Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне па адукацыі Слуцкага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
Гольчыцкі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад - сярэдняя школа
ШАГ "Я і прырода" падчас якога навучэнцы 5-7 класаў выступалі, абменьваліся думкамі, што пабуджала да добрых спраў і ўчынкаў, да актыўнай практычнай дзейнасці (цаніць, берагчы, захоўваць, множыць багацце прыроды роднай Беларусі), садзейнічала развіццю вопыту сацыяльна адказнай дзейнасці ў прыродным асяроддзі.
ШАГ. 27 студзеня 2022 года сярод навучэнцаў 5-7 класаў прайшоў круглы стол "Закон суровы, але гэта закон", мэта якога выхаванне пачуцця адказнасці за свае ўчынкі. У час мерапрыемства вучні разважалі, што такое закон, правапарушэнне, азнаёміліся з відамі злачынстваў, разглядалі розныя жыццёвыя сітуацыі.
ШАГ "Я і Малая Радзіма" падчас якога навучэнцы 5-7 класаў пазналі шмат новага аб вёсках і вядомых людзях Першамайскага сельскага Савета, даведаліся аб не існуючых у наш час вёсках. З задавальненнем паўдзельнічалі ў віктарыне "Родны кут", разважалі аб асабістым укладзе кожнага на карысць Малой Радзімы і абавязаліся быць актыўнымі ўдзельнікамі акцыі "У прыгожым Беларусь кветкамі" па добраўпарадкаванні вясковых вуліц і прыватных падворкаў.
18.11.21г. з навучэнцамі 5-7 класаў праведзены занятак у рамках праекта "ШАГ" па тэме "Я і сям'я". Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Шалік А.В. расказаў пра прававыя асновы ўтварэння сям'і, адказнасці бацькоў за выхаванне дзяцей. Настаяцель храма вескі Гольчычы іераманах Серафім нагадаў аб маральных каштоўнасцях сям'і.
ШАГ "Я і Сям'я" для навучэнцаў 5-7 класаў, у час якога падлеткі разважалі над пытаннямі: што такое сям'я і сямейныя традыцыі, каштоўнасці сямейных адносін, правы і абавязкі ў сям'і, сямейныя рэліквіі, фотаальбомы.
ШАГ для навучэнцаў 5-7 класаў па тэме "Я і прырода" з мэтай прапаганды экалагічна сяброўскіх паводзін праведзены інфармацыйны часопіс "У прыроды ёсць сябры - ты і я", у час якога навучэнцы разважалі аб укладзе кожнага ў ахову прыроды, абмяркоўвалі правілы паводзін у прыродзе, слухалі выступленні, абменьваліся думкамі
Прайшоў адзін дзень інфармавання ў рамках праекта ШАГ "Маладзежныя субкультуры:самавыяўленне ці пратэст" у форме дыялога-спрэчкі. Мэта мерапрыемства: выхаванне талерантных адносін да меркавання другіх людзей, пачуцця адказнасці за свае паводзіны, за выкананне нормаў і правілаў паводзін. У час дыялогу навучэнцы 5-7 класаў расказвалі пра розныя маладзёжныя нефармальныя аб'яднанні, вызначалі іх ролю ў грамадстве і якую шкоду яны могуць прынесці псіхічнаму здароўю дзіцяці. У канцы мерапрыемства яны адказвалі на пытанні віктарыны
![]() |
|
![]() |
![]() |
25 студзеня ў рамках "Школы Актыўнага Грамадзяніна" адбылася дзелавая гульня "Я і Закон". Навучэнцы 5-7 класаў змаглі ўдасканаліць свае веды аб відах парушэнняў і пакараннях за іх, аб адказнасці за свае ўчынкі. Усе навучэнцы прыйшлі да высновы, што сапраўдны грамадзянін паважае закон, правапарадак і маральна- прававыя нормы сваёй дзяржавы
Падчас "Школы Актыўнага Грамадзяніна" навучэнцы 5-7 класаў абмяркоўвалі пытанне значэння малой радзімы ў жыцці кожнага чалавека, значнасці сваёй дзейнасці для працвітання і развіцця малой радзімы. Увазе навучэнцаў была прадстаўлена фотавыстава "Мая малая радзіма ўчора". З цікавасцю вучні слухалі Мальца В. В. аб перспектывах развіцця ААТ "Гольчыцкае"