Віртуальная экскурсія

Гісторыя школы

 

 

У сувязі з рэарганізацыяй дашкольнай установы адукацыі "Яслі-сад вёскі Жылін-Брод" установа адукацыі функцыянавала як ДУА "Гольчыцкі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад - сярэдняя школа" з 03.08.2021 года. Са снежня 2022 года школа перайменавана ў ДУА "Першамайская сярэдняя школа Слуцкага раёна". Установа знаходзіцца ў цэнтры вёскі Гольчычы за 17 кіламетраў ад горада Слуцка на тэрыторыі  ААТ “Гольчыцкае". На пачатак 2024 года на тэрыторыі  Першамайскага сельскага савета пражывала 847 жыхароў, у вёсцы Гольчычы – 391 чалавек. У вёсцы працуе магазін, ашчадная каса, паштовае аддзяленне, участковая бальніца. У цэнтры населенага пункта знаходзіцца дом культуры, Першамайскі выканаўчы камітэт, кантора  ААТ “Гольчыцкае”.

Спачатку ўстанова адукацыі функцыянавала як Гольчыцкая сярэдняя школа і была адкрыта 1 верасня 1988 года ў працэсе зліцця Кальчыцкай сярэдняй школы і Першамайскай васьмігадовай школы. На працягу 32 гадоў свайго існавання ў школы склаліся свае традыцыі: святкаванне памятных і юбілейных дат, віншаванне ветэранаў працы, правядзенне штогод  акцый “Міласэрнасць”, “Абеліск”, “За чысціню лесу”.

На сённяшні дзень ва ўстанове адукацыі створаны ўсе ўмовы для навучання, выхавання і гарманічнага  развіцця навучэнцаў. У школе працуе сталовая, арганізавана работа спартыўнай залы, бібліятэкі. У 1997 годзе на базе школы створаны музей этнаграфіі і быту, дзе знаходзіцца шмат экспанатаў, звязаных з гісторыяй і побытам беларусаў.

На пачатак 2024/2025 навучальнага года ўстанова адукацыі  налічвае 44 навучэнцы: 1-4 класы – 17 навучэнцаў, 5-9 класы – 24 навучэнцы, 11 клас – 3 навучэнцы. Ва ўстанове арганізавана работа факультатыўных заняткаў (працуе 16 факультатываў рознай накіраванасці). Навучэнцы маюць магчымасць наведваць аб’яднанні па інтарэсах ад устаноў дадатковай адукацыі. Улетку навучэнцы маюць магчымасць адпачыць з карысцю ў лагеры з дзённым знаходжаннем "Праметэй", які арганізаваны на базе ўстановы адукацыі.

 

  

свернуть
поделиться в: