Урачыстая лінейка, прысвечаная завяршэнню навучальнага года

31.05.2023

31 мая 2023 года адбылася лінейка, прысвечаная завяршэнню вучэбнага года. На мерапрыемстве гучалі віншавальныя словы дырэктара школы Корбут Таццяны Леанідаўны. Лепшыя навучэнцы былі ўзнагароджаны дыпломамі і граматамі. Навучэнцы, педагогі і госці мерапрыемства адчулі пазітыўны святочны і ўрачысты настрой. А таксама намеснік дырэктара Гурыновіч А.В. нагадала правілы бяспечных паводзін падчас летніх канікул і пажадала цікавага і карыснага адпачынку.