Экскурсія ў дзяржаўны мемарыяльны комплекс "Хатынь" і "Курган Славы"

17.05.2023

17 мая 2023 года навучэнцы ДУА "Першамайская сярэдняя школа Слуцкага раёна" наведалі дзяржаўны мемарыяльны комплекс "Хатынь" і "Курган Славы". Падчас экскурсіі навучэнцы даведаліся пра гісторыю ўзнікнення мемарыялаў і пра тую трагедыю, якая адбылася 22 сакавіка 1943 года. Званы Хатыні не даюць забыцца, якія ахвяры панесла наша краіна ў гады вайны.
Затым навучэнцы наведалі мемарыяльны комплекс "Курган Славы". Узняўшыся на вышыню помніка, дзеці змаглі ацаніць подзвіг беларускага народа і ацаніць кошт Вялікай Перамогі.