Конкурсна-літаратурная праграма "Музычная вясна"

07.03.2023

Свежы ветрык, вясновая кропель і шчабятанне птушак гавораць аб тым, што на парозе Міжнародны жаночы дзень. Усе мы любім гэтае свята з самага ранняга дзяцінства, таму што шмат гадоў таму старанна рыхтавалі яшчэ няўмелымі ручкамі першыя падарункі самаму роднаму чалавеку на Зямлі - сваёй матулі. І колькі б вады не выцекла з таго часу, а яна заўсёды будзе самай пяшчотнай і самай галоўнай у нашым сэрцы! 7 сакавіка ва ўстанове адукацыі прайшла конкурсна-музычная праграма, прысвечаная святу вясны - 8 Сакавіка. У святочнай атмасферы мерапрыемства аб'яднала настаўнікаў, навучэнцаў, іх матуль і бабуль.