Экскурсія ў музей транспартных войск г. Слуцка

09.10.2023

Навучэнцы 6-11 класаў наведалі музей транспартных войск г. Слуцка. Дзецям расказалі пра выкананыя баявыя задачы ў час Вялікай Айчыннай вайны. Асаблівую ўвагу навучэнцы звярнулі на экспазіцыю, якая змяшчае вялікую колькасць кніг, альбомаў з фотаздымкамі, паштовак, гістарычных дакументаў. Мерапрыемства спрыяла выхаванню пачуцця грамадзянкасці, патрыятызму, гонару за людзей, якія выстаялі ў гады ліхалецця.