Мэта і задачы дзейнасці ўстановы адукацыі

Мэта і задачы дзейнасці ўстановы адукацыі

на 2024/2025 навучальны год

 

Мэта: стварэнне здароўезберагальнага і бяспечнага адукацыйнага асяроддзя, якое садзейнічае павышэнню якасці адукацыі, раскрыццю індывідуальных здольнасцей вучняў, іх разумоваму, творчаму і фізічнаму развіццю.

Задачы:

забяспечыць якасць адукацыі на ўсіх ступенях агульнай сярэдняй адукацыі праз стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу, фарміраванне функцыянальнай адукаванасці навучэнцаў;

удасканальваць выхаваўчую прастору школы, якая спрыяе станаўленню грамадзяніна і патрыёта краіны, рознабакова развітай, маральна сталай, сацыяльна адаптаванай і здаровай асобы праз павышэнне эфектыўнасці грамадзянскага-патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання на аснове дзяржаўнай ідэалогіі, далучэння вучняў да гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь;

садзейнічаць павышэнню асобаснага і прафесійнага ўзроўню педагогаў, удасканальваць адукацыйны працэсу па вучэбных прадметах з улікам рэкамендацый па выніках Нацыянальнага даследавання якасці адукацыі, стымуляваць педагогаў да абагульнення і трансляцыі станоўчага педагагічнага вопыту;

стварыць абстаноўку псіхалагічнага камфорту і бяспекі жыццядзейнасці навучэнцаў праз забеспячэнне маральна здаровых адносін у сацыяльным асяроддзі, прафілактыку правапарушэнняў непаўналетнімі, арганізацыю фізкультурна-аздараўленчай работы і прапаганду здаровага ладу жыцця;

развіваць і ўмацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу ўстановы, спрыяць яе мадэрнізацыі і абнаўленні для стварэння адпаведных сучасным патрабаванням умоў па навучанні, выхаванні і ахове здароўя навучэнцаў і выхаванцаў праз актывізацыю работы па развіцці пазабюджэтнай дзейнасці.

 

поделиться в: