Інфармацыйна-экалагічныя мерапрыемствы

"Мы кормім птушак! А вы?"

19.01.2023

У рамках экалагічнай акцыі "Мы кормім птушак! А вы?" навучэнцы 4 класа разам з бацькамі змайстравалі кармушкі. 19 студзеня маленькія гаспадары школы развесілі іх у школьным садзе. Зімняя сталоўка для птушак будзе працаваць і вясной, пакуль не з'явіцца першая зелень.

 

свернуть

Гульня "Шчаслівы выпадак"

05.01.2023

5 студзеня навучэнцы 5-6 класаў наведалі ДУА "Слуцкі ЭБЦУ". У рамках адукацыйнага праекта "Зялёныя школы" дзеці прынялі ўдзел у гульні "Шчаслівы выпадак" па тэме "Зямля - наш агульны дом" і атрымалі перамогу ў спаборніцтве з навучэнцамі ДУА "Гацукоўская сярэдняя школа". З вялікім задавальненнем дзеці назіралі за паводзінамі птушак, грызуноў, рыбак, смаўжоў і чарапах.

свернуть

Акцыя "Чысты лес"

21.10.2022

Ва ўстанове адукацыі праходзіла акцыя "Чысты лес", у рамках рэспубліканскага Тыдня лесу. Навучэнцы-члены школьнага лясніцтва, сумесна з супрацоўнікамі Гольчыцкага лясніцтва, ачышчалі ад смецця лясную тэрыторыю пры дарозе Гарадзішча - Жылін Брод. Гэтае мерапрыемства спрыяла выхаванню экалагічнай культуры. Навучэнцы сваім асабістым прыкладам паказалі адносіны да прыроды роднага краю.

свернуть