Адзіная інфармацыйная гадзіна "Мой выбар - адказнасць і самакантроль"

14.12.2023

З мэтай фарміравання ў навучэнцаў прававой культуры, прафілактыкі правапарушэнняў і злачынстваў 14 снежня прайшла адзіная інфармацыйная гадзіна "Мой выбар - адказнасць і самакантроль". Падчас мерапрыемства падлеткі пашырылі свае веды аб адміністратыўнай і крымінальнай адказнасці за здзяйсненне супрацьпраўных дзеянняў, развілі навыкі аналізу жыццёвых сітуацый і адказных законапаслухмяных паводзін.