Святочны канцэрт, прысвечаны Дню Перамогі

05.05.2023

Ва ўстанове адукацыі адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Дню Перамогі. Навучэнцы і педагогі падрыхтавалі інсцэніроўкі песень ваенных часоў, вершы і драматычныя пастаноўкі, якія адлюстравалі трагічнасць ваеннай гісторыі. Мерапрыемства садзейнічала фарміраванню маральна-духоўных і патрыятычных якасцяў узрастаючага пакалення. Вывадам мерапрыемства стаў дэвіз: "Такое не павінна паўтарыцца". Гераічны подзвіг савецкіх воінаў назаўсёды застанецца ў сэрцах нашага народу. Памяць воінаў, якія загінулі, абараняючы нашу краіну, ушанавалі ўсе прысутныя мінутай маўчання.