Навучэнцы школы сумесна з ДУА “Слуцкі эколага-біялагічны цэнтр” адправіліся ў парк жывёл пад адкрытым небам «Дыпрыз»

27.03.2024

27 сакавіка 2024 года навучэнцы школы сумесна з ДУА “Слуцкі эколага-біялагічны цэнтр” адправіліся ў парк жывёл пад адкрытым небам «Дыпрыз», які знаходзіцца ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Падчас экскурсіі дзеці пазнаёміліся з гісторыяй горада Баранавічы.
А ў парку дзеці не толькі ўбачылі некаторых экзатычных жывёл, а нават змаглі іх пакарміць і пагладзіць. Экскурсія прынесла шмат станоўчых і яркіх эмоцый не толькі дзецям, але і педагогам.