Раённая патрыятычная акцыя "Захоўваючы памяць"

22.06.2023

22 чэрвеня 2023 года педагогі і навучэнцы ДУА "Першамайская сярэдняя школа Слуцкага раёна" сталі ўдзельнікамі раённай патрыятычнай акцыі "Захоўваючы памяць", прысвечанай Дню ўсенароднай памяці ахвярам Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Мерапрыемства адбылося на Мемарыяльным комплексе ў гонар памяці жыхарам вёсак, якія былі спалены ў гады Вялікай Айчыннай вайны в.Пераходы.