Экскурсійны чэлендж "Ведаць, каб памятаць..."

14.03.2024

14 сакавіка 2024 года ва ўстанове адукацыі была арганізавана сустрэча навучэнцаў 5-11 класаў з членамі клуба ЮНЕСКА "Пегас", навучэнцамі ДУА "Сярэдняя школа №11", ДУ "Слуцкі цэнтр турызму", падчас якой адбыўся экскурсійны чэлендж "Ведаць, каб памятаць...", прысвечаны 80-годддзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Наведаўшы школьны музей этнаграфіі і побыту, госці даведаліся аб лёсе вогненных вёсак Першамайскага сельсавета. Затым за круглым сталом удзельнікі сустрэчы гаварылі аб генацыдзе беларускага народа ў час Вялікай Айчыннай вайны, аб Халакосце. Інфармацыйныя паведамленні, падрыхтаваныя членамі клуба "Пегас", суправаджаліся тэматычнай прэзентацыяй і кадрамі ваеннай кінахронікі. Перад навучэнцамі выступіла Ванкевіч Галіна Міхайлаўна, старшыня яўрэйскай абшчыны "Памятай", якая падрабязна расказала аб акупацыі г. Слуцка і трагедыі Слуцкага гета. Праведзенае мерапрыемства садзейнічала паглыбленню ведаў школьнікаў аб гістарычных падзеях, выхаванню ў дзяцей грамадзянска-патрыятычных пачуццяў.