Тыдзень мабільнасці

План правядзення тыдня мабільнасці

Дата

правядзення

Мерапрыемства

Класы

Адказныя

 

16.09

Гадзіна пытанняў і адказаў “22 верасня − Дзень без аўтамабіля”

І-Ⅺ

Шашок Т.У.

17.09

Конкурс малюнкаў “Эка-транспарт будучыні”

І-Ⅴ

Гурыновіч І.П.

18.09

Конкурс знаўцаў ПДР “Веласіпедыст і дарога”

Ⅳ-Ⅵ

Шашок Т.У.

19.09

Экалагічная гадзіна “Еўрапейскі тыдзень мабільнасці − чым карысны ровар”

І-Ⅺ

Класныя кіраўнікі

20.09

Распаўсюджванне буклетаў “Шкода ад аўтамабіля“

Ⅷ-Ⅺ

Шкудун В.С.

21.09

Экалагічны відэамарафон “Зробім свет чысцейшым”

Ⅴ-Ⅺ

Саротнік Ж.С.

свернуть

Гадзіна пытанняў і адказаў “22 верасня − Дзень без аўтамабіля”

16.09.2024

Ва ўстанове адукацыі у рамках тыдня мабільнасці з навучэнцамі 1-11 класаў адбылася гадзіна зносін “22 верасня – Дзень без аўтамабіля”. Мэта мерапрыемства: пазнаёміць навучэнцаў са святам “Дзень без аўтамабіля”, даць зразумець, што магчыма жыць і без дапамогі аўтамабіля; выхоўваць імкненне беражлівых адносін да прыроды, актыўнага ўдзелу ў абароне навакольнага асяроддзя.

свернуть

Конкурс малюнкаў “Эка-транспарт будучыні”

17.09.2024

Падчас мерапрыемства навучэнцы абмеркавалі асноўныя віды эка-транспарту. Настаўнік звярнула ўвагу на выкарыстанне ў паўсядзённым жыцці такога транспарту. Дзеці з вялікім захапленнем намалявалі экалагічныя сродкі перамяшчэння.

свернуть

Конкурс знаўцаў ПДР “Веласіпедыст і дарога”

18.09.2024

Напярэдадні Сусветнага дня без аўтамабіля сярод навучэнцаў 4-6 класаў адбыўся конкурс знаўцаў правіл дарожнага руху. Дадзенае мерапрыемства прапагандавала ідэю пешага і веласіпеднага спосабаў перамяшчэння і адмову ад аўтамабіля.

свернуть

Экалагічная гадзіна “Еўрапейскі тыдзень мабільнасці − чым карысны ровар”

19.09.2024

Навучэнцы ўстановы адукацыі ў рамках акцыі “Сусветны дзень без аўтамабіля” правялі майстар-клас язды на ровары. Дзеці прыйшлі да высновы, што язда на ровары карысна не толькі для прыроды, але і для здароўя людзей. Мэта: прыцягненне ўвагі дзяцей і дарослых да праблемы негатыўнага ўплыву, які робіцца аўтамабілямі на навакольнае асяроддзе.

свернуть

Экалагічны відэамарафон “Зробім свет чысцейшым”

21.09.2024

Падчас прагляду відэа на экалагічную тэматыку навучэнцы азнаёміліся з гісторыяй узнікнення аўтамабільнага транспарту, даведаліся аб шкодзе, якую прыносіць аўтамабіль навакольнаму асяроддзю, пашырылі веды пра эка-транспарт. 

свернуть
поделиться в: