“Строкі апаленыя вайной” (вусны часопіс)

02.03.2024

2 сакавіка 2024 у рамках Дня памяці сярод навучэнцаў 2-4 класаў адбылося мерапрыемства “Строкі апаленыя вайной” (вусны часопіс). Дзеці ўспомнілі жахі вайны, прачытаўшы гісторыі сведак гэтых жудасных падзей. Параўналі ваенны час і мірнае неба над галавой. Яшчэ раз пераканаліся ў тым, што трэба шанаваць подзвіг нашага народа, памятаць і шанаваць тое, што маем. Кожны выказаў свае думкі па гэтай тэме. Мы шануем сваё мінулае, вучымся, памятаючы, і выбіраем свет без вайны.