Рэспубліканская алімпіяда па вучэбных прадметах

Віншуем пераможцаў І этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах

Пераможцамі І этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах сталі:

Мышук Дар'я, навучэнка Х класа, па вучэбных прадметах "Гісторыя", "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура";

Лапцэвіч Вера, навучэнка Х класа, па вучэбным прадмеце "Працоўнае навучанне";

Голых Злата, навучэнка ІХ класа, па вучэбным прадмеце "Фізічная культура і здароўе".

свернуть

План падрыхтоўкі і правядзення І этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах

Змест работы

Дата выканання

Адказны

1.

Забяспечыць правядзенне пасяджэння аргкамітэту першага этапу рэспубліканскай алімпіяды

да 10.09.2022

Намеснік дырэктара Сугака В.С.

2.

 Падрыхтаваць заяўкі на ўдзел навучэнцаў у першым этапе рэспубліканскай алімпіяды

да 14.09.2022

Настаўнікі-прадметнікі

3.

Прызначыць упаўнаважаных прадстаўнікоў для ажыццяўлення агульнага кіраўніцтва і кантролю за правядзеннем першага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах

да 10.09.2022

Намеснік дырэктара Сугака В.С.

4.

Забяспечыць тыражыраванне, захаванне і канфідэнцыяльнасць алімпіядных заданняў першага этапу рэспубліканскай алімпіяды

16.09.2022 – 15.10.2022

Намеснік дырэктара Сугака В.С.,

Баранаў А.С.

5.

Прадаставіць аналітычную справаздачу і справаздачу ў Excel-табліцы аб правядзенні першага этапу рэспубліканскай алімпіяды  ў электронным выглядзе і на бумажным носьбіце па ўсім вучэбным прадметам у ДУА “Слуцкі раённы вучэбна-метадычны кабінет”                 

да 19.10.2022

Намеснік дырэктара Сугака В.С.

6.

Падрыхтаваць загад аб выніках першага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах

да 20.10.2022

Дырэктар

Корбут Т.Л.

7.

Забяспечыць наяўнасць бланкаў дыпломаў для ўзнагароджання пераможцаў першага этапу рэспубліканскай алімпіяды

да 28.10.2022

Намеснік дырэктара Сугака В.С.

свернуть

ІНСТРУКЦЫЯ аб парадку правядзення першага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

  1. Інструкцыя аб парадку правядзення першага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах навучэнцаў установы агульнай сярэдняй адукацыі, вызначае:

         мэты і задачы першага этапу рэспубліканскай алімпіяды;

         парадак яе арганізацыі і правядзення;

         парадак падрыхтоўкі, тыражавання, захоўвання алімпіядных заданняў першага этапу рэспубліканскай алімпіяды;

         парадак падвядзення вынікаў першага этапу рэспубліканскай алімпіяды;

         парадак фарміравання і падрыхтоўкі каманд установы адукацыі для ўдзелу ў другім этапе алімпіяды.

  1. Першы этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах навучэнцаў установы агульнай сярэдняй адукацыі праводзіцца з мэтай выяўлення і падтрымкі найбольш здольных, адораных навучэнцаў.
  2. Асноўнымі задачамі першага этапу рэспубліканскай алімпіяды з’яўляюцца:

         павышэнне цікавасці навучэнцаў да вывучаемых прадметаў, развіццё іх творчых здольнасцяў, паглыбленне тэарэтычных ведаў і практычных уменняў, садзеянне самарэалізацыі асобы;

         рэалізацыя ідэі бесперапыннай адукацыі шляхам падрыхтоўкі адоранай моладзі для працягу навучання ў вышэйшых навучальных установах;

         стымуляванне дзейнасці педагагічнага калектыва па развіцці здольнасцей адораных навучэнцаў;

         актывізацыя работы факультатываў, гурткоў, курсаў па выбары і іншых форм пазакласнай і пазашкольнай работы з навучэнцамі;

         прыцягненне настаўнікаў да работы па аказанні дапамогі ўстанове адукацыі ў прапагандзе ведаў і арганізацыі работы з адоранымі навучэнцамі;

         прапаганда навуковых ведаў і развіццё цікавасці навучэнцаў да навуковай дзейнасці;

         падрыхтоўка навучэнцаў да ўдзелу ў раённых, абласных, рэспубліканскіх, міжнародных алімпіядах.

  1. Рэспубліканская алімпіяда праводзіцца ў кожным навучальным годзе ў чатыры этапы:

         першы этап - установы адукацыі;

         другі этап – раённы;

         трэці этап - абласны, а таксама ва ўстановах рэспубліканскага падпарадкавання;

         чацвёрты этап-заключны.

  1. На першым этапе рэспубліканскай алімпіяды пералік вучэбных прадметаў, па якіх праводзіцца рэспубліканская алімпіяда, вызначае ўстанова адукацыі.

         Першы этап рэспубліканскай алімпіяды ва ўстанове можа праводзіцца па наступных вучэбных прадметах: беларускай мове і літаратуры, рускай мове і літаратуры, нямецкай мове, матэматыцы, фізіцы, астраноміі, інфарматыцы, біялогіі, хіміі, геаграфіі, гісторыі, грамадазнаўстве, працоўным навучанні, фізічнай культуры і здароўю.

  1. Для забеспячэння правядзення першага этапу рэспубліканскай алімпіяды прыцягваюцца педагогі ўстановы адукацыі.

 

ГЛАВА 2

ПАРАДАК АРГАНІЗАЦЫІ І ПРАВЯДЗЕННЯ ПЕРШАГА ЭТАПУ РЭСПУБЛІКАНСКАЙ АЛІМПІЯДЫ

  1. Правядзенне першага этапу рэспубліканскай алімпіяды ажыццяўляецца ў адпаведнасці з планам работы ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі на навучальны год, зацверджаным кіраўніком.

         Падрыхтоўку і правядзенне рэспубліканскай алімпіяды на першым этапе забяспечвае ўстанова адукацыі.

  1. Першы этап рэспубліканскай алімпіяды праводзіцца не пазней за кастрычнік бягучага навучальнага года.
  2. Месца правядзення першага этапу рэспубліканскай алімпіяды вызначаецца настаўнікамі-прадметнікамі.
  3. Першы этап рэспубліканскай алімпіяды з улікам спецыфікі вучэбнага прадмета можа ўключаць тэарэтычны, практычны, эксперыментальны, тэставы, творчы і іншыя туры.
  4. Для падрыхтоўкі і правядзення першага этапу рэспубліканскай алімпіяды кіраўніком установы ствараецца арганізацыйны камітэт (далей - аргкамітэт).
  5. У склад аргкамітэта першага этапу рэспубліканскай алімпіяды могуць уключацца прадстаўнікі кіраўніцтва ўстановы адукацыі, кіраўнікі метадычных фарміраванняў, настаўнікі-прадметнікі.
  6. Аргкамітэт першага этапу рэспубліканскай алімпіяды:

         фарміруе і зацвярджае склад журы;

         распрацоўвае і зацвярджае праграмы правядзення адпаведнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па кожным вучэбным прадмеце;

         забяспечвае тыражаванне, захоўванне алімпіядных заданняў і іх канфідэнцыяльнасць;

         прымае заяўкі на ўдзел у першым этапе рэспубліканскай алімпіяды;

         узнагароджвае пераможцаў;

         ажыццяўляе аналіз вынікаў правядзення першага этапу рэспубліканскай алімпіяды і прадстаўляе справаздачу ў аргкамітэт;

         фарміруе каманды для ўдзелу ў другім этапе рэспубліканскай алімпіяды з ліку пераможцаў, якія набралі найбольшую колькасць балаў на першым этапе рэспубліканскай алімпіяды.

  1. Рашэнні аргкамітэта першага этапу рэспубліканскай алімпіяды прымаюцца на пасяджэннях і афармляюцца пратаколамі. Аргкамітэт правамоцны прымаць рашэнне, калі на ім прысутнічае не менш               за 2/3 зацверджанага складу аргкамітэта. Рашэнне аргкамітэта лічыцца прынятым, калі за яго прагаласавала больш за палову прысутных                           на пасяджэнні членаў аргкамітэта.
  2. Аргкамітэт першага этапу рэспубліканскай алімпіяды:

         уносіць прапановы ў праграму правядзення першага этапу рэспубліканскай алімпіяды па адпаведным вучэбным прадмеце;

         забяспечвае прадастаўленне лабараторнага, камп’ютарнага і іншага неабходнага абсталявання ў адпаведнасці з Парадкам правядзення алімпіяды па кожным вучэбным прадмеце;

         прызначае адказных за суправаджэнне тураў першага этапу рэспубліканскай алімпіяды;

         прызначае спецыялістаў, адказных за рэгістрацыю і вядзенне базы даных удзельнікаў першага этапу рэспубліканскай алімпіяды;

         забяспечвае правядзенне інструктажу удзельнікаў па ахове працы, правілах пажарнай бяспекі і правілах дарожнага руху.

  1. Для падвядзення вынікаў асабістага першынства на першым этапе рэспубліканскай алімпіяды ствараецца журы.

         Склад журы на першым этапе рэспубліканскай алімпіяды па кожным вучэбным прадмеце фарміруецца з спецыялістаў па адпаведных вучэбных прадметах. Журы ўзначальвае старшыня.

  1. Колькасны склад журы на першым этапе рэспубліканскай алімпіяды ўстанаўліваецца ад 2 чалавек у залежнасці ад колькасці ўдзельнікаў і спецыфікі вучэбнага прадмета, па якім праводзіцца алімпіяда.
  2. Журы першага этапу рэспубліканскай алімпіяды:

         зацвярджае крытэрыі ацэнкі вынікаў выканання алімпіядных заданняў;

         правярае і ацэньвае выкананне алімпіядных заданняў адпаведнага тура;

         інфармуе ўдзельнікаў пра вынікі кожнага тура першага этапу рэспубліканскай алімпіяды па адпаведным вучэбным прадмеце;

         разглядае звароты ўдзельнікаў па пытаннях, якія ўзніклі ў іх па выніках ацэньвання выкананых імі алімпіядных заданняў;

         інфармуе ўдзельнікаў пра вынікі іх удзелу ў першым этапе рэспубліканскай алімпіяды;

         знаёміць удзельнікаў з аўтарскімі рашэннямі алімпіядных заданняў, прадстаўленымі іх распрацоўшчыкамі, пасля завяршэння ўсіх тураў першага этапу рэспубліканскай алімпіяды;

         вызначае пераможцаў першага этапу рэспубліканскай алімпіяды;

         уносіць прапановы ў аргкамітэт першага этапу рэспубліканскай алімпіяды па ўзнагароджанні ўдзельнікаў;

         афармляе пратаколы рашэнняў.

  1. Журы першага этапу рэспубліканскай алімпіяды вызначае      з ліку пераможцаў кандыдатаў у каманды ўстановы адукацыі для ўдзелу ў другім этапе рэспубліканскай алімпіяды.
  2. Рашэнні журы першага этапу рэспубліканскай алімпіяды прымаюцца на іх пасяджэннях і афармляюцца пратаколамі. Журы правамоцна прымаць рашэнне, калі на пасяджэнні прысутнічае не менш за 2/3 зацверджанага складу журы. Рашэнне лічыцца прынятым, калі за яго прагаласавала больш за палову прысутных на пасяджэнні членаў журы.
  3. Звароты ўдзельнікаў па пытаннях ацэньвання выкананых імі алімпіядных заданняў накіроўваюцца ў журы і разглядаюцца ім у дзень пасля завяршэння апошняга тура першага этапу рэспубліканскай алімпіяды.
  4. Па заканчэнні першага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце журы перадаюць у аргкамітэт свае рашэнні, агульныя спісы ўдзельнікаў з набранымі баламі, выкананыя імі алімпіядныя заданні.

ГЛАВА 3

УДЗЕЛЬНІКІ РЭСПУБЛІКАНСКАЙ АЛІМПІЯДЫ

  1. У першым этапе рэспубліканскай алімпіяды прымаюць удзел усе жадаючыя навучэнцы ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі.
  2. У першым этапе рэспубліканскай алімпіяды па кожным вучэбным прадмеце прымаюць ўдзел па адной камандзе ў адпаведнасці з заяўкамі.

         Склад каманды зацвярджаецца кіраўніком установы адукацыі.

  1. Установа адукацыі падае заяўкі ў аргкамітэт другога этапу рэспубліканскай алімпіяды на ўдзел адпаведных каманд у другім этапе рэспубліканскай алімпіяды.
  2. Кожную каманду ўстановы суправаджае кіраўнік каманды, які назначаецца адпаведна кіраўніком установы адукацыі.

ГЛАВА 4

ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ ПЕРШАГА ЭТАПУ РЭСПУБЛІКАНСКАЙ АЛІМПІЯДЫ

  1. 27. У дзень правядзення першага этапу рэспубліканскай алімпіяды ажыццяўляюцца:

         рэгістрацыя ўдзельнікаў алімпіяды;

         удакладненне заяўкі, прадстаўленай кіраўніком каманды;

         размеркаванне ўдзельнікаў каманд установы адукацыі                            па кабінетах;

         інструктаж па выкананні заданняў з навучэнцамі праводзіць кіраўнік каманды ўстановы адукацыі.

  1. Колькасць тураў, форма і працягласць іх правядзення ўстанаўліваюцца ў адпаведнасці з Парадкам правядзення алімпіяды па кожным вучэбным прадмеце, якія зацвярджаюцца аргкамітэтам першага этапу рэспубліканскай алімпіяды.
  2. У месцы правядзення тураў могуць знаходзіцца толькі адказныя за суправаджэнне адпаведных тураў, якія прызначаюцца кіраўніком установы адукацыі.
  3. Пры ўзнікненні збояў у працы абсталявання або іншых непрадбачаных сітуацыях па ўзгадненні з упаўнаважаным прадстаўніком аргкамітэта першага этапу рэспубліканскай алімпіяды ў месцы правядзення тура магчыма прысутнасць адпаведных спецыялістаў.
  4. У кабінетах, прызначаных для выканання алімпіядных заданняў, колькасць спецыяльна абсталяваных і пранумараваных рабочых месцаў павінна адпавядаць колькасці ўдзельнікаў. За адным сталом павінен знаходзіцца адзін чалавек і побач не могуць знаходзіцца прадстаўнікі адной каманды.
  5. Парадак збору і прадстаўлення журы выкананых удзельнікамі алімпіядных заданняў вызначаецца ў адпаведнасці з Парадкам правядзення алімпіяды па кожным вучэбным прадмеце.

 

 

ГЛАВА 5

ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ ПЕРШАГА ЭТАПУ РЭСПУБЛІКАНСКАЙ АЛІМПІЯДЫ, КІРАЎНІКОЎ КАМАНД

  1. У час правядзення першага этапу рэспубліканскай алімпіяды ўдзельнік мае права:

         задаваць пытанні журы па ўмове алімпіяднага задання;

         карыстацца неабходнымі для выканання алімпіядных заданняў сродкамі, дазволенымі ў адпаведнасці з устаноўленым парадкам правядзення алімпіяды па адпаведным вучэбным прадмеце;

         пакідаць месца выканання алімпіяднага задання ў выключных выпадках з дазволу і ў суправаджэнні асобы, адказнай за суправаджэнне тура па адпаведным вучэбным прадмеце.

  1. У час правядзення першага этапу рэспубліканскай алімпіяды ўдзельніку забараняецца:

         прыносіць і выкарыстоўваць кнігі, сшыткі, запісы, уласныя электронныя носьбіты інфармацыі, сумкі, мабільныя тэлефоны, пэйджары і іншыя сродкі электроннай сувязі;

         размаўляць, мяняць месца свайго размяшчэння без дазволу асобы, адказнай за суправаджэнне тура па адпаведным вучэбным прадмеце, абменьвацца запісамі з іншымі ўдзельнікамі.

  1. Удзельнік першага этапу алімпіяды абавязаны:

         выконваць правілы аховы працы, правілы пажарнай бяспекі і правілы дарожнага руху;

         захоўваць выкананне праграмы правядзення алімпіяды;

         выконваць патрабаванні парадку правядзення першага этапу рэспубліканскай алімпіяды па адпаведным вучэбным прадмеце.

  1. На працягу ўсяго перыяду, вызначанага для правядзення першага этапу рэспубліканскай алімпіяды, удзельнік не мае права адлучацца без дазволу або суправаджэння кіраўніка каманды.
  2. Удзельнік можа быць адхілены ад удзелу ў першым этапе рэспубліканскай алімпіяды ў выпадку:

         спазнення на чарговы тур без уважлівай прычыны;

         парушэнні ўстаноўленага парадку правядзення алімпіяды па адпаведным вучэбным прадмеце;

         наўмыснага псавання камп’ютарнага і іншага абсталявання;

         невыканання патрабаванняў, прадугледжаных дадзенай Інструкцыяй.

  1. Кіраўнікі каманд установы адукацыі:

         нясуць персанальную адказнасць за захаванне жыцця і здароўя ўдзельнікаў каманды ў перыяд правядзення першага этапу рэспубліканскай алімпіяды;

         адказваюць за дысцыпліну і парадак у камандах;

         забяспечваюць своечасовую і арганізаваную яўку членаў каманды на туры першага этапу рэспубліканскай алімпіяды.

 

ГЛАВА 6

ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ ПЕРШАГА ЭТАПУ РЭСПУБЛІКАНСКАЙ АЛІМПІЯДЫ

  1. На першым этапе рэспубліканскай алімпіяды журы вызначае пераможцаў з ліку ўдзельнікаў першага этапу рэспубліканскай алімпіяды.
  2. Колькасць пераможцаў на першым этапе рэспубліканскай алімпіяды ўсталёўваецца ўстановай адукацыі.
  3. Пераможцы першага этапу рэспубліканскай алімпіяды ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II і III ступені. Колькасць дыпломаў I, II і III ступені на першым этапе рэспубліканскай алімпіяды вызначаецца па класах.
  4. Пераможцы першага этапу рэспубліканскай алімпіяды ўзнагароджваюцца дыпломамі кіраўніка ўстановы адукацыі.
  5. Журы першага этапу рэспубліканскай алімпіяды вызначае ўдзельнікаў другога этапу рэспубліканскай алімпіяды, якія атрымалі большую колькасць балаў (не менш за 50%).
  6. Аргкамітэт першага этапу рэспубліканскай алімпіяды аналізуе і абагульняе матэрыялы першага этапу рэспубліканскай алімпіяды і прадстаўляе справаздачу ва ўпраўленне па адукацыі.
  7. Спісы пераможцаў першага этапу рэспубліканскай алімпіяды зацвярджаюцца загадам кіраўніка ўстановы адукацыі.

 

ГЛАВА 8

ПАРАДАК ПАДРЫХТОЎКІ, ЗАХАВАННЯ АЛІМПІЯДНЫХ ЗАДАННЯЎ ДЛЯ ПЕРШАГА ЭТАПУ РЭСПУБЛІКАНСКАЙ АЛІМПІЯДЫ

  1. Алімпіядныя заданні для першага этапу рэспубліканскай алімпіяды па кожным вучэбным прадмеце:

         рыхтуюцца ўпраўленнем па адукацыі і высылаюцца на ўстановы за тры дні да пачатку алімпіяды;

         тыражуюцца членамі аргкамітэта першага этапу рэспубліканскай алімпіяды ў прысутнасці старшыні журы па кожным вучэбным прадмеце;

         захоўваюцца ў кабінеце кіраўніка ўстановы адукацыі або яго намесніка ў канвертах з пячаткай і подпісам кіраўніка;

         ускрываюцца членамі аргкамітэта першага этапу ў прысутнасці ўдзельнікаў Алімпіяды па кожным вучэбным прадмеце.

 

свернуть

Графік правядзення І этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах у ДУА “Гольчыцкі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа” 2022/2023 навучальны год

Прадмет

Клас

Дата і час правядзення

Месца

правядзення

Настаўнік

Руская мова

9 - 11

16.09.2022

12.00 - 14.00

Кабінет рускай мовы

Крот Н.М.

Нямецкая мова

10 - 11

17.09.2021

10.00 - 12.00

Кабінет нямецкай мовы, кабінет інфарматыкі

Сыцько Т.Я.

Працоўнае навучанне

8 - 11

23.09.2022

12.00 - 14.00

Кабінет абслуговай працы

Матыліцкая А.І.

Хімія

9 - 11

23.09.2022

12.00 - 14.00

Кабінет хіміі

Шапавал В.А.

Матэматыка

8 - 11

24.09.2022

10.00 - 12.00

Кабінет матэматыкі

Шымчэнка В.В.

Біялогія

9 - 11

24.09.2022

10.00 - 12.00

Кабінет хіміі

Шапавал В.А.

Інфарматыка

7 - 11

26.09.2022

12.00-14.00

Кабінет інфарматыкі

Баранаў А.С.

Беларуская мова

і літаратура

9 - 11

07.10.2022

12.00 - 14.00

Кабінет беларускай мовы

Саротнік Ж.С.

Фізіка

9 - 11

08.10.2022

10.00-12.00

Кабінет фізікі

Баранаў А.С.

Фізічная культура і здароўе

9 - 10

08.10.2022

10.00 - 13.00

Кабінет нямецкай мовы, спартыўная зала

Ілюкевіч Д.У.

Гісторыя

10

15.10.2022

10.00 - 12.00

Кабінет гісторыі

Шакун Т.І.

свернуть

Арганізацыйны камітэт правядзення І этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах ДУА “Гольчыцкі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа” 2022/2023 навучальны год

Арганізацыйны камітэт

правядзення І этапу рэспубліканскай алімпіяды

па вучэбных прадметах

ДУА “Гольчыцкі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа”

2022/2023 навучальны год

  1. Корбут Т.Л., дырэктар
  2. Сугака В.С., намеснік дырэктара
  3. Гурыновіч А.В., намеснік дырэктара
  4. Шымчэнка В.В., кіраўнік МА настаўнікаў матэматычнага і прыродазнаўчага цыкла прадметаў
  5. Крот Н.М., кіраўнік МА настаўнікаў сацыяльна-гуманітарнага цыкла прадметаў

 

Састаў журы

Вучэбны прадмет “Нямецкая мова”

  1. Корбут Т.Л., дырэктар, старшыня журы
  2. Сыцько Т.Я., настаўнік нямецкай мовы, член журы
  3. Гурыновіч А.В., настаўнік англійскай мовы, член журы

Вучэбны прадмет “Гісторыя”

  1. Корбут Т.Л., дырэктар, старшыня журы
  2. Шакун Т.І., настаўнік гісторыі, член журы
  3. Крот Н.М., кіраўнік МА настаўнікаў сацыяльна-гуманітарнага цыкла прадметаў, член журы

Вучэбныя прадметы “Беларуская мова і літаратура”

  1. Сугака В.С., намеснік дырэктара, старшыня журы
  2. Саротнік Ж.С., настаўнік беларускай мовы і літаратуры, член журы
  3. Шкудун В.С., настаўнік беларускай мовы і літаратуры, член журы

Вучэбны прадмет “Працоўнае навучанне”

  1. Гурыновіч А.В., намеснік дырэктара, старшыня журы
  2. Матыліцкая А.І., настаўнік абслуговай працы, член журы
  3. Баранаў А.С., настаўнік фізікі і інфарматыкі, член журы

Вучэбны прадмет “Біялогія”

  1. Гурыновіч А.В., намеснік дырэктара, старшыня журы
  2. Шапавал В.А., настаўнік хіміі і біялогіі, член журы
  3. Матыліцкая А.І., настаўнік абслуговай працы, член журы

Вучэбны прадмет “Фізічная культура і здароўе”

  1. Гурыновіч А.В., намеснік дырэктара, старшыня журы
  2. Ілюкевіч Д.У., настаўнік фізічнай культуры, член журы
  3. Шэлег Н.І., настаўнік пачатковых класаў, член журы

Вучэбны прадмет “Матэматыка”

  1. Сугака В.С., намеснік дырэктара, старшыня журы
  2. Чыберына А.М., настаўнік матэматыкі, член журы
  3. Шымчэнка В.В., настаўнік матэматыкі, член журы

Вучэбны прадмет “Хімія”

  1. Сугака В.С., намеснік дырэктара, старшыня журы
  2. Шапавал В.А., настаўнік хіміі і біялогіі, член журы
  3. Шымчэнка В.В., настаўнік матэматыкі, член журы

Вучэбныя прадметы “Руская мова і літаратура”

  1. Сугака В.С., намеснік дырэктара, старшыня журы
  2. Крот Н.М., настаўнік рускай мовы і літаратуры, член журы
  3. Саротнік Ж.С., настаўнік беларускай мовы і літаратуры, член журы

Вучэбны прадмет “Фізіка”

  1. Сугака В.С., намеснік дырэктара, старшыня журы
  2. Баранаў А.С., настаўнік фізікі і інфарматыкі, член журы
  3. Шымчэнка В.В., настаўнік матэматыкі, член журы

 

Адказныя за тыражыраванне алімпіядных заданняў:

  1. Сугака В.С., намеснік дырэктара
  2. Баранаў А.С., настаўнік фізікі і інфарматыкі
свернуть