Інтэрактыўная гульня "Колеры маёй краіны"

16.09.2023

Навучэнцы малодшых класаў сталі ўдзельнікамі інтэрактыўнай гульні "Колеры маёй краіны". Падчас гутаркі-дыялогу школьнікі даведаліся, што народ не можа існаваць без сваёй гісторыі, культуры, сваіх сімвалаў памяці, разважалі, якія колеры мае наша краіна. Гэта і чырвоны (колер Перамогі, нацыянальнай вышыўкі), і зялёны (колер прыроды), і блакітны (колер рэк і азер, васількоў і льну, мірнага неба), і жоўты (колер збожжа, сонца і дзьмухаўцоў), і белы (колер бяроз і крылаў буслоў)... З вялікім задавальненнем дзеці прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў "Мая Радзіма- Беларусь". Праведзенае мерапрыемства садзейнічала выхаванню патрыятызму, павагі да сваёй краіны.