Лекторый для навучэнцаў 6-11 класаў "Падлетак і адказнасць"

29.11.2023

29.11.2023  навучэнцы старэйшых класаў сталі ўдзельнікамі прафілактычнай гутаркі "Падлетак і адказнасць", якую правёў інспектар ІСН Слуцкага РАУС Мароз А.С. Навучэнцам былі даведзены меры адказнасці за правапарушэнні і злачынствы. Асаблівую ўвагу інспектар ІСН засяродзіў на адказнасці непаўналетніх за распаўсюджанне наркатычных сродкаў і за злачынствы ў інрэрнэт-прасторы. Таксама непаўналетнім былі даведзены правілы па папярэджанні ДДТТ.