя 2024/2025 навучальнага года.

Да 15 чэрвеня

2025 года

Старшыня папячыцельскага савета

Чалевіч Т.Р.

 

8.

Удзел у спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, сацыяльна-культурных, адукацыйных мерапрыемствах установы адукацыі.

На працягу навучальнага года

Члены папячыцельскага савета

 

Напрамкі выкарыстання сродкаў папячыцельскага савета

 

1. Стварэнне спрыяльных умоў для якаснай арганізацыі адукацыйнага працэсу, умацавання здароўя навучэнцаў

1.

Удзел у падрыхтоўцы і правядзенні агульнашкольных мерапрыемстваў:

Дзень ведаў, Восеньскі кірмаш,

Навагоднія святы, Апошні званок

Выпускны вечар

На працягу

года

Члены папячыцельскага савета

2.

Арганізацыя экскурсій для навучэнцаў установы адукацыі

На працягу

года

Члены папячыцельскага савета

3.

Ушаноўванне пераможцаў алімпіяд, конкурсаў, навукова-практычных канференцый

Май

2025 года

Члены папячыцельскага савета

2. Развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі

1.

Прыцягненне пазабюджэтных сродкаў для правядзення бягучых рамонтных работ

На працягу

года

Члены папячыцельскага савета

2.

Прыцягненне пазабюджэтных сродкаў для абнаўлення вугалка “Нашы дзяржаўныя сімвалы” (фае “2”- га паверха)

Студзень 2025

Члены папячыцельскага савета

3. Садзейнічанне добраўпарадкаванню тэрыторыі

1.

Прыцягненне пазабюджэтных сродкаў для азелянення тэрыторыі школы (набыццё дэкаратыўных кустарнікаў, дрэў, рассады кветак

Красавік

2025

Члены папячыцельскага савета

2.

Прыцягненне пазабюджэтных сродкаў для афармлення зоны адпачынку для малодшых школьнікаў

Красавік, май

2025 года

Члены папячыцельскага савета



свернуть

Спіс членаў папячыцельскага савета на 2024/2025 навучальны год

 

п/п

Прозвішча, імя, імя па бацьку члена

папячыцельскага савета

Прадстаўнік

Пасада/

Кантактны тэлефон

1.

Беразоўская Ала Фёдараўна

ад бацькоўскай грамадкасці дзіцячага сада

член савета

 

2.

Мурашкевіч Анастасія Сяргееўна

ад бацькоўскай грамадкасці

1 класа

член савета

 

3.

Драніца Лідзія Міхайлаўна

ад бацькоўскай грамадкасці

3 класа

член савета

 

4.

Корзун Анастасія Сяргееўна

ад бацькоўскай грамадкасці

4 класа

член савета

 

5.

Васілеўская Аксана Міхайлаўна

ад бацькоўскай грамадкасці

5 класа

член савета

 

6.

Альховік Таццяна Віктараўна

ад бацькоўскай грамадкасці

6 і 11 класа

член савета

 

7.

Морахава Аляксандра Русланаўна

ад бацькоўскай грамадкасці

7 класа

намеснік старшыні савета

 

8.

Чалевіч Таццяна Рыгораўна

ад бацькоўскай грамадкасці

8 класа

старшыня савета

 

9.

Давідоўская Іна Андрэеўна

ад бацькоўскай грамадкасці

9 класа

член савета

 

10.

Саротнік Жанна Сцяпанаўна

прадстаўнік ад педкалектыву

сакратар савета

 

 

 

свернуть

Справаздача аб паступленні і расходаванні грашовых сродкаў  з папячыцельскага рахунку за першае паўгоддзе 2024/2025 н.г.

         За першае паўгоддзе 2024/2025 н.г. на папячыцельскі рахунак добраахвотныя ўзносы не паступалі. Астача грашовых сродкаў на рахунку за 2023/2024 н.г. - 5 рублёў 11 капеек.

 

Старшыня папячыцельскага савета                                                             Т.Р.Чалевіч

свернуть

Справаздача аб рабоце папячыцельскага савета дзяржаўнай установы адукацыі “Першамайская сярэдняя школа Слуцкага раёна” за 2023/2024 навучальны год

         Папячыцельскі савет з’яўляецца органам самакіравання дзяржаўнай установы адукацыі “Першамайская сярэдняя школа Слуцкага раёна”, задачамі дзейнасці якога з’яўляецца садзеянне ўстанове адукацыі ў прыцягненні пазабюджэтных сродкаў для рэалізацыі ўстаўных функцый установы, аб’яднанне намаганняў, якія накіраваны на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, стварэнне спрыяльных умоў для выхавання, вучобы, працы і адпачынку навучэнцаў.

         На падставе Пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25.06.2011 № 46 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб Папячыцельскім савеце ўстановы адукацыі” папячыцельскі савет арганізуе сваю дзейнасць ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Уставам установы адукацыі.

         Папячыцельскі савет створаны па рашэнні ініцыятыўнай групы (пратакол ад 30.08.2023 №1), сфарміраваны з ліку законных прадстаўнікоў навучэнцаў і педагагічных работнікаў у колькасці 15 чалавек.

         Папячыцельскі савет дзейнічае на аснове прынцыпаў: добраахвотнасці членства, раўнапраўя членаў савета, калегіяльнасці кіраўніцтва, галоснасці прымаемых рашэнняў.

         Дзейнасць папячыцельскага савета ажыццяўлялася на падставе плана работы на 2023/2024 навучальны год, які быў узгоднены на агульным сходзе папячыцельскага савета (пратакол ад 30.08.2023 № 1), вызначаныя задачы рэалізаваны на здавальняючым узроўні.

         Вышэйшым органам кіравання папячыцельскага савета з’яўляецца агульны сход. Для каардынацыі дзейнасці папячыцельскага савета  на пасяджэнні запрашаецца кіраўнік установы адукацыі.

         У 2023/2024 навучальным годзе прайшло 7 пасяджэнняў агульнага сходу папячыцельскага савета.

         На пасяджэннях абмяркоўваліся пытанні фінансава-гаспадарчай дзейнасці ўстановы адукацыі, умацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы, арганізацыі і правядзення агульнашкольных мерапрыемстваў, выканання плана па зборы другаснай сыравіны і іншыя.

         На працягу справаздачнага перыяду папячыцельскі савет садзейнічаў прыцягненню пазабюджэтных сродкаў для арганізацыі дзейнасці і развіцця школы, рамонту памяшканняў і добраўпарадкаванні тэрыторыі школы.

         Фінансавыя сродкі папячыцельскага савета фарміруюцца з добраахвотных узносаў і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам. Бацькоўская дапамога аказваецца толькі на добраахвотнай аснове. Пералічэнне сродкаў ажыццяўляецца па квітанцыі на разліковы рахунак упраўлення па адукацыі Слуцкага райвыканкама. Інфармацыя аб рэквізітах разліковага рахунку размешчана на стэндзе “Інфармацыя для бацькоў”, на сайце ўстановы адукацыі.

         На працягу 2023/2024 навучальнага года на папячыцельскі рахунак установы адукацыі паступіла 1124 рублі 56 капеек (958 рублёў -  добраахвотныя ўзносы і 166 рублёў 56 капеек - астача на 30.08.2023).

         У рамках мерапрыемстваў па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі прыцягнуты грашовыя сродкі:

  1. 24.10.2024 – на аплату будаўнічых матэрыялаў для правядзення рамонтных работ ва ўстанове адукацыі (таварная накладная 0288257 ад 24.10.2023) - 159 рублёў 55 капеек;
  2. 11.12.2023 - на набыццё прызоў для правядзення Навагодняга ранішніка ва ўстанове адукацыі (рахунак № 45 ад 08.12.2023) - 73 рублі 10 капеек;
  3. 20.04.2024 - на аплату будаўнічых матэрыялаў для правядзення рамонтных работ ва ўстанове адукацыі (рахунак-фактура № 1/4 ад 19.04.2024) - 381 рубель 70 капеек;
  4. 07.06.2024 - на аплату будаўнічых матэрыялаў для правядзення рамонтных работ ва ўстанове адукацыі (рахунак-фактура № 2/6 ад 04.06.2024) – 218 рублёў 10 капеек;
  5. 30.07.2024 - на набыццё вертыкальных жалюзі ў вучэбны кабінет рускай мовы (рахунак-фактура № 179 ад 12.07.2024) - 287 рублёў.

         Агульная сума расходаў склала 1119 рублёў 45 капеек.

         На 01.09.2024 на рахунку засталося 5 рублёў 11 капеек. Сродкі, якія знаходзяцца на папячыцельскім рахунку, будуць назапашвацца для правядзення ў 2024/2025 н.г. рамонтных работ і на іншыя мэты ў адпаведнасці з рашэннем папячыцельскага савета.

         Лічу, што ў 2024/2025 навучальным годзе неабходна накіраваць работу папячыцельскага савета на арганізацыю экскурсійных паездак для навучэнцаў, садзеянне школе ў рамонце вучэбных кабінетаў, агульнашкольных памяшканняў, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі школы.

свернуть

Справаздача аб расходаванні грашовых сродкаў з папячыцельскага рахунку за 2023/2024 навучальны год

Дата

Падстава для набыцця

Найменне тавару

Сума,

бел.руб.

24.10.2024

накладная 0288257 ад 24.10.2023

Будаўнічыя матэрыялы:

1. тынкоўка цэментная белая “Корнік”, 100 кг

159,55

11.12.2023

рахунак № 45 ад 08.12.2023)

Прызы для правядзення Навагодняга ранішніка:

1. сувеніры 13 шт.

2. канцылярскія прылады 15 шт.

3. сродкі гігіены 5 шт.

4. спартыўныя прылады і гульні 3шт.

73,10

 25,64

24,08

11,68

11,70

20.04.2024

рахунак-фактура № 1/4 ад 19.04.2024

Будаўнічыя матэрыялы:

1. тынкоўка цэментная белая, 75кг;

2. грунтоўка “Ceresit” 5л;

3. фарба ВДАК “Дэкор” белая, 70 кг;

4. калеравальная паста

500 мл

381,70

85,50

40,20

242,50

13,50

07.06.2024

рахунак-фактура № 2/6 ад 04.06.2024

Будаўнічыя матэрыялы:

1. фарба ВДАК “Дэкор” белая 14 кг;

2. фарба ВДАК “Дэкор” белая 25 кг;

3. грунтоўка “Ceresit” 5л;

4. тынкоўка цэментная белая, 50 кг

218,10

47,20

78,40

38,50

54,0

30.07.2024

рахунак-фактура № 179 ад 12.07.2024

Жалюзі вертыкальныя

287,0

Усяго

 

 

1119,45

 

свернуть
поделиться в: