Патрыятычная гадзіна "Спаленыя вёскі Першамайскага сельсавета"

16.06.2023

16.06.2023 года ў аздараўленчым лагеры - Дзень мужнасці. У школьным музеі этнаграфіі і быту для навучэнцаў была праведзена патрыятычная гадзіна "Спаленыя вёскі Першамайскага сельсавета", прысвечаная Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Падлеткі азнаёміліся з інфармацыйнымі матэрыяламі стэндаў "Без тэрміну даўнасці", "Случчына ў агні", з цікавасцю слухалі аповед экскурсавода аб трагічных старонках вёсак, якія былі знішчаны разам з людзьмі ў час ваеннага ліхалецця, разглядалі матэрыялы папак "Людская памяць жыве", "Успамінаючы герояў. Патрыятычны маршрут", ваенныя фотаздымкі.