Відэалекторый "Гонар за Беларусь. Дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі"

23.10.2023

Для навучэнцаў 5-7 класаў адбыўся відэалекторый "Гонар за Беларусь. Дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі", падчас якога школьнікі даведаліся пра Дзіцячы прававы сайт, які з’яўляецца спецыялізаваным інтэрнэт-рэсурсам па прававой асвеце дзяцей і падлеткаў у Рэспубліцы Беларусь. Уся прававая інфармацыя падаецца ў забаўляльнай і даступнай форме, у тым ліку праз гульні. Навучэнцы ўсвядомілі, што асноўная мэта Дзіцячага прававога сайта- садзейнічаць фарміраванню ў падлеткаў ведаў, навыкаў і каштоўнасных установак, якія неабходны для паспяховага жыцця ў сучасным грамадстве.