Мерапрыемствы

Гульнёвая праграма "На здароўе"

05.12.2024

З выхаванцамі была праведзена гульнёвая праграма "На здароўе". Дзеці ў гульнёвай форме здзейснілі вандроўку ў краіну Здароўя.
На кожнай "карыснай" станцыі выконвалі розныя заданні, гулялі ў гульні, адказвалі на пытанні і малявалі. Замацавалі веды аб тым, як трэба берагчы сваё здароўе.

 

свернуть

Гульня “Карысныя і шкодныя звычкі”

04.12.2024

Сярод выхаванцаў групы падоўжанага дня была праведзена гульня “Карысныя і шкодныя звычкі”. На занятку дзеці з літар складалі слова "Звычкі", даведаліся, што такое звычка, якія звычкі лічацца карыснымі, а якія перашкаджаюць быць здаровымі. Таксама навучэнцы разважалі аб прычынах з'яўлення і аб наступствах шкодных звычак.

свернуть

Гадзіна зносін з відэапраглядам "Карысная размова аб шкодных звычках"

02.12.2024

2 снежня 2024 года сярод навучэнцаў 7-9 класаў адбылася гадзіна зносін з відэа праглядам "Карысная размова аб шкодных звычках", мэта якой фарміраванне ў навучэнцаў імкнення набываць карысныя звычкі і пазбягаць шкодных.
Напрыканцы навучэнцы сталі ўдзельнікамі акцыі "Чырвоная стужка", прысвечанай Сусветнаму дню барацьбы са СНІДам

свернуть

Інтэрактыўная гульня "Правілы здароўя"

14.09.2024

14.09.2024 у рамках мерапрыемстваў шостага школьнага дня была праведзена інтэрактыўная гульня "Правілы здароўя" для навучэнцаў 6-8класаў па накіраванню "Здаровы лад жыцця". Дзеці вызначылі фактары, якія ім перашкаджаюць быць здаровымі і вывелі формулу здароўя = заняткі фізічнай культурай і спортам + паўнавартасны сон + актыўны адпачынак + рацыянальнае харчаванне + прагулкі на свежым паветры.

свернуть

Віктарына "Вітамініяда"

11.05.2024

Сярод навучэнцаў пачатковых класаў адбылася віктарына "Вітамініяда", мэта якой замацаванне ведаў дзяцей пра карысць і лекавыя ўласцівасці вітамінаў, выхаванне сумленных адносін да выбару прадуктаў харчавання, умення аналізіраваць свой выбар

свернуть
поделиться в: