Прафілактычная акцыя "Бяспечныя канікулы"

16.03.2023

З мэтай недапушчэння ДТЗ з удзелам непаўналетніх напярэдадні і падчас вясновых школьных канікул з 20 сакавіка па 2 красавіка Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці з іншымі службамі міліцыі, грамадскай бяспекі праводзіць прафілактычную акцыю "Бяспечныя канікулы". З пачатку года з удзелам дзяцей на тэрыторыі Мінскай вобласці зарэгістравана 7 дарожна-транспартных здарэнняў, у выніку якіх 2 дзіцяці загінула, 8 непаўналетніх атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Па віне непаўналетніх ДТЗ не зарэгістравана. За аналагічны перыяд 2022 года 6 ДТЗ, 6 непаўналетніх траўмаваныя. Аналіз ДТЗ з удзелам непаўналетніх мінулых гадоў паказвае, што рост аварый назіраецца ў перыяд школьных канікул.
З мэтай своечасовага рэагавання на становішча, якое складваецца ў сферы забеспячэння бяспекі дарожнага руху, папярэджання і зніжэнне цяжару наступстваў дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх, напярэдадні і ў перыяд вясновых канікул з 20 сакавіка па 2 красавіка 2023 года на тэрыторыі Мінскай вобласці арганізавана прафілактычная акцыя "Бяспечныя канікулы".

Правілы бяспечных паводзін