Інтэрактыўная экскурсія ў школьны музей этнаграфіі і побыту

21.03.2024

Для навучэнцаў пачатковых класаў і іх бацькоў была праведзена інтэрактыўная экскурсія ў школьны музей этнаграфіі і побыту. У час экскурсіі дзеці ў займальнай форме распавялі пра экспанаты і экспазіцыі музея. Прыводзілі прыклады прыказак і прымавак, загадвалі загадкі, выконвалі народныя песні разам з бацькамі. Экскурсія прайшла вельмі цікава і карысна.