Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне па адукацыі Слуцкага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
"Першамайская сярэдняя школа Слуцкага раёна"
Падчас завочнага падарожжа "Мемарыяльны комплекс Прарыў" навучэнцы 5 класа атрымалі незабыўныя ўражанні ад ўбачанага і пачутага пра самую буйную аперацыю нацыстаў супраць партызан Полацка-Лепельскай зоны, ў выніку якой было прарвана акружэнне і выведзена з блакады каля 15 тысяч мірных жыхароў
27 сакавіка навучэнцы 1- 5 класаў паўдзельнічалі ў інтэрактыўнай гульні " Прафесіі нашых бацькоў". Дзеці з вялікім жаданнем і гонарам расказвалі аб прафесіях і месцах працы сваіх бацькоў. Падзяліліся сваімі марамі аб будучых прафесіях.
Гутарка з элементамі віктарыны "Физкультуру не любить -под собою сук рубить" і дэманстрацыяй фізічных практыкаванняў, накіраваных на фарміраванне правільнай паставы
Адбылася гадзіна зносін "Не пракуры сваё здароўе", падчас якой навучэнцы ўпэўніліся ў негатыўным уздзеянні курэння на арганізм чалавека і неабходнасці фарміраваць навыкі здаровага ладу жыцця.
Дзеці пачатковых класаў з захапленнем паўдзельнічалі ў рухомых гульнях "Шырэй круг". Асаблівую радасць навучэнцам даставілі гульні "Горад - поле", "Гусі - лебедзі", "Совушка". Гульні садзейнічалі ўмацаванню сяброўства і ўзаемадапамогі, развіццю лоўкасці, смеласці, арыенціроўкі ў прасторы.
Ролевая гульня "Як знайсці сябра і не страціць яго" падчас якой навучэнцы выпрацавалі правілы, якія дапамагаюць ўмацаваць сяброўства