Мерапрыемствы

Інтэрактыўны занятак "Планета нашага класа"

19.12.2023

19 снежня з навучэнцамі 5 класа адбыўся інтэрактыўны занятак "Планета нашага класа". У ходзе мерапрыемства дзеці практыкаваліся ва ўменнях карыстацца падтрымкай аднакласнікаў і аказваць дапамогу іншым, ацэньваць годнасць сваіх сяброў, асэнсоўваць свае станоўчыя якасці.

свернуть

Адзіная інфармацыйная гадзіна "Мой выбар - адказнасць і самакантроль"

14.12.2023

З мэтай фарміравання ў навучэнцаў прававой культуры, прафілактыкі правапарушэнняў і злачынстваў 14 снежня прайшла адзіная інфармацыйная гадзіна "Мой выбар - адказнасць і самакантроль". Падчас мерапрыемства падлеткі пашырылі свае веды аб адміністратыўнай і крымінальнай адказнасці за здзяйсненне супрацьпраўных дзеянняў, развілі навыкі аналізу жыццёвых сітуацый і адказных законапаслухмяных паводзін.

свернуть

"Тата, мама, я - спартыўная сям'я"

21.10.2023

21 кастрычніка навучэнцы школы, іх бацькі, педагогі прынялі ўдзел у спартыўным свяце, прысвечаным Дню тат, "Тата, мама, я - спартыўная сям'я". Удзельнікі конкурснай праграмы атрымалі шмат пазітыўных эмоцый, развілі свае спартыўныя і камунікатыўныя навыкі, кемлівасць і лоўкасць.

свернуть

Відэалекторый "Не аднімай у сябе заўтра"

14.10.2023

З мэтай прафілактыкі нарказалежнасці сярод падлеткаў 14 кастрычніка адбыўся відэалекторый "Не аднімай у сябе заўтра". Падчас мерапрыемства навучэнцы прагледзелі тэматычныя відэаролікі, прэзентацыю, абмеркавалі прычыны наркаманіі і меры прафілактыкі.

свернуть

Інтэрактыўная гадзіна "Скажы "НЕ" курэнню!"

13.05.2023

З мэтай развіцця культуры здаровага ладу жыцця прайшла інтэрактыўная гадзіна "Скажы "НЕ" курэнню!", падчас якой навучэнцы абмеркавалі шкодны ўплыў на арганізм не толькі звычайных, але і электронных цыгарэт.

свернуть

Прававая гульня "У свеце правапарадку"

15.02.2023

Навучэнцы 5-6 класаў прынялі ўдзел у прававой гульні "У свеце правапарадку". Падчас напружанага спаборніцтва дзеці замацавалі свае веды аб правах і абавязках, развівалі камунікатыўныя навыкі, здольнасці аналізаваць інфармацыю і прымаць адказныя рашэнні.

свернуть

Спартыўна-конкурсная праграма "Міс і містэр спорту"

11.02.2023

Ва ўстанове адукацыі прайшоў Дзень здароўя і спорту. Для навучэнцаў школы была арганізавана спартыўна-конкурсная праграма "Міс і містэр спорту". Дадзенае мерапрыемства было прысвечана Дню Святога Валянціна і адбылося ў рамках прафілактычнай акцыі "Сябруем з Законам".

свернуть

"Надзвычайныя сітуацыі на дарозе"

09.02.2023

З мэтай прафілактыкі дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму 9 лютага праведзены інтэрактыўны занятак з навучэнцамі 5 класа па тэме "Надзвычайныя сітуацыі на дарозе".

свернуть

Гадзіна зносін "Дабрата і міласэрнасць выратуюць свет"

08.02.2023

У рамках акцыі "Сябруем з Законам!" адбылася гадзіна зносін "Дабрата і міласэрнасць выратуюць свет". Навучэнцы прагледзелі і абмеркавалі матэрыялы відэароліка "Вучыцеся быць добрымі", тлумачылі прапанаваныя афарызмы наконт міласэрнасці, расказвалі пра здзейсненыя добрыя ўчынкі ў адносінах да сяброў, родных і блізкіх людзей. Мерапрыемства спрыяла выхаванню ў падлеткаў маральных якасцей.

 

свернуть

Дыспут "Гульнёвая залежнасць: захапленне або небяспечная хвароба"

06.02.2023

З мэтай прафілактыкі гульнёвай залежнасці падлеткаў, кіберзлачыннасці 06.02.2023 адбыўся дыспут "Гульнёвая залежнасць: захапленне або небяспечная хвароба". У ходзе мерапрыемства навучэнцы прагледзелі прэзентацыю, відэаролікі і абмяняліся думкамі па дадзенай праблеме.

свернуть

Гадзіна зносін "Булінг і кібербулінг. Як не стаць ахвярай?"

01.02.2023

У рамках акцыі " Сябруем з законам" для навучэнцаў 5 класа  была праведзена гадзіна зносін "Булінг і кібербулінг. Як не стаць ахвярай?", падчас якой дзеці даведаліся аб характэрных прыкметах булінгу і кібербулінгу ў падлеткавым асяроддзі, абмяркоўвалі жыццёвыя сітуацыі, разважалі аб адказнасці за правапарушэнні. Дадзенае мерапрыемства садзейнічала ўдасканаленню навыкаў міжасобаснага ўзаемадзеяння, выхаванню законапаслухмянага грамадзяніна.

свернуть

Квэст-гульня "Папярэджаны - узброены"

01.12.2022

1 снежня навучэнцы 7-10 класаў прынялі ўдзел у квэст-гульне "Папярэджаны - узброены", прымеркаванай да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам. Мерапрыемства спрыяла прафілактыцы распаўсюджвання ВІЧ/СНІДУ ў моладзевым асяроддзі, фарміраванню ў навучэнцаў усведамлення важнасці праблемы ВІЧ/СНІДУ і асабістай адказнасці за свае паводзіны, прапагандзе здаровага ладу жыцця.

свернуть

Гульня па адаптацыі навучэнцаў 5 класа "Усе разам"

26.10.2022

26 кастрычніка - гульня па адаптацыі навучэнцаў 5 класа "Усе разам". Мерапрыемства арганізавала і правяла педагог сацыяльны Шапавал В.А. сумесна з класным кіраўніком Саротнік Ж.С. У ходзе гульні дзеці ўдзельнічалі ў конкурсах, але не спаборнічалі паміж сабой, а разам ішлі да мэты, дапамагаючы адзін аднаму.

свернуть

Акцыя "Наркотыкі. Адказнасць. Наступствы"

Акцыя добрага настрою "Зірні на свет ярчэй!"

06.10.2022

Пад дэвізам "Фарбы жыцця ў нас саміх" навучэнцы пазначылі сябе рознакаляровымі стужачкамі, а потым даведаліся пра псіхалагічнае значэнне любімага колеру.

свернуть

Гутарка на тэму "Як суіснуюць дабро і зло?"

21.09.2022

21.09.22 у рамках месячніка да сусветнага дня прафілактыкі суіцыдаў у дашкольнай групе была праведзена гутарка на тэму "Як суіснуюць дабро і зло?" Выхаванцы разглядалі кніжкі, называлі казачных герояў. З задавальненнем прымяралі вобразы добрых і злых персанажаў.

свернуть

"Мы галасуем за жыццё!"

17.09.2022

17 верасня ў рамках месячніка прафілактыкі суіцыдаў навучэнцы прынялі ўдзел у спаборніцтвах па валейболе пад дэвізам "Мы галасуем за жыццё!"

свернуть