Агульнашкольны бацькоўскі сход " Адказнасць непаўналетніх і іх законных прадстаўнікоў за правапарушэнні і злачынствы"

14.12.2023

Ва ўстанове адукацыі прайшоў агульнашкольны бацькоўскі сход, на якім асаблівая ўвага надавалася пытанням: адказнасць бацькоў за правапарушэнні і злачынствы дзяцей, прафілактычная работа педагогаў установы адукацыі па папярэджанні  дзіцячага  траўматызму, арганізацыя аздараўлення падчас зімовых канікул і ўдзел у акцыі "Нашы дзеці". На сходзе прысутнічаў інспектар ІСН Слуцкага РАУС Густарнік Д.І., які давёў законным прадстаўнікам і педагогам меры адказнасці за правапарушэнні і злачынствы непаўналетніх. Таксама інспектар ІСН паведаміў педагогам і законным прадстаўнікам інфармацыю аб дзейнасці бацькоў і настаўнікаў пры выяўленні або падазрэнні на злачынствы   супраць палавай недатыкальнасці непаўналетніх.