У рамках пілотнага праекту здзейснілі экскурсію ў парк інтэрактыўнай гісторыі "Сула" - комплекс на беразе аднайменнай ракі

18.05.2023

18 мая 2023 года навучэнцы 11 класа ДУА "Першамайская сярэдняя школа Слуцкага раёна" ў рамках пілотнага праекту здзейснілі экскурсію ў парк інтэрактыўнай гісторыі "Сула" - комплекс на беразе аднайменнай ракі. Парк створаны на базе паўразбуранага маёнтка беларускай шляхты. На тэрыторыі былой сядзібы сабраны вырабы і аб'екты з розных эпох гісторыі Беларусі. Парк гісторыі атрымаў сваю назву ад ракі Сула, якая працякае на тэрыторыі комплексу. З санскрыту Сула перакладаецца як «апорнае жыццё».
Навучэнцы акунуліся ў аўтэнтычную атмасферу гісторыі нашай краіны.