Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне па адукацыі Слуцкага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
"Першамайская сярэдняя школа Слуцкага раёна"
№ п\п |
Мерапрыемствы
|
Класы |
Дата |
Адказныя |
1.
2. |
Конкурсна-забаўляльная праграма “Лепшы знаўца нямецкай мовы”
Інтэрактыўны занятак “Мае сваякі” |
5 – 8
Выхаванцы дашкольнай адукацыі |
17.02.2025 |
Сыцько Т. Я.
Яновіч К.М. |
3.
4. |
Віктарына знаўцаў беларускай мовы "Беларуская скарбонка”
Інтэлектуальная гульня “Літаратурныя галаваломкі” |
3 – 4
7 – 9, 11 |
18.02.2025
|
Шэлег Н.І.
Шкудун В.С. |
5.
|
Гульня-віктарына “Свет вакол нас”
|
Выхаванцы ГПД
|
19.02.2025
|
Гурыновіч І.П.
|
6. |
Інтэрактыўная гутарка з відэапраглядам “Мясціны, дзе трэба пабываць кожнаму” |
5 – 6
|
20.02.2025 |
Шакун Т.І. |
7.
8. |
Вясёлае свята алфавіта Інтэлектуальная гульня “Моўны турнір” |
3 – 4 5 – 9, 11 |
21.02.2025 |
Сыцько Т.Я. Саротнік Ж.С.
|
Навучэнцы 6-11 класаў прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні "Моўны турнір", прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы. Мерапрыемства ў форме "Сваёй гульні" складалася з пяці тэм - "Слова трапнае і дасціпнае", "І ўсё мілагучна для слыху майго", "Слова гаваркое",
"Папацей, грамацей", "Адценне слоў - не глупства". Праведеная лінгвістычная гульня садзейнічала развіццю пазнавальных інтарэсаў дзяцей, пашырэнню беларускамоўнага слоўнікавага запасу, выхаванню ў падлеткаў нацыянальнай самасвядомасці.
Завочнае падарожжа з відэапраглядам "Мясціны Беларусі, дзе трэба пабываць кожнаму" па маршрутах: "Мясціны Святасці. Каштоўнасці для ўсіх", "Таямніцы і загадкі гарадоў Беларусі", "Беларусь гераічная. Памяць пра вайну". Падчас падарожжа навучэнцы азнаеміліся з самымі цікавымі мясцінамі Беларусі - таямнічымі замкамі, радавымі сядзібамі, цудоўнымі храмамі, саборамі, манастырамі. Падарожжа закончылася віктарынай "Адкрываем Радзіму. Зямля пад белымі крыламі"
У групе падоўжанага дня сярод навучэнцаў пачатковай школы прайшла пазнавальная гульня - віктарына "Свет вакол нас". Яна ўключала мноства розных цікавых пытанняў і загадак, накіраваных на развіццё кемлівасці дзяцей, а таксама на ўменне працаваць у камандзе. Школьнікі прынялі ўдзел у такіх конкурсах, як "Мы і наша здароўе", "Мазаіка лесу", "Мая родная мова" і інш. , якія не толькі пашырылі кругагляд навучэнцаў, але і дапамаглі набыць новыя веды і навыкі ў розных галінах. Гульня-віктарына прайшла ў атмасферы радасці і дружалюбнасці, пакінуўшы незабыўныя ўражанні ва ўсіх удзельнікаў.
У рамках тыдня сацыяльна - гуманітарных дысцыплін з навучэнцамі 3-4 класаў была праведзена гульня "Wir mögen Deuscht", у чам якой навучэнцы ўжывалі свае веды і ўменні ў гульневай форме.
18.02.25 у рамках тыдня сацыяльна- гуманітарных дысцыплін з навучэнцамі 3-4 класаў была праведзена віктарына " Беларуская скарбонка". Мерапрыемства садзейнічала фарміраванню цікавасці і павагі да беларускай мовы, развіццю інтэлектуальных здольнасцей навучэнцаў, камунікатыўных навыкаў, творчаму мысленню.
17.02.2025 у рамках тыдня сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, з выхаванцамі быў праведзены інтэрактыўны занятак па адукацыйнай галіне "Чалавек і грамадства" на тэму “Мае сваякі"
Мэта: фарміраваць ў дзяцей уяўленні аб членах сям'і;
развіваць навыкі вуснай мовы і ўменне адказваць на пытанні;
пашыраць слоўнікавы запас