Вясновыя канікулы

План выхаваўчай работы на перыяд вясенніх канікул

Дата/

назва дня

Мерапрыемства

Удзель-нікі

Час

правя-дзення

Месца правядзення

Адказныя

25.03

ДЗЕНЬ ЗДАРОЎЯ І СПОРТУ

1. Відэалекторый “Прывычка быць здаровым”

2. Інтэрактыўная гульня “Я ведаю правілы ЗЛЖ?”

3. Дыбаты “Мяжа жаданняў: дзе яна?” (прафілактыка шкодных звычак, ВЭПы)

4. Спаборніцтвы па настольным тэнісе

 

2-4

 

5-8

 

 

6-11

 

 

 

5-11

9.00

 

10.00

 

 

11.00

 

 

 

12.00

Кабінет

№11

Кабінет

 №16

 

Кабінет

№22

 

 

Спартыўная зала

Шэлег Н.І.

 

Шымчэнка В.В.

 

Шапавал В.А.

 

 

 

Ілюкевіч Д.У.

 

26.03

ДЗЕНЬ

ПРАФАРЫЕН-ТАЦЫІ

1. Гульня “Вывучаем прафесіі бацькоў”

2. Інтэрактыўны занятак “Мая будучая прафесія”

3. Гадзіна зносін з відэапраглядам “Шляхі атрымання прафесійнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь”

 

2-4

 

5-7

 

 

 

8-11

 

9.00

 

10.00

 

 

 

11.00

Кабінет

№26

Кабінет

 №12

 

 

Кабінет

№23

Шашок Т.У.

 

Анцыповіч А.В.

 

 

Шакун Т.І.

27.03

ДЗЕНЬ

 ПАТРЫЁТА

 

1.Экскурсія ў школьны музей “Нельга забыць”

2. Кінапрагляд з абмеркаваннем “Да 80 –годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

3. Занятак у рамках дзейнасці клуба “Патрыёт”

2-4

 

 

5-8

 

 

 

 

8-11

9.00

 

 

10.00

 

 

 

 

11.00

Музей

 

 

Кабінет

№22

 

 

 

Актавая

зала

Саротнік Ж.С.

 

 

Шкудун В.С.

 

 

 

 

Шашок Т.У.

28.03

ДЗЕНЬ

ЭРУДЫТА

1. Бібліятэчная гадзіна “Сто “ЧАМУ?”

2. Конкурс “Юны эрудыт”

 

3. Інтэлектуальная гульня “Што7 Дзе? Калі?”.

 

2-4

 

 

5-8

 

 

9-11

9.00

 

 

10.00

 

 

11.00

Бібліятэка

 

 

Кабінет

№26

 

Кабінет

№23

 

Давідоўская В.У.

 

Шкудун В.С.

 

 

Сыцько Т.Я.

 

29.03

ДЗЕНЬ

КРАЯЗНАЎЦА

 

1. Экскурсійны чэлендж “Мая малая радзіма”

2. Музейны занятак “Пазнаём гісторыю праз музейныя рэчы”

3. Віртуальная экскурсія “Пераходы – памяць і боль”

2-4

 

5-8

 

 

9-11

 

9.00

 

10.00

 

 

11.00

 

 

Музей

 

 

Кабінет

№23

 

Шелег Н.І.

 

Саротнік Ж.С.

 

 

Сыцько Т.Я.

30.03

ДЗЕНЬ

БЯСПЕКІ

1. Віктарына “Правілы дарожнага руху ведай і паважай”

2. Падарожжа ў краіну бяспекі “

3. Выраб буклетаў “Бяспечная дарога”

4. Спартыўныя спаборніцтвы “Валейбол”

2-4

 

 

5-8

 

9-11

 

 

6-

9.00

 

 

10.00

 

11.00

 

 

12.00

 

Кабінет

№11

 

Кабінет

№15

Кабінет

№12

 

Спарт. зала

 

Давідоўская В.У.

 

Шкудун В.С.

 

Анцыповіч А.В.

 

Кіраўнік ВПВ Шашок Т.У.

 

свернуть

ДЗЕНЬ БЯСПЕКІ

30.03.2024

Здаровы лад жыцця - адна з найважнейшых умоў існавання сучаснага чалавека. Сёння дзень быў прысвечаны менавіта здароўю і гігіене.
Гэты дзень у аздараўленчым лагеры пачаўся з хвілінкі здароўя “Прафілактыка вірусных захворванняў”. Затым прайшла крэст-гульня “Падарожжа па краіне здароўя”, падчас правядзення якой навучэнцы паўтарылі правілы, якія неабходна выконваць для таго, каб быць здаровым.

свернуть

Дзень вясенняга настрою ў лагеры "Праметэй"

29.03.2024

На хвілінке здароўя "У гасцях у Здаравячка: 10 правіл добрага настрою" дзеці пры дапамозе картак вызначылі правілы добрага настрою.
Адно з правіл добрага настрою - гэта мець сапраўдных сяброў. Дзеці вырабілі паштоўкі "Вясенні сюрпрыз". Атрымалася здорава.
Каб падтрымаць добры настрой, на свежым паветры прайшла гульня "Вясеннія народныя забавы".
Выхаванцы лагера наведалі Гольчыцкі СДК. Там быў праведзены майстар - класс "Алоўніца" і пазнавальна - гульнёвая праграма "У краіне здароўя". Усе ўдзельнікі атрымалі зарад бадзёрасці і шмат станоўчых эмоцый! Усе былі дружныя і актыўныя.
Дзень атрымаўся насычаным і вяселым.

свернуть

Дзень талентаў

28.03.2024

Дзень талентаў у лагеры "Праметэй" пачаўся хвілінкай здароўя "Курэнне гэта дрэнна", падчас якой навучэнцы прыйшлі да высновы, што "Курить-здоровью вредить"

свернуть

Дзень краязнаўства "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся!"

27.03.2024

З мэтай паглыблення ведаў пра ўплыў камп'ютара на фізічны і псіхалагічны стан дзяцей адбылася хвілінка здароўя "Камп'ютар і здароўе". 

Інтэрактыўная пазнавальная гадзіна "Беларускія традыцыі якасці", падчас якой вучні даведаліся пра сучасныя якасныя здабыткі беларускага народа ў вобласці навукі і тэхнікі, адукацыі, культуры, аховы здароўя.

Выхаванцы лагера наведалі Гольчыцкі СДК, дзе адбылася гадзіна творчасці "Кветка". Дзеці навучыліся вырабляць кветкі з прыродных матэрыялаў і атрымалі вялікае задавальненне ад сваёй працы.

Турнір па міні-футболе "Мірнае дзяцінства - шчаслівае дзяцінства". Вучні ўпэўніліся ў тым, што рухальная актыўнасць умацоўвае здароўе і спрыяе сяброўскім адносінам.

свернуть

Дзень правіл дарожнага руху

26.03.2024

З мэтаю паўтарэння правіл дарожнага руху, паглыбленне ведаў па правілах бяспечных паводзін на дарозе і вуліцы, пра значэнне іх выканання адбыліся наступныя мерапрыемствы: 

хвілінка бяспекі "Добрая дарога";

гульня-падарожжа "Памятай правілы руху, як табліцу множання"; 

конкурс малюнкаў "Дарога, аўтамабіль, пешаход".

Таксама дзеці прагледзелі мультфільм " Урокі цётачкі Савы". Напрыканцы дня адбыліся вясёлыя гульні "Вялікія гонкі"

свернуть

Відэалекторый "Прывычка быць здаровым"

25.03.2024

Адбыўся відэалекторый "Прывычка быць здаровым". Навучэнцы яшчэ раз нагадалі прывычкі, якія прыносяць карысць нашаму арганізму, а якія шкодзяць.

свернуть

Дзень бяспекі “Мы за бяспеку”

25.03.2024

25.03.2024 у школьным аздараўленчым лагеры “Праметэй” Дзень бяспекі. 

З мэтай абагульнення ведаў аб правілах бяспечных паводзін на дарозе, у грамадскіх месцах, каля вадаёмаў прайшла віктарына “Ці ведаеш ты правілы бяспекі?” 

Выхаванцы лагера з цікавасцю правялі час у віртуальным міры за праглядам мультсерыяла “Смяшарыкі”. 

У сяброўскай атмасферы прайшлі спаборніцтвы па настольным тэнісе паміж выхаванцамі лагера і навучэнцамі 10 класа.

Дзеці атрымалі эмацыйнае задавальненне і зарад энергіі ад гульні на свежым паветры “Калі хочаш быць здаровым”.

свернуть