Атрад "Сонейка"

Дзень развітання

21.06.2023

У час хвілінкі бяспекі “Адпачывай правільна” выхаванцы лагера паўтарылі правіла паводзін на дарозе, дома, на вадзе, падчас наведвання леса. Актыўна дзеці ўдзельнічалі ў спартыўнай гадзіне “Вышэй і хутчэй за ўсіх”, у якой змаглі паказаць свае магчымасці і навыкі. Завяршыўся дзень танцавальна-гульнявой праграмай “Я танцую лепш за ўсіх!”.

свернуть

Дзень добрых спраў

20.06.2023

З мэтаю папярэджання дзіцяча- транспартнага траўматызму, выхавання навыкаў бяспечных паводзін пры яздзе на ровары адбылася хвілінка бяспекі "Правілы язды на ровары".
Выхаванцы лагера "Праметэй" наведалі майстар-клас " Па старонках старажытных кніг",, які адбыўся ў Галерэі мастацтваў імя В.С.Садзіна.
Супрацоўнік філіяла " Музея этнаграфіі" разам з дзецьмі ажыццявілі міні-тур " Па вуліцах Слуцка", у час якога яшчэ раз узгадалі год утварэння горада і наведалі самыя знакамітыя мясціны.
З мэтаю фарміравання ў выхаванцаў уяўлення пра прафесію выратавальнік, бяспечных паводзін у час летніх канікул, адказнасці за свае дзеянні дзеці наведвалі Слуцкі РАНС

свернуть

Дзень здаровых звычак

19.06.2023

Праведзеная інтэрактыўная гутарка "Каранавірус: памятай і выконвай правілы" садзейнічала выхаванню рэспіраторнага этыкету навучэнцаў. Пашырылі і сістэматызавалі свае веды падлеткі пра асабістую гігіену, пра рэжым харчавання, пра шкодныя звычкі пад час інтэлектуальнай гульні "Чалавек і яго здароўе", якая садзейнічала фарміраванню ўстановак да вядзення здаровага ладу жыцця.

свернуть

Дзень кнігалюбаў

17.06.2023

У рамках праекта "Глядзі і памятай" адбыўся прагляд кінафільма "У бой ідуць адны "старыя", які прысвечаны подзвігу лётчыкаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Цікава, весела і змястоўна прайшла дыскатэка "Фарбы лета" сумесна з Гольчыцкім СДК

свернуть

Дзень мужнасці

16.06.2023

У школьным музеі этнаграфіі і быту для навучэнцаў была праведзена патрыятычная гадзіна "Спаленыя вёскі Першамайскага сельсавета", прысвечаная Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Падлеткі азнаёміліся з інфармацыйнымі матэрыяламі стэндаў "Без тэрміну даўнасці", "Случчына ў агні", з цікавасцю слухалі аповед экскурсавода аб трагічных старонках вёсак, якія былі знішчаны разам з людзьмі ў час ваеннага ліхалецця, разглядалі матэрыялы папак "Людская памяць жыве", "Успамінаючы герояў. Патрыятычны маршрут", ваенныя фотаздымкі.

Шмат бадзёрасці і пазітыўных эмоцый атрымалі дзеці, наведаўшы ДУ "Слуцкі раённы цэнтр ФАЦ" а/г Казловічы.

свернуть

Дзень творчасці

15.06.2023

15.06.2023 года ў аздараўленчым лагеры "Праметэй" - Дзень творчасці.
Выхаванцы лагера наведалі музей "Слуцкія паясы". Дзеці з цікавасцю слухалі аповед экскурсавода пра гісторыю ўзнікнення мануфактуры ў Слуцку, віды і памеры паясоў, з чаго іх ткалі і хто мог вырабляць такія паясы. Акрамя гэтага наведалі месца, дзе зараз ткуць слуцкія паясы і пазнаёміліся з сучасным станком і працэсам яго работы.
З мэтаю знаёмства з народнымі рамёствамі Беларусі дзеці сталі ўдзельнікамі майстар-класа па выразанні выцінанкі ў Слуцкім гарадскім доме культуры. Выхаванцы з задавальненнем выразалі птушку. Яны таксама яшчэ даведаліся пра тое, што выцінка ўзнікла на Беларусі ў канцы XIX стагоддзя як спосаб аздаблення інтэр'ера традыцыйнага жылля

свернуть

Дзень прыгод

14.06.2023

14 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры з дзённым знаходжаннем "Праметэй" - Дзень прыгод.
Дзень пачаўся з ранішняй гімнастыкі.
З мэтаю фарміравання ў дзяцей бяспечных паводзін на дарозе, развіцця ўмення карыстацца дарожнымі знакамі ў час руху адбылася хвілінка бяспекі " Гэтыя правілы ты ведай і заўсёды іх выконвай".
Яркія незабыўныя эмоцыі выхаванцы лагера атрымалі ў час правядзення спартыўна-забаўляльнай праграмы
"Летнія прыгоды", якая была праведзена сумесна з Гольчыцкім СДК.
Прагляд кінафільма "Прыгоды Электроніка".

свернуть

Дзень патрыятызму

13.06.2023

Дзень пачаўся з хвілінкі здароўя "Рэжым дня- аснова жыцця чалавека". Адбылась экскурсія ў ДУ "Слуцкі краязнаўчы музей". Прайшоў прагляд мультфільма "Трыа ў пер'ях" ў кінатэатры "Беларусь"

свернуть

Дзень малой радзімы

12.06.2023

12 чэрвеня - Дзень малой радзімы. Навучэнцы наведалі ГУК "Слуцкі гарадскі моладзевы центр" і сталі
ўдзельнікамі конкурсна-забаўляльнай праграмы "Лета ў госці нас чакае". Падчас інфармацыйнай гадзіны "2023 - Год міру і стварэння" навучэнцы папоўнілі свае веды аб дасягненнях Случчыны і яе славутых працаўніках. У школьнай бібліятэцы адбыўся конкурс чытачоў "Пісьменнікі Случчыны", у ходзе якога дзеці прадэманстравалі выразнае чытанне вершаў паэтаў Случчыны.

свернуть

Дзень прававых ведаў

10.06.2023

У аздараўленчым лагеры прайшоў Дзень прававых ведаў. Пад час правядзення інтэрактыўнай гутаркі "Правы+ абавязкі" навучэнцы называлі свае правы, разважалі аб абавязках, прааналізавалі ўчынкі герояў прачытанага апавядання Я.Бяганскай "Новенькая". Дадзенае мерапрыемства садзейнічала фарміраванню прававой культуры падлеткаў.

У гульнявой форме прайшло мерапрыемства " У царстве гігіены", якое садзейнічала ўсведамленню дзецьмі важнасці і неабходнасці захавання правілаў асабістай гігіены.

З вялікім задавальненнем прынялі дзеці ўдзел у конкурсе малюнкаў "Свет маіх захапленняў".

свернуть

Дзень ветлівасці

09.06.2023

Дзень ветлівасці, падчас якога навучэнцы былі актыўнымі ўдзельнікамі конкурса "Лепшая віншавальная паштоўка", ролевай гульні "Чароўныя словы", дзе адпрацоўваліся навыкі ветлівых паводзін у соцыуме, а таксама навучэнцам былі нагаданы "Сакрэты Майдадыра", што асабліва актуальна ў летні перыяд

свернуть

Дзень "ПДР"

07.06.2023

З мэтай замацавання ведаў асноўных правіл паводзін на дарозе з навучэнцамі праведзены: гульня "Ведайце правілы руху, як табліцу множання", віктарына "Чырвоны, жоўты, зялёны", відэапрагляд "Азбука бяспечнасці на дарозе"

свернуть

Дзень абароны прыроды

05.06.2023

Дзень абароны прыроды ў лагеры "Праметэй", падчас якога навучэнцы былі ўдзельнікамі конкурса малюнкаў "Які цудоўны гэты свет", выступалі, абменьваліся думкамі. Дадзеныя мерапрыемствы пабуджалі дзяцей да добрых спраў і ўчынкаў, да актыўнай практычнай дзейнасці (цаніць, берагчы, захоўваць, множыць багацце прыроды роднай Беларусі), садзейнічала развіццю вопыту сацыяльна адказнай дзейнасці ў акаляючым асяроддзі.

Адбылася экскурсія ў ДУА "Слуцкі эколага-біялагічны цэнтр навучэнцаў", падчас якой вучні наведалі "Музей салаўя", вугалок жывой прыроды, даведаліся пра разнастайныя пароды дрэў, дакрануліся да лісцёўніцы, набраліся энергіі ад старажытнага дуба, папоўнілі веды пра жывёльны свет Беларусі. Мерапрыемства спрыяла экалагічнаму выхаванню дзяцей.

свернуть

Дзень сяброўства

03.06.2023

Наш дзень пачаўся са знаёмства з правіламі бяспечных паводзін пры яздзе на веласіпедзе. Працягнуўся дзень інтэрактыўнай гутаркай "Разам мы - Беларусь!". Гульні на свежым паветры - гэта заўсёды замацаванне здароўя, удасканаленне фізічных якасцей, стварэнне бадзёрасці, вясёлага настрою.

свернуть

Дзень спорту і здароўя

02.06.2023

Выхаванцы лагера сталі ўдзельнікамі "Сваёй гульні: Краіна здароўя", мэта якой фарміраванне неабходных ведаў, уменняў і навыкаў па здаровым ладзе жыцця .
Дзеці наведалі ДУ "Слуцкая спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву", дзе ўдасканалілі свае навыкі па плаванні.
Цікава і змястоўна прайшла для выхаванцаў лагера экскурсія ў дзіцячай бібліятэцы г.Слуцка.
Інтэрактыўная гадзіна " Сімвалы Алімпійскіх гульняў", садзейнічала развіццю цікавасці да розных відаў спорту, жаданне займацца фізічнай культурай.
Гульні на свежым паветры - гэта заўсёды замацаванне здароўя, удасканаленне фізічных якасцей, стварэнне бадзёрасці, вясёлага настрою

свернуть

Дзень бяспекі

01.06.2023

Дзень пачаўся з зарадкі. Быў праведзены інстуктаж па правілах бяспечных паводзін ў лагеры, правілах дарожнага руху. Праведзены віктарыны:"Солнце друг, но дружи осторожно", "Лето, солнце, вода", акцэнтавалася ўвага на тым, каму летам трэба хавацца ад сонечных промняў, як абараніць сябе ад сонечнага ўдару, як прымаць сонечныя ванны без шкоды для здароўя, як адпачываць каля вады. Дзень працягнуўся конкурсам малюнкаў "Сябруюць дзеці на ўсёй планеце", прысвечанага Міжнароднаму дню аховы дзяцей. Завяршыўся дзень спартыўнай гадзінай "Смелыя і дужыя"

 

свернуть