Інтэрактыўная віктарына "Шлях да гульняў"

20.05.2023

Ва ўстанове адукацыі была праведзена інтэрактыўная віктарына "Шлях да гульняў". Спартыўнае мерапрыемства садзейнічала папулярызацыі II гульняў СНД і фарміраванню фізічнай культуры навучэнцаў. У ходзе віктарыны вучні даведаліся пра праграму і ўдзельнікаў спаборніцтваў, цікавыя факты і атрыбуты гульняў. Талісман гульняў - самабытная беларуская рысь "Рыся". У геральдыцы рысь заўсёды апісваецца як спрытны і хуткі звер, які валодае інтэлектам і вострым розумам – усе якасці, якія ідэальна падыходзяць для спартыўнага талісмана. Калі прыгледзецца больш уважліва, можна ўбачыць на целе рысі ўзоры ў стылі "маляваных дываноў".