Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне па адукацыі Слуцкага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
"Першамайская сярэдняя школа Слуцкага раёна"
28.03.2025 у лагеры "Праметэй" Дзень здаровага ладу жыцця пачаўся з хвілінкі здароўя "Будзь асцярожны на дарогах" з мэтай замацавання ведаў правілаў дарожнага руху. Далей прайшла гутарка з элементамі гульні "Здаровыя звычкі - здаровы лад жыцця". Дзеці актыўна ўдзельнічалі і з задавальненнем выконвалі розныя заданні. Дружна паўдзельнічалі ў шашачным турніры, дзе паказалі сваю кемлівасць і ўважлівасць. Каб садзейнічаць выхаванню патрыятызму да сваёй краіны, была праведзена экскурсія "Спаленыя вескі Случчыны". Дзеці з захапленне слухалі пра лёс беларускага народу, пра тое, што яму давялося вытрымаць ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Пасля гутаркі, вучні адчулі гонар за сваю Радзіму і подзвіг нашых салдат. Закончыўся дзень прагулкай-назіраннем "Вясна спявае на розныя галасы".
У лагеры "Праметэй" Дзень краязнаўства. Падчас віктарыны "Па сцяжынках маёй радзімы" навучэнцы прадэманстравалі веды пра флору і фаўну Рэспублікі Беларусь. З задавальненнем дзеці прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў "Беларусь - гэта мы!" Асаблівую асалоду атрымалі вучні ў час гульняў у спартыўнай зале і пры наведванні басейна.
У лагеры "Праметэй" Дзень падарожжа "Пазней Беларусь" пачаўся хвілінай здароўя "Выконвай правілы асабістай гігіены", падчас якой дзеці адзначылі, што чыста жыць -здаровым быць. Дзень працягваўся наведваннем кінатэатра "Беларусь" у г. Слуцку, дзе выхаванцы з цікавасцю прагледзелі кінастужку "Галаваломка". Але, асабліва былі задаволены дзеці, наведваннем басейна
Дзень бяспекі пачаўся хвілінкай здароўя, падчас якой школьнікі атрымалі карысныя парады і рэкамендацыі па прафілактыцы вірусных захворванняў. Разам з Цётачкай савою дзеці паўтарылі правілы бяспекі ў розных жыццёвых сітуацыях. Гульня-падарожжа "На сонечнай палянцы" дазволіла маленькім даследчыкам адкрыць для сябе прыгажосць прыроды і важнасць яе захавання. Дзеці з вялікім захапленнем ўдзельнічалі ў розных заданнях, якія дапамаглі ім зразумець, як важна клапаціцца пра навакольнае асяроддзе. Завяршыўся дзень спартыўным мерапрыемствам "Спорт вакол нас!", дзе ўдзельнікі мелі магчымасць прадэманстраваць свае фізічныя здольнасці і развіць камандны дух.