Прафарыетацыйнае мерапрыемства ў Слуцкім медыцынскім каледжы ім. С.І.Шклярэўскага

17.11.2023

Навучэнцы 8-11 класаў наведалі прафарыетацыйнае мерапрыемства ў Слуцкім медыцынскім каледжы ім. С.І.Шклярэўскага . Навучэнцы прагледзелі прэзентацыю аб гісторыі і сучаснасці каледжа, даведаліся аб спецыяльнасцях, якія можна атрымаць у навучальнай установе. Але самым цікавым стаў удзел вучняў у інтэрактыўных і практычных занятках, якія падрыхтавалі навучэнцы медыцынскага каледжа.