Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне

Экскурсійны чэлендж "Ведаць, каб памятаць..."

14.03.2024

14 сакавіка 2024 года ва ўстанове адукацыі была арганізавана сустрэча навучэнцаў 5-11 класаў з членамі клуба ЮНЕСКА "Пегас", навучэнцамі ДУА "Сярэдняя школа №11", ДУ "Слуцкі цэнтр турызму", падчас якой адбыўся экскурсійны чэлендж "Ведаць, каб памятаць...", прысвечаны 80-годддзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Наведаўшы школьны музей этнаграфіі і побыту, госці даведаліся аб лёсе вогненных вёсак Першамайскага сельсавета. Затым за круглым сталом удзельнікі сустрэчы гаварылі аб генацыдзе беларускага народа ў час Вялікай Айчыннай вайны, аб Халакосце. Інфармацыйныя паведамленні, падрыхтаваныя членамі клуба "Пегас", суправаджаліся тэматычнай прэзентацыяй і кадрамі ваеннай кінахронікі. Перад навучэнцамі выступіла Ванкевіч Галіна Міхайлаўна, старшыня яўрэйскай абшчыны "Памятай", якая падрабязна расказала аб акупацыі г. Слуцка і трагедыі Слуцкага гета. Праведзенае мерапрыемства садзейнічала паглыбленню ведаў школьнікаў аб гістарычных падзеях, выхаванню ў дзяцей грамадзянска-патрыятычных пачуццяў.

свернуть

Экскурсія ў музей транспартных войск г. Слуцка

09.10.2023

Навучэнцы 6-11 класаў наведалі музей транспартных войск г. Слуцка. Дзецям расказалі пра выкананыя баявыя задачы ў час Вялікай Айчыннай вайны. Асаблівую ўвагу навучэнцы звярнулі на экспазіцыю, якая змяшчае вялікую колькасць кніг, альбомаў з фотаздымкамі, паштовак, гістарычных дакументаў. Мерапрыемства спрыяла выхаванню пачуцця грамадзянкасці, патрыятызму, гонару за людзей, якія выстаялі ў гады ліхалецця.

свернуть

Экскурсія ў школьны музей этнаграфіі і побыту “Шляхамі памяці"

12.09.2023

Сярод навучэнцаў 2-5 класаў з мэтай пашырэння ведаў пра цяжкі і доўгі шлях станаўлення беларускага адзінага народа прайшла экскурсія ў школьны музей этнаграфіі і побыту “Шляхамі памяці”.

свернуть

Класныя гадзіны “Беларускі шлях народнага адзінства"

11.09.2023

У рамках тыдня, прысвечанага святкаванню Дня народнага адзінства, у 2-11 класах праведзены класныя гадзіны “Беларускі шлях народнага адзінства”. Навучэнцы пашырылі веды пра шлях утварэння незалежнай і суверэннай Рэспублікі Беларусь, пра станаўленне адзінага беларускага народа.

свернуть

План правядзення тыдня, прысвечанага святкаванню Дня народнага адзінства ў 2023 годзе

План правядзення тыдня, прысвечанага святкаванню

Дня народнага адзінства ў 2023 годзе

 

Дата

правядзення

Мерапрыемства

Класы

Адказныя

 

11.09

 

 

1. Афармленне інфармацыйных стэндаў, прысвечанных Дню народнага адзінства

2. Правядзенне класных часоў  “Беларускі шлях народнага адзінства”

ІІ-ХІ

Шашок Т.У.

Класныя кіраўнікі

12.09

 

1. Тэматычная выстава кніг “Разам мы адна краіна – Рэспубліка Беларусь”

2. Экскурсія ў школьны музей этнаграфіі і побыту “Шляхамі памяці”

ІІ-ХІ

ІІ-V

Давідоўская В.У.

Саротнік Ж.С.

13.09

 

1. Збор “Беларусь – гэта мы”, прысвечаны ўтварэнню БРПА і Дню народнага адзінства

2. Рэспубліканскі дыктант “Дзень народнага адзінства”

ІV-ІХ

 

ІХ- ХІ

Шкудун В.С.

 

Cаротнік Ж.С.

14.09

 

 

1. Адзіны дзень інфармавання “Адзінства беларускага народа – асноўны фактар захавання і ўмацавання суверынітэту і незалежнасці краіны”

2. Акцыя “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” (занятак “Я, ты, ён, яна – разам цэлая краіна”)

ІІ- V

VІ- VІІІ

ІХ- ХІ

выхав. дашк. адук.

 

Шэлег Н.І.

Шашок Т.У.

Яновіч К.М.

15.09

 

1.Дыялогавая пляцоўка “17 верасня – Дзень народнага адзінства” (сустрэча з прадстаўнікамі воінскай часці)

2. Наведванне помнікаў і мемарыялаў Першамайскага сельскага савета

V -ХІ

 

VІІ- ХІ

Шашок Т.У.

Шашок Т.У.

16.09

 

1. Бібліятэчная гадзіна “Краіна, як ісціна – адна, яна не стане старонняй”

2. Прэм’ерны паказ фільма “На другом берегу” кінастудыі “Беларусьфильм”

V-ХI

ІІ-ХІ

Шакун Т.І.

Шкудун В.С.

свернуть

Мерапрыемствы, прымеркаваныя Міжнароднаму дню роднай мовы

23.02.2023

21 лютага 2023 года ва ўстанове адукацыі прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя Міжнароднаму дню роднай мовы. Для выхаванцаў дашкольнай адукацыі адбыўся занятак "Роднай мовы чароўны гук", пад час якога дзеці даведаліся аб беларускіх назвах адзення і розных побытавых рэчаў, з задавальненнем размаўлялі па-беларуску, гуляючы ў "перакладчыкаў", адгадвалі загадкі. Праведзены занятак садзейнічаў выхаванню павагі да роднай мовы.

 

Навучэнцы 5-6 класаў ( каманды "Буслікі" і " Зубраняты") сталі ўдзельнікамі інтэлектуальнай гульні "Шчаслівы выпадак", выконвалі розныя лінгвістычныя заданні, што садзейнічала паглыбленню ведаў школьнікаў па мове і літаратуры, фарміраванню іх моўнай культуры.

 

Праведзеная віктарына "Скарбонка роднай мовы" садзейнічала развіццю пазнавальнай дзейнасці малодшых школьнікаў.

Навучэнцы 7-11 класаў нашай установы адукацыі прынялі ўдзел у раённай інтэлектуальнай гульні "Якая цудоўная родная мова", якая адбылася ў Доме творчасці моладзі.

свернуть

Экскурсія ў "Гісторыка- краязнаўчы музей ДУА "Казловіцкая сярэдняя школа""

18.01.2023

Напярэдадні Міжнароднага дня музеяў  навучэнцы нашай школы наведалі "Гісторыка- краязнаўчы музей ДУА "Казловіцкая сярэдняя школа"". Экскурсію, якая змяшчае ў сабе наведванне трох пакояў, правяла настаўнік геаграфіі Сяргеева Майя Аляксееўна. Школьнікі з цікавасцю слухалі аповед экскурсавода аб быце беларусаў XIX-XX стагоддзяў, разглядалі розныя сельскагаспадарчыя экспанаты, вышываныя вырабы. Вельмі незвычайным і захапляльным стаў момант правядзення майстар-класа па завязванні наміткі - жаночага галаўнога ўбора. Даведаліся навучэнцы і аб жыцці жыхароў в.Казловічы ў савецкі перыяд, у гады Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны час. Праведзенае мерапрыемства было вельмі змястоўным і пазнавальным, садзейнічала выхаванню павагі да матэрыяльнай і духоўнай спадчыны нашай Случчыны.

свернуть

Вусны часопіс "Шчодрасць душы і сэрца"

22.12.2022

22 снежня 2022 года для навучэнцаў 2-7 класаў адбыўся вусны часопіс "Шчодрасць душы і сэрца", прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння беларускай пісьменніцы Алены Васілевіч, на творах якой выгадавалася не адно пакаленнне беларусаў. Школьнікі ўспомнілі творы А.Васілевіч, якія вывучаюцца на ўроках беларускай літаратуры і зараз, разважалі аб іх актуальнасці. Прагучалі і ўрыўкі з некаторых апавяданняў пісьменніцы ў выкананні шасцікласнікаў і сямікласнікаў. Дадзенае мерапрыемства садзейнічала фарміраванню чытацкай культуры дзяцей, выхаванню павагі да славутых асоб Случчыны.

свернуть

Літаратурна-музычная кампазіцыя " Песняры роднага краю"

10.11.2022

10 лістапада 2022 года адбылася літаратурна-музычная кампазіцыя " Песняры роднага краю", прысвечаная творчасці класікаў беларускай літаратуры Я.Купалы і Я. Коласа, падчас якой навучэнцы 5-11 класаў даведаліся пра цікавыя факты з біяграфіі слынных паэтаў, дэкламавалі вершы Я.Купалы і Я.Коласа, праслухалі песні на словы паэтаў у выкананні ансамбля "Песняры". Дадзенае мерапрыемства садзейнічала фарміраванню патрыятычных пачуццяў школьнікаў, павагі да сваёй спадчыны.

свернуть

Урок Памяці, прысвечаны 77-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

21.04.2022

21.04.2022 года ва ўстанове праведзены ўрок Памяці, прысвечаны 77-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Навучэнцы нагадалі страшэнныя старонкі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, аб генацыдзе беларускага народа. Урок паўплываў на фарміраванне погляду аб укладзе беларускага народа ў Перамогу.

 

 

 

 

 

 

 

свернуть

Факультатыўны занятак "Святыя зямлі беларускай: Сафія Слуцкая"

22.03.2022

Факультатыўны занятак "Святыя зямлі беларускай: Сафія Слуцкая". На факультатыўным занятку навучэнцы здзейснілі падарожжа па старажытнай кнізе, пазнаёміліся з жыццёвым подзвігам святой Сафіі Слуцкай, апошняй з княжацкага роду Алелькавічаў Слуцкіх.

свернуть

25.02.2022 Урок мужнасці

25.02.2022 навучэнцы ўстановы сталі ўдзельнікамі Урока мужнасці, які быў арганізаваны Слуцкім раённым ваенным камісарыятам. Перад навучэнцамі выступілі прадстаўнікі Слуцкага ваенкамата, ваеннай акадэміі, Цэнтра аховы і кантролю інфармацыі. Школьнікі даведаліся пра магчымасці мабільнага комплексу выяўлення радыёчастотных выпраменьванняў і пеленгу.

     

свернуть

24.02.2022 Выстава-інсталяцыя "Свет Кузьмы Чорнага"

24.02.2022 навучэнцы 5-7 класаў наведалі Слуцкую раённую цэнтральную бібліятэку, дзе азнаёміліся з выставай-інсталяцыяй "Свет Кузьмы Чорнага", даведаліся аб цікавых фактах біяграфіі пісьменніка. Мерапрыемства выклікала цікавасць да творчасці пісьменніка-земляка, садзейнічала папулярызацыі беларускай мовы, развіццю камунікатыўнай культуры вучняў.

     

свернуть

24.02.2022 ШАГ "Дзень абаронца Айчыны"

24.02.2022 у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта ШАГ вучні старэйшых класаў азнаёміліся з гісторыяй стварэння Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, аб гісторыі стварэння свята "Дзень абаронца Айчыны". Былі прадэманстраваны фатаграфіі сучасных узбраенняў нашай арміі. Вучні пераканаліся ў неабходнасці нашай краіны мець моцныя ўзброеныя сілы, дзеля забеспячэння мірнага ладу жыцця.

    

свернуть

23.02.2022 Ваенна-патрыятычная гульня "Зарніца"

23.02.2022 ва ўстанове адукацыі прайшла ваенна-патрыятычная гульня "Зарніца", прысвечаная Дню абаронца Айчыны. Дзве каманды навучэнцаў старэйшых класаў спаборнічалі за 1 месца. Азарт гульні захапіў і балельшчыкаў, і ўдзельнікаў. Дзяўчынкі і хлопчыкі паказалі добрыя веды па розных прадметах: медыцынская і дапрызыўная  падрыхтоўка, АБЖ, фізічная культура і здароўе. Такімі абаронцамі краіна можа ганарыцца!

          

свернуть

18.02.2022 Наведанне выставы "Нам забыць не дадзена пыл афганскіх дарог",

18.02.2022 года навучэнцы 8-11 класаў у Галерэі мастацтваў імя В.С. Садзіна (г. Слуцк) наведалі выставу "Нам забыць не дадзена пыл афганскіх дарог", прымеркаванай да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. У час мерапрыемства адбылася сустрэча з Рэбрыкам С.І., палкоўнікам у адстаўцы, удзельнікам баявых дзеянняў, які расказаў пра сваю службу ў Афганістане.

                                                                                                                    

свернуть

15.02.2022 Фотавыстава "Воіны-афганцы - героі Беларусі"

15.02.2022 года для навучэнцаў у рамках месячніка грамадзянска-патрыятычнага выхавання  "Беларусь памятае" была арганізавана фотавыстава "Воіны-афганцы - героі Беларусі", прысвечаная Дню воінаў-інтэрнацыяналістаў.

                             

свернуть

08.02.2022 Лінейка прысвечаная Дню юнага героя-антыфашыста

08.02.2022 прайшла ўрачыстая лінейка "Мы памятаем іх імёны...", прысвечаная Дню юнага героя-антыфашыста. Мэта: пазнаёміць навучэнцаў        з днём памяці і імёнамі юных герояў, сфарміраваць уяўленне пра подзвігі дзяцей ў гады Вялікай Айчыннай вайны, выхаванне любові, пачуцця ўдзячнасці абаронцам Айчыны. У час мерапрыемства вучні 5 класа далі абяцанне і былі прыняты ў рады БРПА.

                       

 

 

свернуть

План правядзення дэкады грамадзянска-патрыятычных мерапрыемстваў “Афганістан у лёсе нашых землякоў” ДУА “Гольчыцкі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад - сярэдняя школа” (15.02.2022 – 24.02.2022)

п/п

Мерапрыемства

Клас

Дата правядзення

Адказныя

1.

Выстава фотаздымкаў “Іх подзвіг не забудзем”

І-ХІ

15.02.2022

Педагог-арганізатар Шкудун В.С.

2.

Выстава літаратуры “Беларусь памятае”

І-ХІ

17.02.2022

Бібліятэкар Давідоўская В.У.

3.

Класныя гадзіны: “Афганская вайна 1979 - 1989 гг.”, “Трагедыя і доблесць Афгана”, “Далёкае рэха Афганскай вайны”

І-ХІ

16.02.2022-17.02.2022

Класныя кіраўнікі

4.

Экскурсія ў галерэю мастацтва г. Слуцка “Дарогамі Афганістана”, сустрэча з воінам-інтэрнацыяналістам Курловічам А.А.

VІІ-ХІ

18.02.2022

Педагог-арганізатар Шкудун В.С.

5.

Інфармацыйная гадзіна ШАГ “Гордасць за Беларусь. На рубяжы нацыянальнай бяспекі  і суверэнітэту”

V-ХІ

24.02.2022

Кіраўнік ваенна-патрыятычнага выхавання          Шалік А.В.

 

свернуть

План месячніка грамадзянска-патрыятычнага выхавання “Беларусь памятае” ДУА «Гольчыцкі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа»

№ п/п

Мерапрыемства

Клас

Дата

Адказныя

1

Выстава літаратуры “Беларусь памятае”

І-ХІ

07.02.2022

Бібліятэкар Давідоўская В.У.

2

Інфармацыйныя гадзіны “Віртуальнае падарожжа “Сучасныя дасягненні беларускай навукі”

І-VIII

07.02.2022

Класныя кіраўнікі

3

Піянерскі збор “Мы памятаем          іх імёны”

V-VІІІ

08.02.2022

Педагог-арганізатар Шкудун В.С.

4

Класныя гадзіны “Героі ў нашай памяці жывуць” да Дня юнага героя-антыфашыста, у рамках акцыі “Служым Беларусі”

І-ХІ

09.02.2022-10.02.2022

Класныя кіраўнікі

5

Акцыя “Глядзі і памятай”, відэапрагляд фільма “Гонар маю”

V-VІ

10.02.2022

Кіраўнік ваенна-патрыятычнага выхавання Шалік А.В.

6

Спартыўная праграма “Алімпійскія надзеі Беларусі”

 

V-ІХ

12.02.2022

Настаўнік фізічнай культуры і здароўя Ілюкевіч Д.У.

7

Тыдзень роднай мовы                     (па асобным плане)

І-ХІ

14.02.2022-21.02.2022

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Саротнік Ж.С.

8

Фотавыстава “Воіны-афганцы – героі Беларусі”

І-ХІ

15.02.2022

Педагог-арганізатар Шкудун В.С.

9

Класныя гадзіны “Ці ёсць героі       ў наш час?” да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

VІІІ-ХІ

16.02.2022-17.02.2022

Класныя кіраўнікі

10

Экскурсія ў галерэю мастацтва  г. Слуцка “Дарогамі Афганістана”, сустрэча з воінам-інтэрнацыяналістам

VІІІ-ХІ

18.02.2022

Педагог-арганізатар Шкудун В.С.

11

Конкурсная праграма “Рыцарскі турнір”

І-ІV

19.02.2022

Настаўнік пачатковых класаў

Анцыповіч А.В.

12

Спартыўнае свята “Я – будучы абаронца Айчыны”

 

V-VІІІ

19.02.2022

Настаўнік фізічнай культуры і здароўя Ілюкевіч Д.У.

13

Урок-прэзентацыя “Ганаровае званне - салдат”

VІІ-ІХ

19.02.2022

Бібліятэкар

Давідоўская В.У.

14

Конкурс паштовак “Для майго таты”

Выхаванцы групы падоўжанага дня

21.02.2022

Выхавацель группы падоўжанага дня

Кожынава Т.У.

15

Музычная гадзіна

“Буду я салдатам”

Выхаванцы групы падоўжанага дня

22.02.2022

Выхавацель группы падоўжанага дня

Гурыновіч І.П.

16

Класныя гадзіны      

“Дзень абаронцаў Айчыны”      

(у рамках акцыі “Служу Беларусі”)

І-VІІ

23.02.2022

Класныя кіраўнікі

17

Ваенна-спартыўная гульня “Зарніца”

VІІІ-ХІ

23.02.2022

Кіраўнік ваенна-патрыятычнага выхавання Шалік А.В.,

настаўнік фізічнай культуры і здароўя Ілюкевіч Д.У.

18

Віктарына “Прафесіі нашых татаў”

Выхаванцы групы падоўжанага дня

23.02.2022

Выхавацелі группы падоўжанага дня

Гурыновіч І.П.,

Кожынава Т.У.

19

Інфармацыйная гадзіна ШАГ “Гордасць за Беларусь.                    На рубяжы нацыянальнай бяспекі і суверэнітэту”

V-ХІ

24.02.2022

Кіраўнік ваенна-патрыятычнага выхавання Шалік А.В.

20

Конкурс чытальнікаў вершаў “Татаў дзень”

Выхаванцы групы падоўжанага дня

24.02.2022

Выхавацель групы падоўжанага дня

Гурыновіч І.П.

21

Адкрыты занятак развіцця маўлення і культуры моўных зносін “Дзень абаронцы Айчыны”

Выхаванцы дашкольнай групы

24.02.2022

Выхавацелі дашкольнай адукацыі

Яновіч К.М.,

Савіцкая Т.К.

22

Гадзіна зносін “Хто такія героі?”

Выхаванцы дашкольнай групы

25.02.2022

Выхавацелі дашкольнай адукацыі

Яновіч К.М.,

Савіцкая Т.К.

23

Конкурс малюнкаў “Наша армія”

Выхаванцы групы падоўжанага дня

25.02.2022

Выхавацель группы падоўжанага дня

Кожынава Т.У.

24

Спартыўны квэст                       

“Мы за здаровую нацыю”

І-VІІ

26.02.2022

Педагог-арганізатар Шкудун В.С.,

настаўнік фізічнай культуры і здароўя Ілюкевіч Д.У.

 

свернуть

Літаратурна-музычная кампазіцыя "Светлы ж след будзе вечна жывым"

09.12.2021

З мэтай абуджэння цікавасці да літаратурнай спадчыны беларускага народа, да асобы вядомага паэта Максіма Багдановіча 09.12.2021 года ва ўстанове адукацыі была праведзена літаратурна-музычная кампазіцыя "Светлы ж след будзе вечна жывым". Вядучыя Дубалека Мікалай і Шашок Кацярына, навучэнцы 11 класа, агучылі цікавыя факты аб жыцці і творчасці паэта, навучэнцы 8-10 класаў дэкламавалі вершы славутага літаратара, а таксама творы беларускіх паэтаў, прысвечаныя М.Багдановічу. З задавальненнем слухалі падлеткі і песні, напісаныя на словы паэта. Дадзенае мерапрыемства садзейнічала выхаванню пачуцця павагі да творчай спадчыны паэта, гонару за Радзіму.

 

 

 

 

 

 

 

свернуть

Ва ўстанове прайшлі класныя гадзіны "У адзінстве наша сіла"

17.09.2021

17 верасня ва ўстанове прайшлі класныя гадзіны "У адзінстве наша сіла", прысвечаныя Дню народнага адзінства. Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Шалік А.В. давёў навучэнцам старэйшых класаў інфармацыю аб падзеях 17 верасня 1939 года. Затым старшакласнікам быў прапанаваны відэафільм "Рубеж"

свернуть

Падчас святкавання " Дня народнага адзінства" навучэнцы 1-5 класаў наведалі школьны музей

17.09.2021

Падчас святкавання " Дня народнага адзінства" навучэнцы 1-5 класаў наведалі школьны музей. Вучні даведаліся пра побыт беларусаў, іх сумесную, зладжаную працу, яднанне людзей у час цяжкіх выпрабаванняў

свернуть