Гутарка “Прафілактыка дзіцячага электратраўматызму”

12.09.2023

Iнспектар энергагазінспекцыі Баранаў Ю.С. правёў з навучэнцамі 2-5 класаў гутарку “Прафілактыка дзіцячага электратраўматызму”. Гутарка прайшла ў форме адкрытага дыялогу. Навучэнцы даведаліся аб тым, як бяспечна абыходзіцца з электрапрыборамі і ў чым небяспека электрычнасці, паказалі свае веды, задалі пытанні, якія іх цікавяць і абяцалі выконваць правілы электрабяспекі.