Навучэнцы школы наведалі Літаратурны музей К.Чорнага, гісторыка-краязнаўчы музей ДУА "Раманаўская сярэдняя школа"

27.11.2023

Навучэнцы школы наведалі Літаратурны музей К.Чорнага, што знаходзіцца ў аграгарадку Цімкавічы Капыльскага раёна. Падчас экскурсіі школьнікі пашырылі свае веды пра жыццё і творчасць пісьменніка, убачылі асабістыя рэчы К.Чорнага, яго рукапісы і кнігі на розных мовах свету, фотаздымкі з сямейнага альбома, а таксама пачулі голас пісьменніка, зафіксаваны на магнітнай стужцы. З вялікай цікавасцю разглядалі дзеці розныя рэчы мінулых гадоў. А пабываўшы ў гісторыка-краязнаўчым музеі ДУА "Раманаўская сярэдняя школа", падлеткі даведаліся пра гісторыю мястэчка Раманава, пра славутых асоб, якія нарадзіліся ў вёсцы, а таксама пра жахлівыя падзеі Вялікай Айчыннай вайны.