Банк даных матываваных навучэнцаў 2022/2023 н.г.

Банк даных адораных і матываваных навучэнцаў на 2023/2024 навучальны год

№ п/п

Прозвішча і імя навучэнца

Клас

Вучэбны прадмет/алімпіяда/

КРДХ

Настаўнік

1

Мошка Аліна

4

Чалавек і свет/КРДХ

Анцыповіч А.В.

2

Фіцнер Ева 

5

Матэматыка

Шымчэнка В.В.

3

Блінцова Варвара

5

Матэматыка

Шымчэнка В.В.

4

Баравік Цімафей

5

Беларуская мова

Саротнік Ж.С.

5

Голых Злата 

9

ФКіЗ

Ілюкевіч Д.У.

6

Кунтыш Аляксандр 

9

ФКіЗ

Ілюкевіч Д.У.

7

Кушаль Даніла 

9

Руская мова

Крот Н.М.

8

Мышук Дар’я 

10

Беларуская мова

Саротнік Ж.С.

9

Лапцэвіч Вера 10 Працоўнае навучанне (абслуговая праца) Матыліцкая А.І.
свернуть

Праграма “Адораныя дзеці” ДУА “Першамайская сярэдняя школа Слуцкага раёна”

Тлумачальная запіска

Выяўленне адораных дзяцей

Выяўленне адораных дзяцей праходзіць на падставе назірання, вывучэння псіхалагічных асаблівасцей, маўлення, памяці, лагічнага мыслення. Работа з адоранымі і здольнымі навучэнцамі, іх пошук, выяўленне і развіццё з’яўляецца адным з важнейшых аспектаў дзейнасці школы. Такія дзеці маюць больш высокія, у параўнанні з большасцю, інтэлектуальныя здольнасці , успрымальнасць да навучання, творчыя магчымасці і праяўленні; дамінуючую пазнавальную актыўнасць; адчуванне радасці ад атрымання ведаў.

Умоўна вылучаюць тры катэгорыі адораных навучэнцаў:

  1. Дзеці з незвычайна высокім агульным узроўнем разумовага развіцця пры іншых роўных умовах (такія дзеці часцей за ўсё сустракаюцца ў дашкольным і малодшым школьным узросце)
  2. Дзець з прыкметамі спецыяльнай разумовай адоранасці – у пэўнай вобласці навукі, мастацтва, спорта і іншых відах дзейнасці. (падлеткавы ўзрост).
  3. Навучэнцы, якія не дасягаюць па якіхсьці прычынах поспехаў у навучанні, але якія валодаюць яркай пазнавальнай актыўнасцю, арыгінальнасцю псіхічнага складу, разумовымі рэзервамі (часцей сустракаюцца ў старэйшым школьным узросце)

Прынцыпы работы педагога з адоранымі навучэнцамі:

  • Прынцып максімальнай разнастайнасці прадстаўленых магчымасцей для развіцця асобы;
  • Прынцып узрастання ролі пазаўрочнай дзейнасці;
  • Прынцып індывідуалізацыі і дыферэнцыяцыі навучання;
  • Прынцып стварэння ўмоў для сумеснай работы навучэнцаў пры мінімальным удзеле насташніка;
  • Прынцып свободы выбару навучэнцам дадатковых адукацыйных паслуг, дапамогі, настаўніцтва.

Мэты работы з адоранымі дзецьмі:

  • выяўленне адораных дзяцей;
  • стварэнне ўмоў для аптымальнага развіцця адораных дзяцей, чыя адоранасць на дадзены момант можа быць яшчэ не выяўлена, а таксама проста здольных дзяцей, у адносінах якіх ёсць сур’ёзная матывацыя  на якасны ўздым у развіцці іх здольнасцей;
  • развіццё і выпрацоўка сацыяльна каштоўных кампетэнцый у навучэнцаў; адаптацыя і  дапрофільная падрыхтоўка выпускнікоў.

Стратэгія работы з адоранымі дзецьмі 

I этап – аналітычны – пры выяўленні адораных дзяцей улічваюцца іх поспехі ў якой-небудзь дзейнасці. Творчы патэнцыял дзіцяці можа атрымаць развіццё ў розных адукацыйных абласцях.

II этап – дыягнастычны–індывідуальная ацэнка пазнаваўчых, творчых магчымасцей і здольнасцей дзіцяці. На гэтым этапе праводзяцца групавыя формы работы: конкурсы, трэнінгі, творчыя справаздачы, праектныя заданні, марафоны, аб’яднанні дадатковай адукацыі і аб’яднанні па інтарэсах.

III этап – этап фарміравання, паглыблення і развіцця здольнасцей навучэнцаў.

  

Умовы паспяховай работы з адоранымі навучэнцамі

  1. Асэнсаванне важнасці гэтай работы кожным членам калектыву і ўмацаванне ў сувязі з гэтым увагі да праблемы фарміравання станоўчай матывацыі да навучання.
  2. Стварэнне і пастаяннае ўдасканаленне метадычнай сістэмы работы з адоранымі дзецьмі.

Формы работы з адоранымі навучэнцамі

 - індывідуальныя віды дзейнасці на вучэбных занятках для здольных научэнцаў;

 - факультатывы;

 -  інтэлектуальныя конкурсы;

 - удзел у алімпіядах;

 - работа па індывідуальных планах.

Рэсурснае забеспячэнне праграмы:

- бібліятэчны фонд – наяўнасць літаратуры;

- ІКТ;

- выкарыстанне магчымасцей рэсурсных цэнтраў.

Крытэрыі эфектыўнасці:

  1. Высокі ўзровень пазнавальнага інтарэсу да прадмета;
  2. Удзел у алімпіядах і конкурсах рознага ўзроўню.
  3. Рэзультаты рэалізацыі праграмы.

 

свернуть