Атрад "Усмешка"

Дзень развітання

21.06.2023

21 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры “Праметэй” прайшоў Дзень развітання.
У час хвілінкі бяспекі “Адпачывай правільна” выхаванцы лагера паўтарылі правіла паводзін на дарозе, дома, на вадзе, падчас наведвання леса. Актыўна дзеці ўдзельнічалі ў спартыўнай гадзіне “Вышэй і хутчэй за ўсіх”, у якой змаглі паказаць свае магчымасці і навыкі. Завяршыўся дзень танцавальна-гульнявой праграмай “Я танцую лепш за ўсіх!”.

  

свернуть

Дзень добрых спраў

20.06.2023

З мэтаю папярэджання дзіцяча- транспартнага траўматызму, выхавання навыкаў бяспечных паводзін пры яздзе на ровары адбылася хвілінка бяспекі
" Правілы язды на ровары".
Выхаванцы лагера "Праметэй" наведалі майстар-клас " Па старонках старажытных кніг",, які адбыўся ў Галерэі мастацтваў імя В.С.Садзіна.
Супрацоўнік філіяла " Музея этнаграфіі" разам з дзецьмі ажыццявілі міні-тур " Па вуліцах Слуцка", у час якога яшчэ раз узгадалі год утварэння горада і наведалі самыя знакамітыя мясціны.
З мэтаю фарміравання ў выхаванцаў уяўлення пра прафесію выратавальнік, бяспечных паводзін у час летніх канікул, адказнасці за свае дзеянні дзеці наведвалі Слуцкі РАНС.

  

свернуть

Дзень здаровых звычак

19.06.2023

З мэтай пашырэння ведаў навучэнцаў аб падзеях у гады Вялікай Айчыннай вайны, выхавання любові да Радзімы, у рамках праекта "Глядзі і памятай", у адпаведнасці з планам работы аздараўленчага лагера "Праметэй" навучэнцы малодшых класаў праглядзелі мастацкі фільм "Іванава дзяцінства".

У госці да дзяцей завітала Фрэкен Бок і Карлсан, якія падрыхтавалі цікавыя конкурсы, гульні. Час праляцеў хутка і з карысцю.

З мэтай фарміравання ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да роднай мовы, развіцця нацыянальнай свядомасці сярод навучэнцаў пачатковых класаў прайшоў конкурс чытальнікаў "Родная мова"

свернуть

Дзень малой радзімы

12.06.2023

12 чэрвеня - Дзень малой радзімы. Навучэнцы наведалі ГУК "Слуцкі гарадскі моладзевы центр" і сталі ўдзельнікамі конкурсна-забаўляльнай праграмы "Лета ў госці нас чакае". Падчас інфармацыйнай гадзіны "2023 - Год міру і стварэння" навучэнцы папоўнілі свае веды аб дасягненнях Случчыны і яе славутых працаўніках. У школьнай бібліятэцы адбыўся конкурс чытачоў "Пісьменнікі Случчыны", у ходзе якога дзеці прадэманстравалі выразнае чытанне вершаў паэтаў Случчыны.

  

  

свернуть

Дзень прававых ведаў

10.06.2023

У пачатку дня традыцыйна прайшла хвілінка здароўя ,,У царстве гігіены", падчас якой школьнікі паўтарылі правілы асабістай гігіены. Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у прававой гульні "Па краіне “pravo,by", якая садзейнічала фарміраванню ў навучэнцаў правільнага стаўлення да сваіх правоў і адказнасці пры выкананні сваіх абавязкаў. Для замацавання ведаў аб правах дзяцей быў праведзены конкурс малюнкаў на асфальце "Малюю свае правы". Важным вынікам дня стала ўсведамленне школьнікамі думкі аб тым, што веданне сваіх правоў і абавязкаў робіць жыццё паспяховым, выхоўвае грамадзянскую адказнасць і пачуццё ўласнай годнасці.

  

свернуть

Дзень здаровага ладу жыцця

08.06.2023

У аздараўленчым лагеры Дзень здаровага ладу жыцця. З мэтай стварэння ўмоў для засваення паняцця "атрутных раслін", фарміравання разумення небяспекі атрутных раслін для здароўя і жыцця чалавека была праведзена хвілінка бяспекі "Асцярожна: атрутныя расліны". З мэтай інфармавання аб шкодзе ўжывання электронных цыгарэт, іх складзе і ўплыве на арганізм была праведзена інтэрактыўная гадзіна "Электронныя цыгарэты: за ці супраць?" Падчас спартыўнай гадзіны “Алімпійскія надзеі краіны” деці з задавальненнем удзельнічалі ў гульнях “Капітошка” і “Нептун”. А ў час мерапрыемства “Другія гульні СНД “Праметэй 2023”” выхаванцы лагера паказалі свае спартыўныя ўменні, хуткасць, спрытнасць і сілу.

свернуть

Дзень "ПДР"

07.06.2023

У ходзе віктарыны “Чырвоны, жоўты, зялёны” школьнікі ў гульнявой форме замацавалі веды аб правілах паводзін пешаходаў, аб дарожных знаках, аб прызначэнні святлафораў і яго сігналах. З мэтай замацавання ведаў навучэнцаў аб правілах дарожнага руху і давядзення да свядомасці дзяцей, да чаго можа прывесці парушэнне правілаў дарожнага руху была праведзена віктарына “З павагай да ПДР”. Школьнікі паглядзелі навучальны мультыплікацыйны фільм "Азбука бяспечнасці на дарозе" і ўсвядомілі, што аўтамабіль - гэта крыніца павышанай небяспекі, але пры выкананні ўсіх правілаў ён можа стаць надзейным сябрам і выручыць у шматлікіх сітуацыях. Падчас спартыўнай гадзіны “Турысцка-спартыўная паласа” дзеці добразычліва ставіліся адно да аднаго, дапамагалі пераадольваць перашкоды і стварылі радасны пазітыўны настрой на ўвесь дзень.

свернуть

Дзень эрудытаў

06.06.2023

Падчас гутаркі “Як абараніць сябе ад вірусаў?” выхаванцы ўспомнілі правілы асабістай гігіены, спосабы захавання здароўя і абароны яго ад вірусаў. Гульнявая праграма на свежым паветры “Пагуляем, адпачнем, з карысцю час правядзем” садзейнічала развіццю ў дзяцей спрытнасці, сілы, кемлівасці. Выхаванцы бадзёра і актыўна прайшлі ўсе этапы гульні.

свернуть

Дзень сяброўства

03.06.2023

З мэтай выхавання адказнасці за ўласнае здароўе, цікавасці і павагі да агульных законаў дарог і вуліц, садзейнічання фарміраванню навыкаў бяспечных паводзін на дарозе 3 чэрвеня ў лагеры прайшла хвілінка бяспекі "Веласіпедыст. Правілы бяспечных паводзін", прысвечаная Міжнароднаму Дню веласіпедаў.

З мэтай выхавання ў падрастаючага пакалення пачуцця патрыятызму, любові да родных мясцін, цікавасці да нацыянальнай культуры, у рамках мерапрыемстваў да Года міру і стварэння 3 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры прайшла інтэрактыўная гутарка "Разам мы - Беларусь!"

свернуть