Тыдзень кнігі

02.04.2024

Навучэнцы групы падоўжанага дня прынялі ўдзел у літаратурнай віктарыне “Знаўцы казак”, прадстаўленай у фармаце “Свая гульня”. Удзельнікі, выбіраючы пытанні з пяці катэгорый рознай складанасці, узгадалі назвы казак, хто з казачных герояў з кім сябруе, угадвалі герояў па апісанні, па малюнках даведваліся, з якой казкі дадзены прадмет. Навучэнцы вырашылі не спыняцца на прачытаных казках і працягнуць пашыраць свой чытацкі далягляд для чарговай сустрэчы.